Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

PWA-версія – дадатак без устаноўкі

PWA (Progressive Web App) - гэта тэхналогія, якая дазваляе адкрыць анлайн-банк Belarusbank у браўзеры, а пасля дадання на галоўны экран выкарыстоўваць яго як паўнавартасны дадатак.

  • Працуе без устаноўкі з App Store або Google Play.

  • Запускаецца з іконкі на экране смартфона.

  • Адкрываецца без адраснага радка, як звычайны дадатак.

  • Цалкам паўтарае функцыянальнасць мабільнага дадатку.

Інструкцыя для iPhone (браўзер Safari):

  1. Адкрыйце старонку mb.asb.by у браўзеры Safari

  2. Націсніце кнопку «Падзяліцца»

  3. Пракруціце адкрытыя меню ўніз і выберыце опцыю «На экран «Дадому»

  4. Пацвердзіце дзеянне, націснуўшы «Дадаць».

Інструкцыя для Android (браўзер Chrome):

  1. Адкрыйце старонку mb.asb.by у браўзеры Chrome.

  2. Націсніце на значок меню (тры вертыкальныя кропкі ў правым верхнім вугле).

  3. Выберыце пункт «Устанавіць дадатак» або «Дадаць на галоўны экран».

  4. Пацвердзіце ўстаноўку.

Пасля выканання гэтых крокаў на працоўным стале вашага ўстройства з'явіцца іконка банка. Для ўваходу дастаткова націснуць на яе - сайт адкрыецца ў паўнаэкранным рэжыме, як звычайны мабільны дадатак.

Перавагі выкарыстання PWA:

  • Эканомія памяці ўстройства - дадатак займае мінімальны аб'ём убудаванай памяці.

  • Аўтаматычнае абнаўленне - новая версія загружаецца аўтаматычна пры кожным запуску

  • Высокая хуткасць працы - дзякуючы кэшыраванню даных дадатак працуе хутчэй.

  • Бяспека - выкарыстоўваецца бяспечнае браўзернае злучэнне.


QR-код для ўстаноўкі PWA