Добраахвотнае страхаванне рызык укладчыкаў «Даход пад абаронай»
Гарантыя кампенсацыі страчанага даходу
Абарона для адзыўных і безадзыўных укладаў
![]()
Кошт ад 15 рублёў
пры тэрміне страхавання ад 3 месяцаў
Кліенты «Беларусбанка» з полісам добраахвотнага страхавання рызык укладчыкаў «Даход пад абаронай» цяпер могуць выбраць найбольш выгадныя ўмовы ўкладу на больш працяглы перыяд і быць абаронены ад страт даходу, калі раптам ім датэрмінова прыйдзецца забраць грошы з-за непрадбачаных жыццёвых абставін – сур’ёзнай хваробы, страты працы, значнага пашкоджання транспарту або жылля. Пры гэтым абарона дзейнічае як для безадзыўных, так і адзыўных укладаў.
Пры афармленні страхоўкі «Даход пад абаронай» кліент, які дачасна скасаваў дагавор банкаўскага ўкладу па прычыне цяжкай асабістай сітуацыі, мае права разлічваць на пакрыццё страчаных працэнтаў за перыяд размяшчэння грашовых сродкаў да скасавання дагавора ўкладу. Скарыстацца прапановай могуць дзеючыя ўкладчыкі банка, а таксама тыя кліенты, якія толькі збіраюцца адкрыць дэпазіт.
Страхавы выпадак – датэрміновае спыненне дагавора банкаўскага ўкладу[1] у выніку:
- працяглай хваробы больш за 60 дзён ўкладчыка (або яго блізкага сваяка)
- смерці ўкладчыка або яго блізкага сваяка / блізкага сваяка мужа (жонкі)
- устанаўленне ўкладчыку (або яго блізкаму сваяку) I або II групы інваліднасці
- устанаўленне дзіцяці ўкладчыка катэгорыі «дзіця-інвалід» III або IV ступені страты здароўя
- пашкоджанне, страта жылога памяшкання або транспартнага сродку ўкладчыка (або яго жонкі/мужа) у выніку пажару, выбуху, стыхійнага бедства, супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб, ДТЗ
- прычынення выгаданабытчыкам шкоды маёмасці пацярпелых пры карыстанні жылым памяшканнем у выніку пажару, выбуху, пранікнення вады з жылога памяшкання, рамонту, перабудовы, перапланіроўкі, пераабсталявання жылога памяшкання, аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак або іншага інжынернага абсталявання
- скасавання працоўнага дагавора (кантракта) з укладчыкам па ініцыятыве наймальніка ў выніку часовай непрацаздольнасці выгаданабытчыка, ліквідацыі юрыдычнай асобы, скарачэння колькасці (штата) работнікаў
- страта даходу ў выніку пераводу ўкладчыка на менш аплачваемую працу з прычыны захворвання
Варыянты страхавых праграм і іх кошт
|
Страхавая сума
|
Тэрмін страхавання |
|||||||||
|
ад 3 да 13 месяцаў |
ад 14 да 18 месяцаў |
ад 19 да 24 месяцаў |
ад 25 да 36 месяцаў |
ад 37 да 48 месяцаў* |
ад 49 да 60 месяцаў* |
|||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Страхавы ўзнос, руб. |
||||||||||
|
да |
1 000,00 |
15 |
22,5 |
30 |
45 |
51 |
63,75 |
|||
|
от |
1 000,01 |
да |
1 500,00 |
22,5 |
33,75 |
45 |
67,5 |
76,5 |
95,63 |
|
|
ад |
1 500,01 |
да |
2 000,00 |
30 |
45 |
60 |
90 |
102 |
127,5 |
|
|
ад |
2 000,01 |
да |
2 500,00 |
37,5 |
56,25 |
75 |
112,5 |
127,5 |
159,38 |
|
|
ад |
2 500,01 |
да |
5 000,00 |
75 |
112,5 |
150 |
225 |
255 |
318,75 |
|
|
ад |
5 000,01 |
да |
10 000,00 |
150 |
225 |
300 |
450 |
510 |
637,5 |
|
|
ад |
10 000,01 |
да |
35 000,00 |
525 |
787,5 |
1050 |
1575 |
1785 |
2231,25 |
|
|
ад |
35 000,01 |
да |
50 000,00 |
750 |
1125 |
1500 |
2250 |
2550 |
3187,5 |
|
|
ад |
50 000,01 |
да |
100 000,00 |
1500 |
2250 |
3000 |
4500 |
5100 |
6375 |
|
* - памер страхавога ўзносу пазначаны з улікам скідкі 15%
Страхавая сума і страхавы ўзнос пры страхаванні ў дачыненні да валютнага дэпазіту (у доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях) вызначаюцца шляхам канвертацыі сум, пазначаных у табліцы вышэй, па курсе НБ РБ на дзень заключэння дагавора.
- Страхавая сума роўная мяркуемаму даходу па ўкладзе
- Тэрмін страхавання ад 3-х да 24-х месяцаў
- Дагавор страхавання ўступае ў сілу на наступны дзень пасля заключэння дагавора
- Для адзыўных і безадзыўных укладаў
Як аформіць дагавор страхавання ва ўстанове банка
Звярніцеся ў зручную для вас установу банкаi Паслуга даступна ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк»., у якой будзе афармляцца дагавор страхавання
- Вазьміце выпіску па рахунку банкаўскага ўкладу (дэпазіту) за ўвесь перыяд размяшчэння грашовых сродкаў.
- Праінфармуйце аб гэтым страхавую кампанію па тэлефоне7151 (з любога мабільнага на тэрыторыі Беларусі) або (+375 17) 306-51-67, з дапамогай электроннай пошты claims@kupala.by і выконвайце ўказанні страхоўшчыка.
- Прадастаўце заяву аб страхавым выпадку ў страхавую кампанію і прыкладзіце неабходныя дакументы i пералік дакументаў вызначаецца характарам адбыўшайся падзеі (не пазней за 5 працоўных дзён з моманту выпадку) па адрасе г. Мінск, вул. Маякоўскага, 35 або почтой по адресу г. Мінск, вул. Няміга, 40.
Страхавыя паслугі ў рамках Добраахвотнага страхавання банкаўскіх плацежных картак па праграме «З карткай пад абаронай» аказвае Беларусбанк на падставе дагавора даручэння ад 14.05.2019 №BY53AKBB38190000269740000000 ад імя СБА ЗАСТ «Купала» (сумеснае беларуска-аўстрыйскае закрытае акцыянернае страхавое таварыства «Купала», 220004 Мінск, вул. Няміга 40, офіс 702, УНП 500048039, спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці № 02200/13-00044, тэрмін дзеяння бестэрмінова, сайт www.kupala.by )).
З умовамі страхавання, уключаючы пералік страхавых выпадкаў, абмежаванні ў страхавым пакрыцці, парадак звароту да страхоўшчыка пры наступленні страхавога выпадку, Вы можаце азнаёміцца тут.