Прэміяльнае банкаўскае абслугоўванне
Канфідэнцыяльнасць
Індывідуальны падыход
Эксклюзіўныя прывілеі
Высокая якасць і зручнасць абслугоўвання
Стаць членам Клуба «Персона»Клуб «Персона»
Свет эксклюзіўных прывіле й і высокай якасці абслугоўвання.
Адна з самых прэстыжных прапаноў банка для найбольш патрабавальных і заможных кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць свой час і прывыклі атрымліваць якасны сэрвіс.
Выявы картак, размешчаныя на карпаратыўным сайце, а таксама на лендынгавых старонках Клубаў выкарыстоўваюцца ў азнаямленчых мэтах і могуць мець нязначныя адрозненні ад атрыманых кліентамі банка
Персанальнае банкаўскае абслугоўванне – прэміяльны сэрвіс для тых, хто цэніць самае лепшае
Прадастаўляецца выключна прэміяльным кліентам* на падставе заключанага дагавора на персанальнае абслугоўванне ў рамках Клуба «Персона».
*Прэміяльнымі кліентамі з'яўляюцца:
- уладальнікі картак Белкарт Максімум, Mastercard World Black Edition, Visa Signature Клуба «Персона» пры адпавяданні крытэрыям аднясення да прэміяльнай катэгорыі;
- уладальнікі карткі Visa Infinite Клуба «Персона».
Персанальнае абслугоўванне ўключае ў сябе наступныя паслугі:
- абслугоўванне прэміяльнага кліента ў VIP-зоне (VIP-офісе) банка ў зручны для кліента час (у межах устаноўленага рэжыму працы з кліентамі) і замацаванне за ім персанальнага менеджара;
- падбор неабходных банкаўскіх прадуктаў і паслуг зыходзячы з запытаў і патрэб прэміяльнага кліента;
- забеспячэнне прэміяльнага кліента інфармацыйнымі матэрыяламі аб прадуктах і паслугах банка;
- інфармаванне прэміяльнага кліента аб актуальным стане рахункаў; аб набліжэнні тэрмінаў заканчэння дзеяння дагавораў, тэрмінаў вяртання ўкладаў (дэпазітаў) па адпаведных дагаворах банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), тэрміну заканчэння дзеяння плацежных картак, а таксама даверанасцей, засведчаных банкам, тэрмінаў выканання крэдытных абавязацельстваў; аб дастатковасці сродкаў на рахунку для выканання даручэнняў прэміяльнага кліента, неабходнасці своечасовага пераафармлення дакументаў і правядзення плацяжоў;
- арганізацыя прыярытэтнага абслугоўвання (у падраздзяленнях банка, у якіх ёсць такая магчымасць, з папярэднім узгадненнем часу наведвання з персанальным менеджарам);
- падрыхтоўка неабходных дакументаў для здзяйснення аперацый прэміяльным кліентам;
- суправаджэнне прэміяльнага кліента пры правядзенні аперацый.
Для членаў сям'і (муж/жонка, дзеці, бацькі, браты і сёстры) прэміяльных кліентаў, якія заключылі дагавор на персанальнае абслугоўванне, прадастаўляюцца наступныя паслугі:
- абслугоўванне ў VIP-зонах банка;
- інфармаванне члена сям'і - уладальніка рахунку (плацежнай карткі і інш.) аб набліжэнні тэрмінаў вяртання ўкладаў па адпаведных дагаворах банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), тэрміну заканчэння дзеяння плацежных картак, даверанасцей, засведчаных банкам, тэрмінаў выканання крэдытных абавязацельстваў;
- суправаджэнне персанальным менеджарам пры правядзенні аперацый і пры неабходнасці іншых паслуг.
Кропкі абслугоўвання прэміяльных кліентаў
VIP-зоны:
- г. Мінск, вул. Раманаўская Слабада, 9;
- г. Мінск, вул. Кісялёва, 17-58;
- г. Мінск, вул. Долгобродская, 1;
- г. Мінск, вул. Сурганова, 47 а;
- г. Мінск, вул. Воронянскага, 7 а;
- г. Мінск, пр. Незалежнасці, 56;
- г. Брэст, вул. Маскоўская, 202;
- г. Пінск, вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 35 а;
- г. Віцебск, вул. Смаленская, 9а-1;
- г. Віцебск, пр-т. Маскоўскі, 7;
- г. Наваполацк, вул. Дружбы, 4;
- г. Гомель, пр. Леніна, 19;
- г. Гродна, вул. Ажэшка, 4;
- г. Ліда, вул. Савецкая, 17;
- г. Магілёў, вул. Першамайская, 71а-2.
- г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18.





