Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Міжнароднае страхаванне»

12.jpg

Дагавор па гэтым відзе страхавання заключаецца ва ўстановах банка ад імя БРУСП «Белдзяржстрах» з фізічнымі асобамі ў дачыненні да транспартных сродкаў, уласнікам якіх з’яўляюцца фізічная асоба (індывідуальны прадпрымальнік), і дзейнічае толькі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Страхавы сертыфікат афармляецца толькі грамадзянам, транспартныя сродкі якіх зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Мінімальны тэрмін страхавання 15 дзён, максімальны – да 1 года. Страхавы сертыфікат можа быць выдадзены страхавальніку не раней, чым за 3 месяцы да пачатку яго дзеяння.

Пры заключэнні дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Міжнароднае страхаванне» ўладальніку аўтамабіля неабходна мець пры сабе пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) транспартнага сродку, а ў выпадку яго нявыдачы або прад’яўлення пасведчання аб рэгістрацыі (тэхнічнага пашпарта) транспартнага сродку з адзнакай аб зняцці транспартнага сродку з уліку, права ўласнасці на якое перайшло да іншай асобы (новага ўласніка), – іншы дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на транспартны сродак, і дакумент, які сведчыць асобу. Аплата страхавога ўзносу ажыццяўляецца адзінаразова ў беларускіх рублях.

За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-03 або наведаўшы афіцыйны сайт БРУСП «Белдзяржстрах» www.bgs.by

Увага!

«Па ўсіх пытаннях пераафармлення, выдачы дубліката ўзамен згубленага, датэрміновага спынення страхавога сертыфіката неабходна звяртацца ў філіялы і прадстаўніцтвы БРУСП «Белдзяржстрах».

Страхавыя паслугі ў рамках абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Міжнароднае страхаванне» аказвае ААТ «ААБ Беларусбанк» на падставе дагавора даручэння ад 09.12.2015 №3819000418977 ад імя Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» (220036, Мінск, вул. К.Лібкнехта, 70, УНП 100122726, спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці № 02200/13-00001, сайт www.bgs.by ).

Пытанне-адказ

За які час да паездкі можна аформіць дагавор Міжнароднага страхавання?
Дагавор Міжнароднага страхавання можа быць выдадзены страхавальніку не раней, чым за 3 месяцы да пачатку яго дзеяння.
Ці можа страхавальнікам выступаць не ўласнік транспартнага сродку ?
Дагавор міжнароднага страхавання заключаецца уладальнікам транспартнага сродку або ад яго імя вадзіцелем без падачы заявы на падставе і пры прад’яўленні пасведчання аб рэгістрацыі (тэхнічнага пашпарта) транспартнага сродку, а ў выпадку яго нявыдачы або прад’яўлення пасведчання аб рэгістрацыі (тэхнічнага пашпарта) з адзнакай аб зняцці транспартнага сродку з уліку – іншага дакумента, які пацвярджае права ўласнасці на транспартны сродак (законнасць атрымання (набыцця) транспартнага сродку).
Ці можна аплаціць страхавы ўзнос часткамі?
Аплата страхавога ўзносу ажыццяўляецца адзінаразова.
Якія дакументы неабходны для афармлення дагавора Міжнароднага страхавання?
Для заключэння дагавора Міжнароднага страхавання ўладальнік транспартнага сродку або ад яго імя вадзіцель павінен прад’явіць пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) транспартнага сродку, а ў выпадку яго нявыдачы або прад’яўлення пасведчання аб рэгістрацыі (тэхнічнага пашпарта) з адзнакай аб зняцці транспартнага сродку з уліку – іншага дакумента, які пацвярджае права ўласнасці на транспартны сродак (законнасць атрымання (набыцця) транспартнага сродку). Адначасова фізічная асоба прадстаўляе страхоўшчыку дакумент, які сведчыць асобу.