Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Пагранічнае»

Гэта паслуга прадастаўляецца ўстановамі банка, размешчанымі на пагранічных пераходах, для фізічных асоб у дачыненні да транспартных сродкаў, якія зарэгістраваны за мяжой і ўязджаюць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, уласнікам якіх з’яўляецца фізічная асоба, пры прад’яўленні пасведчання аб рэгістрацыі (тэхнічнага пашпарта) транспартнага сродку, а ў выпадку яго нявыдачы або прад’яўлення пасведчання аб рэгістрацыі (тэхнічнага пашпарта) транспартнага сродку з адзнакай аб зняцці транспартнага сродку з уліку, права ўласнасці на якое перайшло да іншай асобы (новага ўласніка), – іншага дакумента, які пацвярджае права ўласнасці на транспартны сродак (законнасць атрымання (набыцця) транспартнага сродку), і дакумента, які сведчыць асобу.
Тэрмін страхавання ад 5 дзён да 1 года. Аплата страхавога ўзносу ажыццяўляецца адзінаразова ў беларускіх рублях.
Пры ўзнікненні ва ўладальніка транспартнага сродку неабходнасці ў прадаўжэнні дагавора страхавання «Пагранічнае», неабходна звяртацца ў прадстаўніцтвы Белдзяржстраха.
За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-03 або наведаўшы афіцыйны сайт Белдзяржстраха www.bgs.by
Страхавыя паслугі ў рамках абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Пагранічнае» аказвае ААТ «ААБ Беларусбанк» на падставе дагавора даручэння ад 09.12.2015 №3819000419615 ад імя Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» (220036, Мінск, вул. К.Лібкнехта, 70, УНП 100122726, спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці № 02200/13-00001, сайт www.bgs.by ).