Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Крэдыт «Бясконцая карта»

6 / 8 гадоў

Тэрмін крэдыту

0,0001% - 17.75%

Стаўка

Перавагі

Магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка, з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-Банкінг.

Магчымасць выбару працягласці грэйс-перыяду пры афармленні заяўкі на крэдыт.

Зніжаная працэнтная стаўка на працягу грэйс-перыяду пры ажыццяўленні безнаяўных аперацый, уключаючы аперацыі з выкарыстаннем АІС «Разлік» (АРІП).

Афармленне і абслугоўванне крэдытнай карткі на працягу тэрміну яе дзеяння без узнагароджання.

Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах.

Па крэдытах з аднаўляльнай крэдытнай лініяй: SMS-апавяшчэнне аб прыходных і расходных аперацыях на працягу першых 3-х месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора, замена ПІН-кода па крэдытнай картцы – без спагнання ўзнагароджання.

Магчымасць афармлення заяўкі на крэдыт без паручыцеляў і страховак

Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у аддзяленнях і інфакіёсках банка, з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, Аўтааплата), датэрміновае пагашэнне – без абмежаванняў і камісій.

Умовы


Памер крэдыту

у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 200,0 беларускіх рублёў*

*Фізічным асобам, якія атрымліваюць даходы ад індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці (дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, самастойнай прафесійнай дзейнасці, рамеснай дзейнасці), дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, ад прадастаўлення па дагаворы найму іншых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці – у памеры, які не перавышае 600 базавых велічынь, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 200,0 беларускіх рублёў.

 

Працэнтная стаўка

пры падачы заяўкі на крэдыт у аддзяленнях банка

пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА 1

пры здзяйсненні аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў, па пераводзе 2 грашовых сродкаў без выкарыстання АІС «Разлік» (АРІП)

стаўка рэфінансавання НБРБ + 8,5 п.п. (пераменная стаўка) 3

стаўка рэфінансавання НБРБ + 8,2 п.п. (пераменная стаўка) 3

пры здзяйсненні безнаяўных аперацый, уключаючы аперацыі з выкарыстаннем АІС «Разлік» (АРІП)

на працягу грэйс-перыяду з улікам тэрміну дзеяння грэйс-перыяду:

1 месяц – 0,0001 % гадавых;

2 месяцы – 4,5 % гадавых;

3 месяцы – 7,5 % гадавых;

4 месяцы – 9,5 % гадавых;

5 месяцаў – 11,5 % гадавых

(фіксаваная стаўка)

па заканчэнні грэйс-перыяду – стаўка рэфінансавання НБРБ + 8,5 п.п. (пераменная стаўка) 3

на працягу грэйс-перыяду з улікам тэрміну дзеяння грэйс-перыяду:

1 месяц – 0,0001 % гадавых;

2 месяцы – 4,5 % гадавых;

3 месяцы – 7,5 % гадавых;

4 месяцы – 9,5 % гадавых;

5 месяцаў – 11,5 % гадавых

(фіксаваная стаўка)

па заканчэнні грэйс-перыяду – стаўка рэфінансавання НБРБ + 8,2 п.п. (пераменная стаўка) 3

Тэрмін дзеяння грэйс-перыяду вызначаецца заяўнікам пры афармленні заявы-анкеты. Па крэдытах з аднаўляльнай крэдытнай лініяй грэйс-перыяд прадастаўляецца паўторна па заканчэнні першага і другога года пасля заключэння крэдытнага дагавора.

1 Да каналаў ДБА адносяцца карпаратыўны вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг.

2 Перавод грашовых сродкаў – перавод (пералічэнне) грашовых сродкаў з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай плацежнай карткі або яе рэквізітаў на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак (у тым ліку з базавымі ўмовамі абслугоўвання) крэдытаатрымальніка і (або) іншай фізічнай асобы, адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк» або ў іншым банку, доступ да якога забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі.

 3 Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБРБ налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава ўстаноўленай стаўкі рэфінансавання НБРБ.

 

Неаднаўляльная крэдытная лінія

Аднаўляльная крэдытная лінія

Спосаб прадастаўлення крэдыту

з выкарыстаннем міжнароднай крэдытнай банкаўскай плацежнай карткі

Вознаграждение (плата) за выдачу карточки не взимается.

Тэрмін крэдыту

6 гадоў

8  гадоў

Тэрмін прадастаўлення крэдыту

на працягу 12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора

на працягу 36 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора 1

Грашовыя сродкі па крэдытнай картцы даступны не пазней працоўнага дня, наступнага за днём прадстаўлення крэдытаатрымальнікам забеспячэння выканання абавязацельстваў у адпаведнасці з крэдытным дагаворам, але не раней працоўнага дня, наступнага за днём яго заключэння.

Тэрмін дзеяння крэдытнай карткі

12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора 

36 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора 

Парадак пагашэння крэдыту і працэнтаў

– асноўны доўг – штомесячна, роўнымі долямі на працягу 59 месяцаў, пачынаючы з наступнага месяца пасля заканчэння 12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора;

– працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце

– асноўны доўг – штомесячна, роўнымі долямі на працягу 59 месяцаў, пачынаючы з наступнага месяца пасля заканчэння 36 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора;

– працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце

Спосабы пагашэння крэдыту і працэнтаў

– наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ «ААБ Беларусбанк»;

– у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, праз прылады самаабслугоўвання банка

Узнагароджанне (плата) за здзяйсненне аперацый па пагашэнні крэдыту не спаганяецца.

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

няўстойка*,

паручыцельства фізічных асоб

Памер крэдыту пад няўстойку для грамадзян ва ўзросце да 60 гадоў не можа перавышаць 50000,0 беларускіх рублёў на дату рэгістрацыі заявы-анкеты (для грамадзян, якія знаходзяцца ва ўзросце ад 60 да 65 гадоў – 100 базавых велічынь на дату рэгістрацыі заявы-анкеты).

Максімальная сума крэдыту з прыняццем у забеспячэнне вяртання крэдыту няўстойкі, з улікам раней атрыманых крэдытаў пад няўстойку ў ААТ «ААБ Беларусбанк», не можа перавышаць 50000,0 беларускіх рублёў.

* Для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 65-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты. Грамадзянам, якія дасягнулі 65-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства) крэдыт прадастаўляецца пад паручыцельства фізічных асоб.

Кошт абавязковых платных паслуг, якія аказваюцца банкам пры заключэнні дагавораў у мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

адсутнічае

Інфармацыя аб дадатковых платных паслугах

– за зняцце наяўных грашовых сродкаў з крэдытнай карткі ў іншых банках (без уліку ўзнагароджання іншых банкаў) 3 % ад сумы знятых крэдытных сродкаў (мінімум 6,5 беларускіх рублёў);

– за зняцце наяўных грашовых сродкаў з крэдытнай карткі ў банкаматах іншых банкаў (без уліку ўзнагароджання іншых банкаў) 2,5 % ад сумы знятых крэдытных сродкаў (мінімум 3,0 беларускіх рублёў);

– за перевыпуск в случае утери (хищения) карточки (ее реквизитов), изготовление дубликата карточки 20,0 белорусских рублей;

– за блакіроўку карткі 7,5 беларускіх рублёў;    

– за паўторную генерацыю ПІН-кода карткі ў сістэме Інтэрнэт-банкінг, з выкарыстаннем паслугі М-банкінг 2,5 беларускіх рублёў; ва ўстанове банка – 5,0 беларускіх рублёў;

– за перавод грашовых сродкаў з крэдытнай карткі на дэбетавую картку іншага банка 2,5% ад сумы (мінімум 1,0 беларускі рубель);

– за пользование услугой SMS-оповещение о расходных операциях (о расходных и приходных операциях) – 2,75 белорусских рубля.

Па крэдытах з аднаўляльнай крэдытнай лініяй SMS-апавяшчэнне аб прыходных і расходных аперацыях на працягу першых 3-х месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора, – без спагнання ўзнагароджання.

Заяўнік мае права пагадзіцца або адмовіцца ад аказання кожнай з дадатковых платных паслуг.

4 Узнагароджанне (вызначаецца на дату заключэння крэдытнага дагавору і аплачваецца ў адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, якія выконваюцца ААТ «ААБ Беларусбанк» і можа змяняцца на працягу тэрміну дзеяння крэдытнага дагавора)

Тэрмін разгляду пакета дакументаў

не пазней наступнага працоўнага дня

(фізічным асобам, якія дасягнулі 65-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты – на другі працоўны дзень, наступны за днём паступлення заяўкі на крэдыт)

Датэрміновае пагашэнне

можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам

Мэтавае выкарыстанне крэдыту

адсутнічае

Ацэнка крэдытаздольнасці (плацежаздольнасці) заяўніка (паручыцеля)

Ацэнка плацежаздольнасці ажыццяўляецца на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля) за 3 апошнія месяцы (па даручэнні кліента можа фарміравацца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход без прадастаўлення іншага дакумента).

Заявителем (поручителем) могут не предоставляться документы, подтверждающие размер заработной платы, в случае указания в заявлении-анкете поручения о подтверждении Банком размера заработной платы на основании сведений, содержащихся в базе Фонда социальной защиты населения. Заявителем (поручителем), получающим денежное довольствие, могут не предоставляться документы, подтверждающие размер денежного довольствия, за исключением физических лиц, достигших общеустановленного пенсионного возраста. В этом случае оценка кредитоспособности осуществляется исходя из среднемесячного дохода, не превышающего 30 базовых величин на дату регистрации заявки на кредит.

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі і 50% сярэднямесячнай заработнай платы пасля выліку абавязковых утрыманняў за апошнія тры месяцы – калі пенсіянер ажыццяўляе працоўную дзейнасць, сярэднямесячнага даходу пасля выліку абавязковых утрыманняў, дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем даходаў за шэсць месяцаў – у выпадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

При расчете платежеспособности заявителя (поручителя) определяется доход, остающийся в распоряжении заявителя (поручителя) за вычетом обязательных удержаний из дохода Заявителя (поручителя), установленных законодательством (при наличии), после уплаты платежей по действующим и предоставляемому кредиту, чтобы указанный доход заявителя (поручителя) составлял не менее размера бюджета прожиточного минимума.

Адказнасць за невыкананне (неналежнае выкананне) умоў крэдытнага дагавора

За невыкананне (неналежнае выкананне) грашовых абавязацельстваў па вяртанні (пагашэнні) крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім:

– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту – пеня ў памеры 1/365(366) ад 0,3 працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;

– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) працэнтаў – пеня ў памеры 1/365(366) працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;

– у выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы няўстойкі пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу і (або) працэнтах – няўстойка ў памеры 1/365 (366) ад 0,5 дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванага доўгу і пратэрмінаваных працэнтаў;

– на суму неўрэгуляванага астатку запазычанасці* – штрафныя санкцыі ў памеры стаўкі рэфінансавання НБ з улікам яе змянення за перыяд разліку.

* запазычанасць, якая ўтварылася звыш гранічнага памеру адзінаразовай запазычанасці

   За невыкананне (неналежнае выкананне) іншых абавязацельстваў, якія вынікаюць з крэдытнага дагавора:

– несвоечасовае інфармаванне аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, у тым ліку прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства; адраса рэгістрацыі па месцы жыхарства; месца працы; тэлефоннага нумара (адреса электронной почты (при наличии)) – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне крэдытам – штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні, за кожны выпадак парушэння ўмоў крэдытнага дагавора;

– несвоечасовае прадастаўленне дакументаў для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння крэдытнага дагавора – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні.

– парушэнне Умоў аказання плацежных паслуг – у памеры нанесенай банку шкоды, а таксама штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні за кожны выпадак парушэння (парушэнне парадку ініцыявання, парадку правядзення плацежных аперацый з выкарыстаннем карткі, за незазабеспячэнне (неналежнае забеспячэнне) абароны інфармацыі, у тым ліку звестак, якія складаюць банкаўскую і іншую ахоўваемую законам тайну).

Парадак датэрміновага вяртання крэдыту
  • па ініцыятыве кліента:

    • крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора. Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты, роўныя розніцы паміж сумай налічаных працэнтаў з дня, наступнага за днём выдачы крэдыту, па дзень поўнага яго вяртання (пагашэння) (уключна), зыходзячы з фактычна склаўшайся штодзённай запазычанасці па крэдыце, і сумай працэнтаў, выплачанай крэдытаатрымальнікам у перыяд карыстання крэдытам.

    • дапускаеццадатэрміновае пагашэнне часткі крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам. Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка крэдыту залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце без змены перыядычнасці іх выплаты або пры звароце крэдытаатрымальніка ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору з пазначэннем сум плацяжоў па крэдыце, пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і застаўшайся колькасці плацежных перыядаў.

  • па ініцыятыве банка:

    У сувязі з невыкананнем (неналежным выкананнем) абавязацельстваў па крэдытным дагаворы крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць (пагасіць) крэдыт не пазней пятага чысла месяца, наступнага за месяцам заканчэння трохмесячнага тэрміну з дня атрымання паведамлення банка аб неабходнасці датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту.

    Падставы для датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту:

    • несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту і (або) выплаты працэнтаў за карыстанне ім;

    • у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Афармленне крэдыту

Заяўка на крэдыт можа быць аформлена ў аддзяленнях банка і праз каналы ДБА[1].

[1] Да каналаў ДБА адносяцца карпаратыўны вэб-сайт банка i пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ). , сістэмыІнтэрнэт-банкінг, М-Банкінг.

Афармленне заяўкі на крэдыт фізічным асобам, якія атрымліваюць даходы ад індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці (дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, самастойнай прафесійнай дзейнасці, рамеснай дзейнасці), дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, ад прадастаўлення па дагаворы найму іншых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці, ажыццяўляецца ў аддзяленнях банка.

Крэдыт прадастаўляецца:

  • дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)) i У залежнасці ад спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы , якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку даход, які атрымліваецца праз прадстаўніцтва замежнай юрыдычнай асобы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаным на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.
  • дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у арганізацыях Расійскай Федэрацыі, якія прадаставілі ў забеспячэнне вяртання крэдыту паручыцельства дзеяздольных фізічных асоб, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь.

Як аформіць крэдыт

Online у М-банкінгу

  • Крок 1

    Скачайце дадатак М-банкінг з App Store або Google Play і зарэгіструйцеся, выконваючы падказкі дадатку.
  • Крок 2

    На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Фінансы», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Адкрыць крэдыт/Авердрафт». Азнаёмцеся з умовамі, уключаючы спосабы пацвярджэння даходу і выкарыстанне персанальных даных.
  • Крок 3

    Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «З наведваннем банка» (афармленне заяўкі ў электронным выглядзе, заключэнне крэдытнага дагавора ў аддзяленні банка); «Без паручыцеляў» / «З паручыцелямі», а таксама пазначце від крэдыту.
  • Крок 4

    Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу».
  • Крок 5

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Online у Інтэрнэт-банкінгу

  • Крок 1

    Увайдзіце ў сістэму Інтэрнэт-банкінг або зарэгіструйцеся, калі ў вас яшчэ няма доступу.
  • Крок 2

    На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Рахункі», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Заяўка на крэдыт «Іпатэка-Экспрэс»/ спажывецкія крэдыты».
  • Крок 3

    Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «З наведваннем банка» (афармленне заяўкі ў электронным выглядзе, заключэнне крэдытнага дагавора ў аддзяленні банка); «Без паручыцеляў» / «З паручыцелямі», а таксама пазначце від крэдыту.
  • Крок 4

    Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу».
  • Крок 5

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Online на сайце

  • Крок 1

  • Крок 2

    Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «З наведваннем банка» (афармленне заяўкі ў электронным выглядзе, заключэнне крэдытнага дагавора ў аддзяленні банка); «Без паручыцеляў» / «З паручыцелямі», а таксама пазначце від крэдыту.
  • Крок 3

    Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу».
  • Крок 4

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Ва ўстанове банка

  • Крок 1

    Падрыхтуйце загадзя неабходны пакет дакументаў для афармлення крэдыту.
  • Крок 2

    Выберыце зручнае для вас аддзяленне банка, якое працуе са спажывецкімі крэдытамі.
  • Крок 3

    Обратитесь с документом, удостоверяющим личность и пакетом документов к сотруднику отделения банка для оформления заявки на кредит. Заключение кредитного договора осуществляется в этом же отделении либо в каналах ДБО (корпоративный веб-сайт банка, Интернет-банкинг, М-Банкинг при условии идентификации в МСИ с использованием биометрических данных (фотоподтверждение).
  • Крок 4

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Дакументы для атрымання крэдыту і ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка (паручыцеля)

  • дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля).

  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля) за 3 апошнія месяцы:  даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход). Заяўнікам (паручыцелем) могуць не прадастаўляцца дакументы, якія пацвярджаюць памер заработнай платы (грашовага забеспячэння), за выключэннем фізічных асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту пры ажыццяўленні працоўнай дзейнасці;

  • згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка;

  • згода заяўніка (паручыцеля) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы;

  •  згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС.

Дадаткова прадастаўляюцца наступныя дакументы:

Для індывідуальных прадпрымальнікаў 

звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);

– даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку;

– выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам*.

* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную дзейнасць, дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам

– звесткі аб даходах  за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);

– выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Дакументы, якія пацвярджаюць даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, даходы ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці

даведкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

– копія квітанцыі сельскагаспадарчых, нарыхтоўчых арганізацый аб суме сродкаў, выплачаных за здадзеную прадукцыю (з прад’яўленнем арыгінала);

– копія дагавора найму жылых памяшканняў, арэнды іншай нерухомай маёмасці, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку (з прад’яўленнем арыгінала);

звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка).

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).
Дакументы для скачвання
Умовы аказання плацежных паслуг па крэдытных дагаворах з фізічнымі асобамі
Агульныя ўмовы крэдытнага дагавора з фізічнай асобай па спажывецкім крэдыце
Крэдытны дагавор пры выдачы спажывецкага крэдыту з выкарыстаннем крэдытнай карткі)
Дагавор паручыцельства (па крэдытах на спажывецкія патрэбы)
Звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка Рэспублікі Беларусь (рамесніка, фермера/селяніна, асобы, якая ажыццяўляе іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка) для атрымання крэдыту
Бланк згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Бланк згоды на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС
Даведка для атрымання крэдыту (афармлення паручыцельства) у ААТ "ААБ Беларусбанк"
Бланк згоды на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС
Предложение на заключение кредитного договора по потребительскому кредиту с использованием кредитной карточки, обеспеченному неустойкой, посредством каналов дистанционного банковского обслуживания
Предложение на заключение кредитного договора по потребительскому кредиту с использованием кредитной карточки посредством каналов дистанционного банковского обслуживания с принятием в обеспечение кредита поручительств(а) физических(ого) лиц(а)

Пытанне-адказ

Якая колькасць паручыцеляў патрабуецца для атрымання крэдыту ў банку?
Колькасць паручыцеляў па крэдытным дагаворы для забеспячэння выканання абавязацельстваў па ім вызначаецца непасрэдна банкам і залежыць ад сумы атрымоўваемага крэдыту, плацежаздольнасці паручыцеляў.
Ад чаго залежыць максімальны памер крэдыту на спажывецкія патрэбы, які можа прадаставіць банк крэдытаатрымальніку?

Да заключэння крэдытнага дагавора банк ажыццяўляе ацэнку крэдытаздольнасці заяўніка.

Пры правядзенні ацэнкі крэдытаздольнасці аналізуюцца крэдытная гісторыя заяўніка, у тым ліку наяўнасць запазычанасці па крэдытах, пазыках, лізінгу, факторынгу і іншых абавязацельствах у іншых банках, мікрафінансавых, лізінгавых арганізацыях, арганізацыях гандлю (сэрвісу). Вывучаюцца звесткі аб выкананні абавязацельстваў па рэгулярных плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя паслугі, а таксама іншыя акалічнасці, здольныя паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Таксама вывучаецца яго плацежаздольнасць (даходы з улікам абавязковых утрыманняў з заработнай платы, плацяжы па выканаўчых лістах, аліментах).

Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, такім чынам, каб доля штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам (уключаючы плацяжы па раней атрыманых крэдытах) у суме сярэднямесячных даходаў заяўніка не перавышала ўстаноўлены банкам паказчык.

Акрамя таго, пры разліку плацежаздольнасці заяўніка па крэдытах на спажывецкія патрэбы, таксама вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, які павінен складаць не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.
Якія наступствы магчымы для паручыцеля па крэдытным дагаворы?

Паручыцельства – адзін з самых распаўсюджаных спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытах фізічных асоб.

Адносіны паміж паручыцелем і банкам афармляюцца дагаворам паручыцельства.

Прымаючы рашэнне стаць паручыцелем, грамадзяне, яшчэ да заключэння дагавораў паручыцельстваў, павінны ў поўнай меры ўсведамляць узнікаючыя рызыкі і дакладна вызначыцца, ці гатовы яны, у выпадку неабходнасці, пагашаць плацяжы па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім замест таго чалавека, за якога яны паручаліся.

У практычнай рабоце маюць месца выпадкі, калі паручыцелі ў момант заключэння дагавору паручыцельства не валодаюць звесткамі аб наяўнасці ў крэдытаатрымальніка запазычанасці па раней атрыманых крэдытах у іншых банках (у тым ліку пратэрмінаванай), або інфармаваны толькі аб крэдытных дагаворах, заключаных крэдытаатрымальнікам у банку, дзе плануецца афармленне дагавору паручыцельства.

Разам з тым, для ацэнкі ступені прымаемых рызык патэнцыяльныя паручыцелі да заключэння дагавору паручыцельства маюць права самастойна атрымаць з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка інфармацыю аб крэдытнай гісторыі крэдытаатрымальніка, за якога паручаюцца, пры ўмове наяўнасці яго пісьмовай згоды.

У адпаведнасці з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi крэдытаатрымальнікам забяспечанага паручыцельствам абавязацельства, паручыцель і крэдытаатрымальнік нясуць салідарную адказнасць перад крэдыторам.

Такім чынам, паручыцель нароўні з крэдытаатрымальнікам абавязаны забяспечыць пагашэнне крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім, а таксама кампенсаваць судовыя выдаткі па спагнанні доўгу і іншыя страты крэдытора, у выпадку невыканання або неналежнага выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

У выпадку невыканання даўжнiком абавязацельстваў па крэдытным дагаворы банк звяртаецца ў натарыяльную кантору для спагнання запазычанасці з крэдытаатрымальніка і паручыцеляў у прымусовым парадку. Пасля ўчынення выканаўчага надпісу ў рамках выканаўчага вядзення, спагнанне абарачаецца на грашовыя сродкi i iншую маёмасць не толькі крэдытаатрымальніка, але і паручыцеля. Акрамя таго, за невыкананне без уважлівых прычын маёмасных абавязацельстваў перад банкам можа быць часова абмежавана права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу, паручыцелі, якія выканалі абавязацельствы па крэдытным дагаворы, у адпаведнасці з арт. 345 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць права ў судовым парадку патрабаваць ад крэдытаатрымальніка пакрыцця страт, панесеных пры пагашэнні крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім.
У якіх выпадках можа быць спынены (скасаваны) дагавор паручыцельства?

Пералік падстаў спынення паручыцельства рэгламентаваны арт. 347 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

Паручыцельства можа быць спынена ў выпадках:

– дастатковай крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка для выканання ім абавязацельстваў па крэдытным дагаворы і дастатковасці іншага забеспячэння;

– замены аднаго паручыцеля на іншага;

– дастатковага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;

– прадастаўлення крэдытаатрымальнікам іншага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Што такое крэдытны рэгістр?

Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.

Установы банка прадастаўляюць і атрымліваюць звесткі з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб крэдытных гісторыях крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленых згодна з дадаткам 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 №291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».

У далейшым, пры суправаджэнні выдадзеных крэдытаў, установы банка накіроўваюць у Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні крэдытаатрымальнікамі (паручыцелямі) заключаных крэдытных дагавораў.
Як аплаціць крэдыт ААТ «ААБ Беларусбанк», ці можна аплаціць крэдыт праз АРІП?

Плацяжы па крэдыце, выплата працэнтаў за карыстанне крэдытам ажыццяўляюцца шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу ААТ «ААБ Беларусбанк», у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, праз устройствы самаабслугоўвання (інфакіёскі, інфакіёскі, абсталяваныя модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў Cash-in, банкаматы-рэсайклеры).

Крэдытаатрымальнікі – трымальнікі плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк», маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах з дапамогай сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, а таксама праз устройствы самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк».

Трымальнікі плацежных картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь, маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах па крэдытах, выдадзеных ААТ «ААБ Беларусбанк», ва ўстройствах самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк». Пры аплаце з дапамогай гэтых паслуг неабходна ўвесці нумар крэдытнага дагавора, а таксама пазначыць тры апошнія лічбы нумара дакумента, які сведчыць асобу. Узнагароджанне за ажыццяўленне названай аперацыі банкам не спаганяецца.

У сістэме АРІП укаранёна паслуга па аплаце крэдыту ААТ «ААБ Беларусбанк» за бягучы перыяд у беларускіх рублях (за выключэннем пратэрмінаваных плацяжоў, поўнага пагашэння крэдыту, у тым ліку бягучага плацяжу, які адначасова з’яўляецца апошнім плацяжом, а таксама плацяжоў будучых перыядаў). Аплата даступна з 3-га працоўнага дня па 25 чысло месяца ўключна праз каналы іншага банка, РУП «Белпошта», іншыя інтэрнэт-сэрвісы, якія прадастаўляюць магчымасць аплаты паслуг з дапамогай АІС «Разлік» (АРІП).

Дакумент, які сведчыць асобу (для атрымання крэдыту)?
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 №294 "Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь", дакументамі, якія сведчаць асобу, з’яўляюцца: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Што значыць «3 п.п.»?

Працэнтны пункт – адзінка, якая прымяняецца для абазначэння змяненняў стаўкі працэнта.

Напрыклад, калі працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (3 п.п.), гэта значыць, што пры стаўцы рэфінансавання НБ РБ у памеры 9% гадавых, павялічанай на 3 п.п., стаўка па крэдыце складзе 12% гадавых.

Дзеянні кліента па актуалізацыі персанальных даных па крэдытах (авердрафтах)

Згодна з крэдытным дагаворам крэдытаатрымальнік абавязаны праінфармаваць банк аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), грамадзянства, працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электронай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя Банка аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Кліенты – фізічныя асобы для змянення асабістых даных могуць звярнуцца ў любое падраздзяленне банка, пры гэтым даныя кліента актуалізуюцца па ўсіх яго банкаўскіх прадуктах (уклад, банкаўская плацежная картка, крэдыт).

Пры звароце ў аддзяленне кліент інфармуе банк у пісьмовай форме шляхам падпісання адпаведнага паведамлення, а пры звароце ў Іпатэчныя офісы (па крэдытах на нерухомасць) на падставе адвольнай заявы.

Паколькі адносіны паміж банкам і кліентам будуюцца на дагаворных прынцыпах – крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, у т. л. у частцы пісьмовага інфармавання крэдытадаўца аб змяненні персанальных даных.

Калькулятар

Разлік

Дадатковыя ўмовы

Атрымаць разлік

Вынік разліку

Максімальны памер крэдыту

Штомесячны плацеж, усяго