Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Добраахвотнае страхаванне транспартных сродкаў грамадзян (аўтакаска)

15.jpg

Car.png

Страхоўка для новага аўто без агляду

Map.png

Крэдыт і страхоўка — у адным месцы

Verified.png

Тэрыторыя дзеяння — увесь свет


На першапачатковае страхаванне прымаюцца новыя транспартныя сродкі, якія набываюцца ў аўтамабільным цэнтры або аўтасалоне, у завода-вытворцы, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

Аформіце поліс без агляду аўто:

  • • без агляду і фатаграфавання;
  • • з улікам рызык угону і крадзяжу;
  • • без франшызы (гэта агавораная дагаворам сума, у межах якой страхавая кампанія адказнасці не нясе. Калі дагавор без франшызы, страхавая кампанія кампенсуе шкоду ў поўным аб’ёме);
  • • поліс дзейнічае ва ўсіх краінах свету;
  • • без абмежавання па колькасці асоб і вадзіцельскім стажы;
  • • выплата кампенсацыі без уліку зносу запчастак і дэталяў.

Страхаванне ажыццяўляецца па праграме «КАСКА-партнёр» (дэталёвае апісанне).

Дадатковыя ўмовы
  • страхавая сума ўстанаўліваецца ў памеры 100% ад сапраўднага кошту ТС;
  • тэрмін дзеяння дагавора 1 год;
  • пачатак тэрміну дзеяння дагавора страхавання, як правіла, супадае з днём плануемай куплі ТС (г. зн. днём падпісання кліентам Акта прыёму-перадачы), але не раней дня, наступнага за днём заключэння дагавора страхавання;
  • аплата прэміі адзінаразова або ў 4 этапы;
  • кошт поліса разлічваецца індывідуальна і залежыць ад кошту аўтамабіля.

Як аформіць дагавор страхавання

Звярніцеся ў аддзяленне «Беларусбанка».

Страхавыя выпадкі
Страхавым выпадкам з’яўляецца страта, гібель або пашкоджанне транспартнага сродку ў выніку:
  • дарожна-транспартнага здарэння, аварыі;
  • пажару (у тым ліку па прычыне самазагарання), выбуху;
  • уздзеяння стыхіі і прыродных сіл, надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару;
  • уздзеяння жывёл;
  • падзення груза, уключаючы багаж, у (на) транспартны сродак або пры пагрузцы (выгрузцы) груза;
  • неправамерных дзеянняў трэціх асоб, угону, крадзяжу.

Страхавыя паслугі ў рамках добраахвотнага страхавання транспартных сродкаў грамадзян (аўтакаска) аказвае ААТ «ААБ Беларусбанк» на падставе дагавора даручэння ад 24.05.2018 №BY44AKBB38190000089520000000 ад імя ЗАСТ «Прамтрансінвест» (Закрытае акцыянернае страхавое таварыства «Прамтрансінвест», Рэспубліка Беларусь, горад Мінск, 220026, вуліца Пляханава, 8, 2 паверх, УНП 100357923, спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці №41200000058849 выдадзена на падставе рашэння Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2004 №127,сайтhttps://promtransinvest.by/).

Пытанне-адказ

Дагавор страхавання дзейнічае за мяжой?
Тэрыторыя дзеяння дагавора страхавання – усе краіны свету.
Дзе можна аформіць дагавор страхавання?
Паслуга даступна толькі ў аддзяленнях банка. Договора страхования по Правилам №104 с условием включения "периода охлаждения" можно оформить только в БРУП "Белгосстрах".
Хто можа аформіць дагавор страхавання АЎТАКАСКА?
Дзеяздольная фізічная асоба (узрост ад 18 гадоў), у тым ліку якая заключае з банкам крэдытны дагавор для фінансавання набыцця транспартнага сродку, і звярнулася да банка для заключэння дагавора страхавання.
Калі ўступае ў сілу дагавор страхавання?
Дагавор страхавання ўступае ў сілу з 00 гадзін 00 мінут дня, наступнага за днём выплаты страхавой прэміі і дзейнічае 1 год. У выпадку, калі ў страхавальніка маецца дзеючы дагавор страхавання, тэрмін страхавання устанаўліваецца з 00 гадзін 00 мінут дня, наступнага за днём заканчэння тэрміну дзеючага дагавора страхавання, калі новы дагавор страхавання аплочаны ў перыяд 30 каляндарных дзён да яго заканчэння.