Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Ільготны крэдыт на навучанне ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 № 616

Перавагі

Ільготная працэнтная стаўка

Пагашэнне запазычанасці па крэдыце ажыццяўляецца пасля заканчэння УВА

Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у аддзяленнях і інфакіёсках банка, з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, Аўтааплата).

Умовы

Ільготны крэдыт для аплаты першай вышэйшай адукацыі, атрымліваемай у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі, установах вышэйшай адукацыі спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь і ўстановах вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (далей – УВА) на платнай аснове дзённай формы атрымання адукацыі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 № 616 «Аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі, атрымліваемай у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі, установах вышэйшай адукацыі, установах вышэйшай адукацыі спажывецкай кааперацыі і ўстановах вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на платнай аснове»

Ільготны крэдыт прадастаўляецца навучэнцу або аднаму з яго бацькоў ці іншаму законнаму прадстаўніку навучэнца пры наяўнасці пастаяннай крыніцы даходу, калі сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і, вылічаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для разліку сярэднедушавога даходу іх сям’і для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, за дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для атрымання льготнага крэдыту, не перавышае 350 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на дату падачы дакументаў для атрымання льготнага крэдыту.

Памер крэдыту

максімальны памер кожнай часткі крэдыту вызначаецца штогод і не можа перавышаць 70% кошту навучання за навучальны год, у межах плацежаздольнасці заяўніка

Працэнтная стаўка

1/2 стаўкі рэфінансавання НБ (пераменная стаўка) 1

1 Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБРБ налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава ўстаноўленай стаўкі рэфінансавання НБРБ.

Спосаб прадастаўлення крэдыту

часткамі на працягу ўсяго перыяду навучання ў межах адкрытай крэдытнай лініі шляхам безнаяўнага пералічэння грашовых сродкаў на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак УВА у адпаведнасці з тэрмінамі, пазначанымі ў дагаворы аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй на платнай аснове

Узнагароджанне (плата) за пералічэнне грашовых сродкаў не спаганяецца.

Тэрмін крэдыту

да 11 гадоў

Тэрмін прадастаўлення крэдыту

у тэрміны, пазначаныя ў рахунку-фактуры і (або) дагаворы аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, пасля прадстаўлення крэдытаатрымальнікам забеспячэння выканання ім абавязацельстваў у адпаведнасці з крэдытным дагаворам на падставе заявы i Пералічэнне ажыццяўляецца да 16.00, у пятніцу да 15.00 (у перадсвяточныя дні названы час скарачаецца на гадзіну)

Парадак пагашэння крэдыту і працэнтаў 2

на працягу 11 гадоў:

– асноўны доўг – штомесячна роўнымі долямі пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам заканчэння УВА на працягу 5 гадоў;

– працэнты – штомесячна роўнымі долямі пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам выдачы крэдыту

Спосабы пагашэння крэдыту і працэнтаў

– наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ «ААБ Беларусбанк»;

– у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, праз устройствы самаабслугоўвання банка

Узнагароджанне (плата) за ажыццяўленне аперацый па пагашэнні крэдыту не спаганяецца

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

паручыцельства фізічных асоб

Кошт абавязковых платных паслуг, якія аказваюцца банкам пры заключэнні дагавораў у мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы  

адсутнічае

 

 

Інфармацыя аб дадатковых платных паслугах

адсутнічае

Тэрмін разгляду пакета дакументаў

да двух працоўных дзён (уключна)

Датэрміновае пагашэнне

можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам

Мэтавае выкарыстанне крэдыту

аплата першай вышэйшай адукацыі

Пералік дзяржаўных устаноў вышэйшай адукацыі, устаноў вышэйшай адукацыі спажывецкай кааперацыі і ўстаноў вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

 [2] Пры прадастаўленні навучэнцу адпачынку або пераводзе яго з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (адлічэнняў арганізацый спажывецкай кааперацыі), або для атрымання адукацыі ў іншай форме атрымання адукацыі, або пры адлічэнні для пераводу навучэнца ў іншую ўстанову вышэйшай адукацыі, крэдытаатрымальнік вяртае атрыманы льготны крэдыт на працягу 5 гадоў, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам адлічэння навучэнца з установы вышэйшай адукацыі ў сувязі з атрыманнем адукацыі, з выплатай працэнтаў за карыстанне ім у памеры 1/2 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.

Пры адлічэнні навучэнца з установы вышэйшай адукацыі, за выключэннем адлічэння для пераводу ў іншую ўстанову вышэйшай адукацыі, крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць ільготны крэдыт на працягу 1(аднаго) года з дня адлічэння (без устанаўлення графіка штомесячнага ўнясення плацяжоў) з выплатай працэнтаў за карыстанне ім у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка за ўвесь перыяд карыстання льготным крэдытам (сума недаплачаных працэнтаў за перыяд фактычнага карыстання крэдытам уносіцца адзінаразова ў месяцы, наступным за месяцам адлічэння навучэнца).

Ацэнка крэдытаздольнасці (плацежаздольнасці) заяўніка (паручыцеля)

Ацэнка плацежаздольнасці ажыццяўляецца на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля) за 3 апошнія месяцы (па даручэнні кліента можа фарміравацца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход без прадастаўлення іншага дакумента).

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі і 50% сярэднямесячнай заработнай платы пасля выліку абавязковых утрыманняў за апошнія тры месяцы – калі пенсіянер ажыццяўляе працоўную дзейнасць, сярэднямесячнага даходу пасля выліку абавязковых утрыманняў, дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем даходаў за шэсць месяцаў – у выпадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Пры разліку плацежаздольнасці заяўніка (паручыцеля) вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка (паручыцеля) пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, каб пазначаны чысты даход заяўніка (паручыцеля) складаў не менш памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.

Адказнасць за невыкананне (неналежнае выкананне) умоў крэдытнага дагавора

За невыкананне (неналежнае выкананне) грашовых абавязацельстваў па вяртанні (пагашэнні) крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім:

– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту – пеня ў памеры 1/365(366) ад 0,3 працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;

– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) працэнтаў – пеня ў памеры 1/365 (366) ад 1,3 дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі.

За невыкананне (неналежнае выкананне) іншых абавязацельстваў, якія вынікаюць з крэдытнага дагавора:

– несвоечасовае інфармаванне аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, у тым ліку прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства; адрасы рэгістрацыі па месцы жыхарства; месца працы; тэлефоннага нумара (адраса электроннай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт) – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне крэдытам – штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні, за кожны выпадак парушэння ўмоў крэдытнага дагавора;

– несвоечасовае прадастаўленне дакументаў для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння крэдытнага дагавора – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні;

– нямэтавае выкарыстанне крэдыту на суму крэдыту (часткі крэдыту), выкарыстанай не па мэтавым прызначэнні, – працэнты ў памеры дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам;

– непрадастаўленне (несвоечасовае прадастаўленне) копіі дыплома аб заканчэнні УВА (асобамі, якія не завершылі засваенне зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, – даведкі аб навучанні) – штраф у памеры 2 (дзвюх) базавых велічыняў;

– несвоечасовае інфармаванне аб памяншэнні кошту навучання, адлічэнні навучэнца, у тым ліку для пераводу ў іншую УВА, прадугледжанае Указам №616, змяненні тэрміну заканчэння УВА, прадастаўленні адпачынку, пераводзе з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (адлічэнняў арганізацый спажывецкай кааперацыі) або пераводзе на іншую форму атрымання адукацыі – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне крэдытам – штраф у памеры 2 (дзвюх) базавых велічыняў, за кожны выпадак.

Парадак датэрміновага вяртання крэдыту
  • па ініцыятыве кліента:
    • крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора. Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты, роўныя розніцы паміж сумай налічаных працэнтаў з дня, наступнага за днём выдачы крэдыту, па дзень поўнага яго вяртання (пагашэння) (уключна), зыходзячы з фактычна склаўшайся штодзённай запазычанасці па крэдыце, і сумай працэнтаў, выплачанай крэдытаатрымальнікам у перыяд карыстання крэдытам.

 

  • дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам. Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка крэдыту залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце або пры звароце крэдытаатрымальніка ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавора з пазначэннем сум плацяжоў па крэдыце, пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і застаўшайся колькасці плацежных перыядаў.
  • па ініцыятыве банка:

У сувязі з невыкананнем (неналежным выкананнем) абавязацельстваў па крэдытным дагаворы крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць (пагасіць) крэдыт не пазней пятага чысла месяца, наступнага за месяцам заканчэння трохмесячнага тэрміну з дня атрымання паведамлення банка аб неабходнасці датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту.

Падставы для датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту:

  • несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту і (або) выплаты працэнтаў за карыстанне ім;
  • нямэтавае выкарыстанне крэдыту;
  • незабеспячэнне магчымасці ажыццяўлення крэдытадаўцам кантролю за мэтавым выкарыстаннем крэдыту;
  • у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Афармленне крэдыту

Афармленне льготнага крэдыту ажыццяўляецца ў любым Іпатэчным офісе. Для павелічэння крэдытнай лініі неабходна звяртацца ў Іпатэчны офіс па месцы суправаджэння крэдытнага дагавора.

  1. У якасці крэдытаатрымальніка можа выступаць дзеяздольная фізічная асоба – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які навучаецца ў УВА (адзін з бацькоў навучэнца (іншы законны прадстаўнік навучэнца), які з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянінам, асобай без грамадзянства), які пастаянна пражывае і мае пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.
  2. У якасці паручыцеляў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.

Дакументы для атрымання крэдыту і ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка (паручыцеля)

- дакумент, які сведчыць асобу заяўніка і паручыцеля(ў) (для агляду і вызначэння праваздольнасць);

- копія дагавора аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй на платнай аснове з прад’яўленнем арыгінала;

- даведка аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам УВА, з пазначэннем кошту навучання за бягучы навучальны год, звестак аб атрыманні ім першай вышэйшай адукацыі, а таксама з пазначэннем меркаванай даты заканчэння навучання (у выпадку адсутнасці названай інфармацыі ў дагаворы аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй на платнай аснове);

даведкі заяўніка і членаў яго сям’і аб атрыманых даходах за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для атрымання льготнага крэдыту (іншыя дакументы за аналагічны перыяд, выдадзеныя дзяржаўнымі органамі, – у выпадку немагчымасці атрымання даведак), і (або) дакументы, якія пацвярджаюць іншыя крыніцы даходу, пры наяўнасці апошніх;

Не ўлічваюцца выплаты асобам, якія перанеслі інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19, за кошт сродкаў наймальнікаў і (або) прафесійных саюзаў.

- даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям’і заяўніка, члена сям’і заяўніка, які пражывае па месцы жыхарства, якое адрозніваецца ад месца жыхарства заяўніка;

- згода заяўніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка;

- згоду заяўніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС;

- згода заяўніка і паручыцеля(ў) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы;

- дакументы, якія пацвярджаюць даходы паручыцеля за 3 апошнія месяцы: даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход).

У выпадку немагчымасці пацвярджэння заяўнікам або адным з членаў яго сям’і факта атрымання (неатрымання) даходаў за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для атрымання льготнага крэдыту, прадастаўляюцца:

– копія працоўнай кніжкі (пры наяўнасці) з прад’яўленнем арыгінала для зверкі або копія, завераная подпісам кіраўніка арганізацыі (прадпрыемства) або ўпаўнаважанай ім асобы і пячаткай арганізацыі (прадпрыемства) або пячаткай аддзела кадраў арганізацыі (прадпрыемства);

– даведка выканаўчага камітэта аб адсутнасці рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка;

– даведка аб рэгістрацыі (адсутнасці рэгістрацыі) фізічнай асобы ў якасці беспрацоўнага, атрыманні (неатрыманні) ім дапамогі па беспрацоўі, іншых выплат;

– іншыя дакументы ў выпадку немагчымасці атрымання даведак.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Дадаткова прадастаўляюцца наступныя дакументы:

Для індывідуальных прадпрымальнікаў

– арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці)/пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі з яго копіяй;

звесткі аб даходах ІП за апошнія дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);

– даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку;

– выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам*.

* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную дзейнасць, дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам

звесткі аб даходах за апошнія дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);

– паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);

– выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Дакументы, якія пацвярджаюць даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, даходы ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці

- даведкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;

- копія квітанцыі сельскагаспадарчых, нарыхтоўчых арганізацый аб суме сродкаў, выплачаных за здадзеную прадукцыю (з прад’яўленнем арыгінала);

- копія дагавора найму жылых памяшканняў, арэнды іншай нерухомай маёмасці, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку (з прад’яўленнем арыгінала);

звесткі аб даходах за апошнія дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка).

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Дакументы для скачвання
Крэдытны дагавор пры выдачы льготнага крэдыту ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 года № 616
Дагавор паручыцельства (па крэдытах на спажывецкія патрэбы)
Звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка Рэспублікі Беларусь (рамесніка, фермера/селяніна, асобы, якая ажыццяўляе іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка) для атрымання крэдыту
Даведка для атрымання крэдыту у ААТ "ААБ Беларусбанк" па Указе № 616
Даведка для атрымання крэдыту (афармлення паручыцельства) у ААТ "ААБ Беларусбанк"
Бланк згоды на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС
Звесткі аб сукупным даходзе сям’і
Бланк згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Бланк згоды на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС

Пытанне-адказ

Якая колькасць паручыцеляў патрабуецца для атрымання крэдыту ў банку?
Колькасць паручыцеляў па крэдытным дагаворы для забеспячэння выканання абавязацельстваў па ім вызначаецца непасрэдна банкам і залежыць ад сумы атрымоўваемага крэдыту, плацежаздольнасці паручыцеляў.
Ад чаго залежыць максімальны памер крэдыту на спажывецкія патрэбы, які можа прадаставіць банк крэдытаатрымальніку?

Да заключэння крэдытнага дагавора банк ажыццяўляе ацэнку крэдытаздольнасці заяўніка.

Пры правядзенні ацэнкі крэдытаздольнасці аналізуюцца крэдытная гісторыя заяўніка, у тым ліку наяўнасць запазычанасці па крэдытах, пазыках, лізінгу, факторынгу і іншых абавязацельствах у іншых банках, мікрафінансавых, лізінгавых арганізацыях, арганізацыях гандлю (сэрвісу). Вывучаюцца звесткі аб выкананні абавязацельстваў па рэгулярных плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя паслугі, а таксама іншыя акалічнасці, здольныя паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Таксама вывучаецца яго плацежаздольнасць (даходы з улікам абавязковых утрыманняў з заработнай платы, плацяжы па выканаўчых лістах, аліментах).

Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, такім чынам, каб доля штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам (уключаючы плацяжы па раней атрыманых крэдытах) у суме сярэднямесячных даходаў заяўніка не перавышала ўстаноўлены банкам паказчык.

Акрамя таго, пры разліку плацежаздольнасці заяўніка па крэдытах на спажывецкія патрэбы, таксама вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, які павінен складаць не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.
Якія наступствы магчымы для паручыцеля па крэдытным дагаворы?

Паручыцельства – адзін з самых распаўсюджаных спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытах фізічных асоб.

Адносіны паміж паручыцелем і банкам афармляюцца дагаворам паручыцельства.

Прымаючы рашэнне стаць паручыцелем, грамадзяне, яшчэ да заключэння дагавораў паручыцельстваў, павінны ў поўнай меры ўсведамляць узнікаючыя рызыкі і дакладна вызначыцца, ці гатовы яны, у выпадку неабходнасці, пагашаць плацяжы па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім замест таго чалавека, за якога яны паручаліся.

У практычнай рабоце маюць месца выпадкі, калі паручыцелі ў момант заключэння дагавору паручыцельства не валодаюць звесткамі аб наяўнасці ў крэдытаатрымальніка запазычанасці па раней атрыманых крэдытах у іншых банках (у тым ліку пратэрмінаванай), або інфармаваны толькі аб крэдытных дагаворах, заключаных крэдытаатрымальнікам у банку, дзе плануецца афармленне дагавору паручыцельства.

Разам з тым, для ацэнкі ступені прымаемых рызык патэнцыяльныя паручыцелі да заключэння дагавору паручыцельства маюць права самастойна атрымаць з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка інфармацыю аб крэдытнай гісторыі крэдытаатрымальніка, за якога паручаюцца, пры ўмове наяўнасці яго пісьмовай згоды.

У адпаведнасці з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi крэдытаатрымальнікам забяспечанага паручыцельствам абавязацельства, паручыцель і крэдытаатрымальнік нясуць салідарную адказнасць перад крэдыторам.

Такім чынам, паручыцель нароўні з крэдытаатрымальнікам абавязаны забяспечыць пагашэнне крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім, а таксама кампенсаваць судовыя выдаткі па спагнанні доўгу і іншыя страты крэдытора, у выпадку невыканання або неналежнага выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

У выпадку невыканання даўжнiком абавязацельстваў па крэдытным дагаворы банк звяртаецца ў натарыяльную кантору для спагнання запазычанасці з крэдытаатрымальніка і паручыцеляў у прымусовым парадку. Пасля ўчынення выканаўчага надпісу ў рамках выканаўчага вядзення, спагнанне абарачаецца на грашовыя сродкi i iншую маёмасць не толькі крэдытаатрымальніка, але і паручыцеля. Акрамя таго, за невыкананне без уважлівых прычын маёмасных абавязацельстваў перад банкам можа быць часова абмежавана права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу, паручыцелі, якія выканалі абавязацельствы па крэдытным дагаворы, у адпаведнасці з арт. 345 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць права ў судовым парадку патрабаваць ад крэдытаатрымальніка пакрыцця страт, панесеных пры пагашэнні крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім.
У якіх выпадках можа быць спынены (скасаваны) дагавор паручыцельства?

Пералік падстаў спынення паручыцельства рэгламентаваны арт. 347 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

Паручыцельства можа быць спынена ў выпадках:

– дастатковай крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка для выканання ім абавязацельстваў па крэдытным дагаворы і дастатковасці іншага забеспячэння;

– замены аднаго паручыцеля на іншага;

– дастатковага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;

– прадастаўлення крэдытаатрымальнікам іншага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Ці можа банк адмовіць у прадастаўленні крэдыту?

Крэдытныя адносіны паміж банкам і крэдытаатрымальнікамі рэгулююцца Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь. Так, згодна з ч. 1 артыкула 141 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь банк мае права адмовіцца ад заключэння крэдытнага дагавора:

- пры наяўнасці звестак аб тым, што прадстаўленая крэдытаатрымальніку сума крэдыту не будзе вернута (пагашана) у тэрмін;

- пры непрадастаўленні крэдытаатрымальнікам забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;

- пры наяўнасці іншых падстаў, здольных паўплываць на выкананне крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы або прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Хто мае права на атрыманне льготнага крэдыту на навучанне па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 № 616 «аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдыту на льготных умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі, якая атрымліваецца ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі, установах вышэйшай адукацыі, установах вышэйшай адукацыі спажывецкай кааперацыі і ўстановах вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на платнай аснове»?

Права на атрыманне льготнага крэдыту ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 № 616 маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць першую вышэйшую адукацыю на платнай аснове (дзённая форма навучання) у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі, установах вышэйшай адукацыі спажывецкай кааперацыі і ўстановах вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Ільготны крэдыт прадастаўляецца навучэнцу або аднаму з яго бацькоў або іншаму законнаму прадстаўніку навучэнца пры наяўнасці пастаяннай крыніцы даходу, калі сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і, вылічаны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для разліку сярэднедушавога даходу іх сям’і для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, за дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для атрымання льготнага крэдыту, не перавышае 350 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на дату падачы дакументаў для атрымання льготнага крэдыту.