Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Дагавор па гэтым відзе страхавання заключаецца ад імя БРУСП «Белдзяржстрах» з фізічнымі асобамі ў дачыненні да транспартных сродкаў, уласнікам якіх з’яўляецца фізічная асоба (індывідуальны прадпрымальнік). В соответствии с законодательством Республики Беларусь Беларусбанк, как страховой агент, не заключает договоры страхования с аффилированными лицами Беларусбанка.
Пры заключэнні дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна мець пры сабе пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) транспартнага сродку, а ў выпадку нявыдачы пасведчання аб рэгістрацыі (тэхнічнага пашпарта) транспартнага сродку або наяўнасці пасведчання аб рэгістрацыі (тэхнічнага пашпарта) транспартнага сродку з адзнакай аб зняцці транспартнага сродку з уліку, права ўласнасці на якое перайшло да іншай асобы (новага ўласніка) – іншы дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на транспартны сродак (законнасць набыцця (атрымання) транспартнага сродку (напрыклад, пасведчанне аб праве на спадчыну, зарэгістраваныя (засведчаныя) ва ўстаноўленым парадку дагаворы куплі-продажу, дарэння і г.д.), і дакумент, які сведчыць асобу.
Аплата страхавога ўзносу ажыццяўляецца ў беларускіх рублях. Памеры страхавых тарыфаў, у т. л. прымяняемых скідак, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, і з’яўляецца адзіным для ўсіх страхавых кампаній, якія ажыццяўляюць гэты від страхавання.
Дагавор унутранага страхавання заключаецца, як правіла, на адзін год.
У структурных падраздзяленнях банка, непасрэдна праз касы банка, а таксама з выкарыстаннем дыстанцыйных каналаў продажаў праз сістэму «Разлік» можна аплаціць 2-ю частку страхавога ўзносу па страхавых полісах Белдзяржстраха, незалежна ад месца аплаты першай часткі.
За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-03 або наведаўшы афіцыйны сайт Белдзяржстраха www.bgs.by.
Увага!
Па пытаннях датэрміновага спынення дагавораў страхавання, заключаных з БРУСП «Белдзяржстрах», выдачы дублікатаў узамен згубленых страхавых пасведчанняў, унясення змяненняў ва ўмовы заключаных дагавораў страхавання, вяртання страхавальнікам выплачаных імі страхавых узносаў, пакрыцця шкоды па названых дагаворах, неабходна звяртацца ў філіялы і прадстаўніцтвы БРУСП «Белдзяржстрах».
Страхавыя паслугі ў рамках абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аказвае ААТ «ААБ Беларусбанк» на падставе дагавора даручэння ад 09.12.2015 №3819000418948 ад імя Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» (220036, Мінск, вул. К.Лібкнехта, 70, УНП 100122726, спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці № 02200/13-00001, сайт www.bgs.by).