Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Крэдыт «Час жыць » на ўзвядзенне жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах забудоўшчыкаў ДП «Віцебскі ДБК», ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат

да 20 гадоў

Тэрмін крэдыту

13.9%

Стаўка

макс. сума крэдыту да 90% кошту

ў межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка

Перавагі

Зручнае афармленне

Без камісій

Адсутнасць дадатковых камісій і плацяжоў за карыстанне крэдытам.

Улічваецца сукупны даход

Пры вызначэнні памеру крэдыту і (або) ацэнцы крэдытаздольнасці магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходу(аў) паручыцеля(яў) – блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям'і) крэдытаатрымальніка (мужа (жонкі), бацькоў, дзяцей, родных братоў і сясцёр мужа і жонкі, унукаў).

Без прадастаўлення даведкі аб даходах

Афармленне крэдыту грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) у ААТ «ААБ Беларусбанк» магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах.

Умовы пагашэння асноўнага доўгу

Вяртанне (пагашэнне) асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля заканчэння 12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора.

Выгадная схема пагашэння

Дыферэнцыраваныя плацяжы.

Зручнасць пагашэння

Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (ва ўстройствах самаабслугоўвання, праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», дадатак «М-Банкінг», анлайн-банк Belarusbank (PWA-версія/ дадатак, вэб-версія), паслугу «Аўтааплата»).

Датэрміновае пагашэнне

Магчымасць датэрміновага пагашэння ў любы момант без спагнання дадатковых камісій.

Даступнасць для асоб пенсіённага ўзросту

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні імі працоўнай дзейнасці – зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.

Умовы

Тэрмін вяртання (пагашэння) крэдыту да 20 гадоў
% стаўка (гадавых) 13,90% (стаўка рэфінансавання НБ РБ + 4,65 п.п.)
Спосаб вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстанне ім
  • дыферэнцыраваныя плацяжы (асноўны доўг пагашаецца роўнымі плацяжамі, працэнты налічваюцца на фактычны астатак запазычанасці).
  • пагашэнне асноўнага доўгу ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля заканчэння 12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора;
  • датэрміновае пагашэнне можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам
  • плацяжы па крэдыце можна ажыццяўляць - наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ «ААБ Беларусбанк» у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-Банкінг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версія/ дадатак, вэб-версія), праз устройствы самаабслугоўвання (за ажыццяўленне аперацый па пагашэнні крэдыту ўзнагароджанне не спаганяецца).
Размер кредита возведения жилого помещения, в пределах кредитоспособности кредитополучателя
Принимаемый способ обеспечения исполнения обязательств по кредитному договору

При сумме кредита до 200 000 рублей:

  • поручительство физического лица (лиц) и (или) залог (ипотека) недвижимого имущества1 кредитополучателя либо третьего лица, не обремененного правами третьих лиц и арестами;
  • залог имущественных прав (требований) на возводимое с привлечением кредита жилое помещение с последующим залогом (ипотекой) возведенного с привлечением кредита жилого помещения;
  • залог имущественных прав (требований) на возводимое с привлечением кредита жилое помещение с последующим залогом (ипотекой) возведенного с привлечением кредита жилого помещения и поручительство физического лица (лиц).

При сумме кредита свыше 200 000 рублей:

  • залог имущественных прав (требований) на возводимое с привлечением кредита жилое помещение с последующим залогом (ипотекой) возведенного с привлечением кредита жилого помещения;
  • залог имущественных прав (требований) на возводимое с привлечением кредита жилое помещение с последующим залогом (ипотекой) возведенного с привлечением кредита жилого помещения и поручительство физических(ого) лиц(а).
Спосаб прадастаўлення крэдыту Выдача крэдыту ажыццяўляецца ў беларускіх рублях у безнаяўным парадку (без спагнання ўзнагароджання) шляхам пералічэння грашовых сродкаў на рахунак атрымальніка сродкаў.
Мэтавае выкарыстанне крэдыту прадастаўляецца копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на жылое памяшканне (з прадастаўленнем арыгінала для агляду).

Парадак датэрміновага вяртання крэдыту

па ініцыятыве кліента:

  • крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора.
  • крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць частковае пагашэнне крэдыту, пры якім датэрмінова пагашаная сума залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце без змены перыядычнасці іх выплаты, або, звярнуўшыся да Крэдытадаўцы, заключыць дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавора на пералік плацяжоў

па ініцыятыве банка:

Пры невыкананні (неналежным выкананні) абавязацельстваў па крэдытнаым дагаворы Банк мае права патрабаваць ад Крэдытаатрымальніка датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту (часткі крэдыту) з выплатай ўсіх належных сум па гэтым дагаворы і (або) адмовіцца ад далейшага крэдытавання Крэдытаатрымальніка

Падставы для датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту:

  • несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту і (або) выплаты працэнтаў за карыстанне ім;
  • нямэтавага выкарыстання крэдыту (часткі крэдыту) (у выпадках неабходнасці пацвярджэння мэтавага выкарыстання крэдыту);
  • у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Крэдыт прадастаўляецца на ўзвядзенне жылога памяшкання ў шматкватэрных жылых дамах забудоўшчыкаў ДП «Віцебскі ДБК», ААТ «Магілёўскі ДБК».

Адказнасць крэдытаатрымальніка за невыкананне (неналежнае выкананне) абавязацельстваў па дагаворы, у тым ліку памер няўстойкі (штрафа, пені) і парадак яе вызначэння, прадугледжана ў крэдытным дагаворы.

1 усе выдаткі, звязаныя з заключэннем дагавора аб залогу нерухомай маёмасці ў тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яго і здзелак з ёй нясе крэдытаатрымальнік.

Іншыя ўмовы крэдытавання:

  • пры змяненні стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава ўстаноўленай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
  • магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў паручыцеляў -- блізкіх сваякоў (членаў сям'і) крэдытаатрымальніка (мужа (жонкі), бацькоў, дзяцей, родных братоў і сясцёр мужа і жонкі, унукаў).
  • не допускается предоставление данного кредита в случае, если кредитополучателю на возведение того же жилого помещения предоставлен следующий кредит: льготный кредит согласно указам Президента Республики Беларусь; кредит с использованием субсидии на его погашение по Указу Президента Республики Беларусь от 4 июля 2017 г. № 240 «О государственной поддержке граждан при строительстве (реконструкции) жилых помещений». Не допускается переоформление излишне (неправомерно) полученной, использованной не по целевому назначению гражданами суммы льготного кредита на данный кредит.

З мэтай атрымання крэдыту неабходна звяртацца ў Іпатэчныя офісы Магілёўскага або Віцебскага абласных упраўленняў

Крэдыты прадастаўляюцца:

- дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на сайце Міністэрства замежных спраў па адрасе https://mfa.gov.by/mulateral/organization/, (якія прадаставілі паручыцельства фізічнай асобы мужа(жонкі) (пры наяўнасці), калі іншае не вызначана ўмовамі выдачы крэдытаў на фінансаванне нерухомасці, незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі).

- дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць пастаянны даход у арганізацыях Расійскай Федэрацыі, якія прадаставілі паручыцельства фізічнай асобы мужа(жонкі) (пры наяўнасці), калі іншае не вызначана ўмовамі выдачы крэдытаў на фінансаванне нерухомасці, незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі, а таксама паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), якія пастаянна пражываюць(ае) у Рэспубліцы Беларусь і якія маюць(ае) пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь.

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту крэдыт прадастаўляецца (пры прадастаўленні у забеспячэнне выканання абавязацельстваў па крэдыце паручыцельства фізічнай асобы з ліку блізкіх сваякоў (членаў сям'і), якая не дасягнула агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі) зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні імі працоўнай дзейнасці -- зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы;

Паручыцелем можа выступаць дзеяздольная фізічная асоба (грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін (асоба без грамадзянства)), якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і мае пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на сайце Міністэрства замежных спраў па адрасе https://mfa.gov.by/mulateral/organization/, у тым ліку муж(жонка) заяўніка (пры наяўнасці),  або блізкі сваяк (член сям'і) заяўніка, які не дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі.

Неабходныя дакументы

  • Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (Крэдытаатрымальніка) (паручыцеля) (для агляду і вызначэння праваздольнасць);
  • даведка аб сярэднямесячным даходзе або выпіска па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку, адкрытым ва ўстанове Банка за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля) *
  • копія дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва, зарэгістраванага ва ўстаноўленым парадку мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі (копія дагавора і арыгінал для агляду);
  • справка застройщика о стоимости выполненных работ, затратах застройщика и размере очередного взноса для оплаты стоимости строительства объекта долевого строительства на имя кредитополучателя. Допускается представление справки участника строительства жилого помещения;
  • паведамленне забудоўшчыка аб яго накіраванні ў ААТ «ААБ Беларусбанк» у мэтах разгляду магчымасці крэдытавання ў адпаведнасці з умовамі крэдыту «Час будаваць».

Калі заяўнік і (або) паручыцель атрымліваюць заработную плату (пенсію) у ААТ «ААБ Беларусбанк», афармленне крэдыту магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах (выпіскі па рахунку).

* Тэрмін дзеяння даведак (выпісак) - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаныя на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку;

Дакументы, якія прадстаўляюцца заяўнікам (паручыцелем) у пацвярджэнне іншых даходаў:

  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы ад прадастаўлення па дагаворах найму жылых памяшканняў, арэнды іншай нерухомай маёмасці (копіі дагавораў, квітанцый, якія пацвярджаюць наяўнасць грашовых даходаў)
  • дакументаў, якія пацвярджаюць даходы ад выплат дывідэндаў (даведка арганізацыі аб даходзе за 12 апошніх месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка) з пазначэннем сум выплачанага падатку з сумы налічаных дывідэндаў

Дакументы, якія афармляюцца ў банку:

  • згода на апрацоўку персанальных даных заяўніка (паручыцеля) пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы»
  • згода крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні МУС на імя заяўніка (Крэдытаатрымальніка) (паручыцеля)
  • згода крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
  • заява-анкета на крэдыт (афармленне дагавора паручыцельства).

Дадаткова:

Дакументы, якія прадстаўляюцца пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па крэдыце закладам (іпатэкай) нерухомай маёмасці заяўніка (або трэцяй асобы):

  • выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яго і здзелак з ім аб адсутнасці абцяжарання правамі трэціх асоб і арыштаў на прадмет закладу
  • копія абавязковай незалежнай ацэнкі кошту прадмета закладу (з прад'яўленнем арыгінала)

Пры выбары выканаўцы ацэнкі неабходна ўлічваць, што права на ажыццяўленне ацэначнай дзейнасці маюць толькі юрыдычныя асобы, уключаныя ў пералік выканаўцаў ацэнкі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.10.2006 № 615 «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Пералік выканаўцаў ацэнкі і пералік выканаўцаў экспертызы ўстанаўліваецца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці (размяшчаецца на сайце Дзяржкаммаёмасці).

При предоставлении в залог имущественных прав (требований) по договору создания объекта долевого строительства заявителя:

  • акт о внутренней оценке имущественных прав (требований), предлагаемых в залог ОАО «АСБ Беларусбанк» (заполняется заявителем собственноручно по форме Банка).
Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі:
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку і выпіска па ім, за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля) за атрыманнем крэдыту (афармленнем дагавора паручыцельства), і аб наяўнасці/адсутнасці нявыкананых грашовых абавязацельстваў у АІС ВГА, на імя заяўніка (паручыцеля) (пры наяўнасці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку);
  • копія падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд (пры адсутнасці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, а таксама пры наяўнасці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, на якім адсутнічае паступленне грашовых сродкаў)
  • копіі плацежных і іншых дакументаў, у тым ліку ўліковых форм вядзення ўліку даходаў/расходаў і гаспадарчых аперацый (пры адсутнасці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, а таксама пры наяўнасці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, на якім адсутнічае паступленне грашовых сродкаў.)
  • звесткі аб даходах за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля)
Рамеснікі, фермеры/сяляне, асобы, якія ажыццяўляюць іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, прадастаўляюць:
    • выпіска па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку, за 3 апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля) за атрыманнем крэдыту (афармленнем дагавора паручыцельства) (пры наяўнасці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку)
    • выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені, за 3 апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля) за атрыманнем крэдыту (афармленнем дагавора паручыцельства)
    • копіі плацежных і іншых дакументаў, у тым ліку ўліковых форм вядзення ўліку даходаў/расходаў і гаспадарчых аперацый (пры адсутнасці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, а таксама пры наяўнасці бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, на якім адсутнічае паступленне грашовых сродкаў)
  • звесткі аб даходах за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля) за атрыманнем крэдыту (афармленнем дагавора паручыцельства)

Тэрмін прыняцця рашэння аб прадастаўленні крэдыту -- да двух працоўных дзён (уключна), наступных за днём рэгістрацыі заявы-анкеты.

Дакументы для скачвання
Звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка Рэспублікі Беларусь (рамесніка, фермера/сяляніна і др.) для атрымання крэдыту
Тыпавая форма догвора паручыцельства па крэдыце
Тыпавая форма крэдытнага дагавора
Бланк згоды на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС
Бланк згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Згода на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС
Даведка для атрымання крэдыту (афармлення паручыцельства) у ААТ «ААБ Беларусбанк»
Заява на пералічэнне
Даведка ўдзельніка будаўніцтва жылога памяшкання
Дагавор аб залогу маёмасных правоў (патрабаванняў)
Акт аб унутранай ацэнцы маёмасных правоў (патрабаванняў), прапанаваных у заклад ААТ «ААБ Беларусбанк»

Пытанне-адказ

Ці магчыма змяненне працэнтнай стаўкі па раней аформленых крэдытах на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў?

У адпаведнасці з арт. 125 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь банкі самастойна вызначаюць умовы і парадак прыцягнення грашовых сродкаў фізічных і (або) юрыдычных асоб ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне гэтых грашовых сродкаў.

Фарміраванне працэнтных ставак па крэдытах на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», ажыццяўляецца з улікам кошту прыцягваемых рэсурсаў, у тым ліку тэрміновых дэпазітаў фізічных асоб.

Парадак змянення працэнтных ставак па крэдытах банка прадугледжаны ў заключаемых крэдытных дагаворах.

Згодна з арт.145 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь крэдытадавец не мае права ў аднабаковым парадку павялічыць памер працэнтаў за карыстанне крэдытам. Змяненне ўмоў крэдытнага дагавора ажыццяўляецца на падставе дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавора.

У выпадку змяншэння памеру працэнтнай стаўкі дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавора заключаецца шляхам накіравання банкам прапановы (публічнай аферты) крэдытаатрымальніку аб змяненні памеру працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам. Адпаведная інфармацыя (паведамленне) размяшчаецца на карпаратыўным вэб-сайце банка ў тэрмін не пазней дня ўступлення ў сілу рашэння Праўлення банка аб памяншэнні памеру працэнтнай стаўкі. Заключэннем дадатковага пагаднення (акцэптам прапановы банка) з’яўляецца ўнясенне крэдытаатрымальнікам чарговага плацяжу па выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам у змененым памеры. Пры гэтым стаўка лічыцца змененай з даты, пазначанай у інфармацыі (

Крэдытаатрымальнікам, якія заключылі крэдытныя дагаворы да 21.03.2017 (у якіх устаноўлена фіксаваная працэнтная стаўка па крэдыце) прадастаўлена магчымасць змяніць фіксаваную працэнтную стаўку па крэдыце на пераменную. Для чаго крэдытаатрымальніку неабходна звярнуцца з заявай у службу іпатэчнага і льготнага крэдытавання банка па месцы заключэння крэдытнага дагавора і заключыць адпаведнае дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавора. Пры гэтым, пасля заключэння дадатковага пагаднення аб пераходзе з фіксаванай стаўкі на пераменную, далейшае змяненне парадку вызначэння працэнтаў (г.зн. зваротны пераход на фіксаваную стаўку) не ажыццяўляецца.

Якія існуюць віды забеспячэння вяртання крэдыту?

Выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы можа забяспечвацца паручыцельствам фізічных асоб, няўстойкай, залогам маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы (пабудаванага жылога памяшкання або іншай нерухомасці (кватэр, гаражоў і інш.), залогом имущественных прав (требований) на возводимое с привлечением кредита жилое помещение с последующим залогом (ипотекой) возведенного с привлечением кредита жилого помещения, страхаваннем рызыкі невяртання крэдыту, паручыцельствам або гарантыяй юрыдычных асоб, гарантыйным дэпазітам грошай і іншымі спосабамі забеспячэння, прадугледжанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або дагаворам.

Банкі маюць права самастойна выбіраць любыя спосабы забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытных дагаворах, якія не супярэчаць заканадаўству і гарантуюць яму своечасовае вяртанне крэдыту.

Якая колькасць паручыцеляў патрабуецца для атрымання крэдыту ў банку?
Колькасць паручыцеляў па крэдытным дагаворы для забеспячэння выканання абавязацельстваў па ім вызначаецца непасрэдна банкам і залежыць ад сумы атрымоўваемага крэдыту, плацежаздольнасці паручыцеляў.
Які максімальны памер крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання, на ўмовах, вызначаных банкам, можа быць прадастаўлены крэдытаатрымальніку?

Максімальны (гранічны) памер крэдыту, які можа прадастаўляцца грамадзянам, устанаўліваецца ўпаўнаважаным органам банка ў залежнасці ад віду (умоў) крэдыту.

Пры вызначэнні максімальнай сумы крэдыту крэдытаатрымальніку банк у адпаведнасці з Інструкцыяй «Аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння)», зацверджанай Нацыянальным банкам ад 26.12.2023 №488 (далей – Інструкцыя № 488) абавязкова ацэньвае крэдытаздольнасць заяўніка (крэдытаатрымальніка) у парадку, вызначаным упаўнаважаным органам Банка (г.зн. праводзіцца ацэнка здольнасці крэдытаатрымальніка ў поўным аб’ёме і ў тэрмін выканаць свае абавязацельствы па крэдытным дагаворы належным чынам).

Таксама, згодна з патрабаваннямі Інструкцыі №488 пры ацэнцы крэдытаздольнасці заяўніка (крэдытаатрымальніка) пры прадастаўленні крэдыту на фінансаванне нерухомасці банк выкарыстоўвае паказчык забяспечанасці крэдыту, які разлічваецца як працэнтныя суадносіны сумы крэдыту да кошту аб’екта нерухомасці, які прымаецца ў залог у якасці забеспячэння, і (або) суме іншага забеспячэння ў адпаведнасці з дагаворам (названы паказчык не павінен перавышаць 90 працэнтаў (за выключэннем крэдытаў, прадастаўленне або вяртанне (пагашэнне) запазычанасці па якіх, у тым ліку выплата часткі працэнтаў за карыстанне імі, ажыццяўляецца з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі)).

Якія наступствы магчымы для паручыцеля па крэдытным дагаворы?

Паручыцельства – адзін з самых распаўсюджаных спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытах фізічных асоб.

Адносіны паміж паручыцелем і банкам афармляюцца дагаворам паручыцельства.

Прымаючы рашэнне стаць паручыцелем, грамадзяне, яшчэ да заключэння дагавораў паручыцельстваў, павінны ў поўнай меры ўсведамляць узнікаючыя рызыкі і дакладна вызначыцца, ці гатовы яны, у выпадку неабходнасці, пагашаць плацяжы па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім замест таго чалавека, за якога яны паручаліся.

У практычнай рабоце маюць месца выпадкі, калі паручыцелі ў момант заключэння дагавору паручыцельства не валодаюць звесткамі аб наяўнасці ў крэдытаатрымальніка запазычанасці па раней атрыманых крэдытах у іншых банках (у тым ліку пратэрмінаванай), або інфармаваны толькі аб крэдытных дагаворах, заключаных крэдытаатрымальнікам у банку, дзе плануецца афармленне дагавору паручыцельства.

Разам з тым, для ацэнкі ступені прымаемых рызык патэнцыяльныя паручыцелі да заключэння дагавору паручыцельства маюць права самастойна атрымаць з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка інфармацыю аб крэдытнай гісторыі крэдытаатрымальніка, за якога паручаюцца, пры ўмове наяўнасці яго пісьмовай згоды.

У адпаведнасці з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi крэдытаатрымальнікам забяспечанага паручыцельствам абавязацельства, паручыцель і крэдытаатрымальнік нясуць салідарную адказнасць перад крэдыторам.

Такім чынам, паручыцель нароўні з крэдытаатрымальнікам абавязаны забяспечыць пагашэнне крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім, а таксама кампенсаваць судовыя выдаткі па спагнанні доўгу і іншыя страты крэдытора, у выпадку невыканання або неналежнага выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

У выпадку невыканання даўжнiком абавязацельстваў па крэдытным дагаворы банк звяртаецца ў натарыяльную кантору для спагнання запазычанасці з крэдытаатрымальніка і паручыцеляў у прымусовым парадку. Пасля ўчынення выканаўчага надпісу ў рамках выканаўчага вядзення, спагнанне абарачаецца на грашовыя сродкi i iншую маёмасць не толькі крэдытаатрымальніка, але і паручыцеля. Акрамя таго, за невыкананне без уважлівых прычын маёмасных абавязацельстваў перад банкам можа быць часова абмежавана права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу, паручыцелі, якія выканалі абавязацельствы па крэдытным дагаворы, у адпаведнасці з арт. 345 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць права ў судовым парадку патрабаваць ад крэдытаатрымальніка пакрыцця страт, панесеных пры пагашэнні крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім.
У якіх выпадках можа быць спынены (скасаваны) дагавор паручыцельства?

Пералік падстаў спынення паручыцельства рэгламентаваны арт. 347 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

Паручыцельства можа быць спынена ў выпадках:

– дастатковай крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка для выканання ім абавязацельстваў па крэдытным дагаворы і дастатковасці іншага забеспячэння;

– замены аднаго паручыцеля на іншага;

– дастатковага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;

– прадастаўлення крэдытаатрымальнікам іншага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Што такое крэдытны рэгістр?

Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.

Установы банка прадастаўляюць і атрымліваюць звесткі з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб крэдытных гісторыях крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленых згодна з дадаткам 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 №291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».

У далейшым, пры суправаджэнні выдадзеных крэдытаў, установы банка накіроўваюць у Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні крэдытаатрымальнікамі (паручыцелямі) заключаных крэдытных дагавораў.
Ці можа банк адмовіць у прадастаўленні крэдыту?

Крэдытныя адносіны паміж банкам і крэдытаатрымальнікамі рэгулююцца Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь. Так, згодна з ч. 1 артыкула 141 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь банк мае права адмовіцца ад заключэння крэдытнага дагавора:

- пры наяўнасці звестак аб тым, што прадстаўленая крэдытаатрымальніку сума крэдыту не будзе вернута (пагашана) у тэрмін;

- пры непрадастаўленні крэдытаатрымальнікам забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;

- пры наяўнасці іншых падстаў, здольных паўплываць на выкананне крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы або прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін пачатку вяртання (пагашэння) ільготнага крэдыту, прадастаўленага на ўзвядзенне, рэканструкцыю (далей - будаўніцтва) жылля згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.03.2025 №95?

Тэрмін пачатку вяртання (пагашэння) ільготных крэдытаў і выплаты працэнтаў за карыстанне імі пры будаўніцтве жылых памяшканняў вызначаны падпунктам 45.2 пункта 45 Палажэння аб умовах прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.03.2025 №95 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве», згодна з якім вяртанне (пагашэнне) пачынаецца:

шматдзетнымі сем’ямі, грамадзянамі, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і ў гарадах-спадарожніках, якія адносяцца да катэгорыі грамадзяне, якія ажыццяўляюць будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і ў гарадах-спадарожніках – з наступнага месяца пасля здачы жылога дома ў эксплуатацыю, але не пазней за 3 гады пасля пачатку крэдытавання;

іншымі грамадзянамі – з наступнага месяца пасля здачы жылога дома ў эксплуатацыю, але не пазней за 2 гады пасля пачатку крэдытавання.

Хто мае права на атрыманне льготнага крэдыту на ўзвядзенне, рэканструкцыю або набыццё жылога памяшкання?

Умовы і парадак прадастаўлення льготных крэдытаў вызначаны Палажэннем аб умовах прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.03.2025 №95 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве» (далей – Палажэнне № 95).

Падпунктам 4 Палажэння № 95 вызначаны катэгорыі грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў.

У адпаведнасці з пунктам 21 Палажэння № 95 ільготныя крэдыты прадастаўляюцца па спісах, складзеных з захаваннем чарговасці грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, зацверджаным мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, адпаведнымі міністэрствамі і ведамствамі.

Пытанне вызначэння права грамадзяніна на атрыманне льготнага крэдыту і аднясення да адной з катэгорый, якія маюць права на льготны крэдыт, адносіцца да кампетэнцыі вышэйназваных дзяржаўных органаў.

Па пытанні ўключэння ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту неабходна звяртацца па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Ці магчыма ажыццявіць падзел запазычанасці або перавод доўгу па ільготным крэдыце?

У адпаведнасці з пунктам 56 Палажэння аб умовах прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.03.2025 №95 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве", перавод доўгу па атрыманым крэдытаатрымальнікам ільготным крэдыце пасля дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення (пераходу да яго) права ўласнасці на пабудаванае або набытае жылое памяшканне дапускаецца:

на члена сям’і крэдытаатрымальніка з яго згоды і згоды ААТ "ААБ Беларусбанк";

на былога мужа (жонку) крэдытаатрымальніка, уключанага ў спісы, з яго (яе) згоды і згоды ААТ "ААБ Беларусбанк" - у выпадку скасавання шлюбу.

Перавод доўгу па льготным крэдыце ажыццяўляецца з улікам крэдытаздольнасці члена сям’і або былога мужа (жонкі) крэдытаатрымальніка. Пры пераводзе доўгу па льготным крэдыце афармляецца дагавор аб пераводзе доўгу, які ўзгадняецца банкам.

Пытанне аб пераводзе доўгу па атрыманым ільготным крэдыце разглядаецца банкам на падставе заявы крэдытаатрымальніка і заявы новага даўжніка, на якога пераводзіцца доўг па льготным крэдыце.

Для разгляду банкам пытання аб пераводзе доўгу новы даўжнік павінен прадаставіць дакументы, якія пацвярджаюць яго даходы і даходы яго паручыцеля(яў). Пры гэтым падзел (вылучэнне доляў) запазычанасці па льготным крэдыце не ажыццяўляецца.

Як ўлічваецца пры разліку сумы льготнага крэдыту жыллё, якое ёсць ва ўласнасці?

Згодна з падпунктам 8.3 Палажэння аб парадку прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на ўзвядзенне, рэканструкцыю або набыццё жылых памяшканняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2025 №328 для прыняцця рашэння аб уключэнні грамадзяніна ў спіс на атрыманне льготнага крэдыту адпаведныя мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя зацвярджаць спісы, запытваюць і атрымліваюць інфармацыю аб правах грамадзяніна і членаў яго сям’і на аб’екты нерухомай маёмасці з адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй з дапамогай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ў форме інфармацыйнага паведамлення.

У спісах пазначаюцца нарміруемыя памеры агульнай плошчы жылога памяшкання, якія ўстанаўліваюцца:

з улікам нарматываў агульнай плошчы будуемага або набываемага жылога памяшкання для вызначэння велічыні льготнага крэдыту і колькасці членаў сям’і крэдытаатрымальніка;

за вылікам агульнай плошчы жылых памяшканняў, у тым ліку якая прыходзіцца на прыналежныя крэдытаатрымальніку і членам яго сям’і долі ў праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні (за выключэннем выпадкаў, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь):

якія знаходзяцца ва ўласнасці крэдытаатрымальніка і (або) членаў яго сям’і;

якія знаходзіліся ва ўласнасці і адчужаны крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям’і на працягу 3 гадоў да ўключэння ў спісы.

Агульная плошча жылога памяшкання, якая прыходзіцца на долю ў праве агульнай уласнасці на яго, вызначаецца зыходзячы з агульнай плошчы жылога памяшкання прапарцыянальна памеру долі ў праве агульнай уласнасці на яго.

Такім чынам, нарміруемыя памеры агульнай плошчы жылога памяшкання, якія падлягаюць ільготнаму крэдытаванню, вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, дзяржаўнымі органамі, упаўнаважанымі зацвярджаць спісы льготнага крэдытавання.

Пры гэтым, разлік максімальнага памеру льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання ажыццяўляецца банкам з улікам пазначаных у спісе нарміруемых памераў агульнай плошчы жылога памяшкання.

Як аплаціць крэдыт ААТ «ААБ Беларусбанк», ці можна аплаціць крэдыт праз АРІП?

Платежи по кредиту, уплата процентов за пользование кредитом осуществляются путем внесения наличных денежных средств в кассу ОАО «АСБ Беларусбанк», в безналичном порядке, в том числе с использованием систем Интернет-банкинг, М-Банкинг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), через устройства самообслуживания (инфокиоски, инфокиоски, оборудованные модулем приема наличных денежных средств Cash-in, банкоматы-ресайклеры).   

Кредитополучатели – держатели платежных карточек ОАО «АСБ Беларусбанк», имеют возможность оплачивать платежи по кредиту и процентам посредством систем Интернет–банкинг, М-Банкинг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), а также через устройства самообслуживания ОАО «АСБ Беларусбанк».

Трымальнікі плацежных картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах па крэдытах, выдадзеных ААТ «ААБ Беларусбанк», ва ўстройствах самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк». Пры аплаце з дапамогай гэтых паслуг неабходна ўвесці нумар крэдытнага дагавора, а таксама пазначыць тры апошнія лічбы нумара дакумента, які сведчыць асобу. Узнагароджанне за ажыццяўленне названай аперацыі банкам не спаганяецца.

У сістэме АРІП укаранёна паслуга па аплаце крэдыту ААТ «ААБ Беларусбанк» за бягучы перыяд у беларускіх рублях (за выключэннем пратэрмінаваных плацяжоў, поўнага пагашэння крэдыту, у тым ліку бягучага плацяжу, які адначасова з’яўляецца апошнім плацяжом, а таксама плацяжоў будучых перыядаў). Аплата даступна з 3-га працоўнага дня па 25 чысло месяца ўключна праз каналы іншага банка, РУП «Белпошта», іншыя інтэрнэт-сэрвісы, якія прадастаўляюць магчымасць аплаты паслуг з дапамогай АІС «Разлік» (АРІП).

Што значыць «3 п.п.»?

Працэнтны пункт – адзінка, якая прымяняецца для абазначэння змяненняў стаўкі працэнта.

Напрыклад, калі працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (3 п.п.), гэта значыць, што пры стаўцы рэфінансавання НБ РБ у памеры 9% гадавых, павялічанай на 3 п.п., стаўка па крэдыце складзе 12% гадавых.

Дакумент, які сведчыць асобу (для атрымання крэдыту)?
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 №294 "Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь", дакументамі, якія сведчаць асобу, з’яўляюцца: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Дзеянні кліента па актуалізацыі персанальных даных па крэдытах (авердрафтах)

Згодна з крэдытным дагаворам крэдытаатрымальнік абавязаны праінфармаваць банк аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), грамадзянства, працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электронай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя Банка аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Кліенты – фізічныя асобы для змянення асабістых даных могуць звярнуцца ў любое падраздзяленне банка, пры гэтым даныя кліента актуалізуюцца па ўсіх яго банкаўскіх прадуктах (уклад, банкаўская плацежная картка, крэдыт).

Пры звароце ў аддзяленне кліент інфармуе банк у пісьмовай форме шляхам падпісання адпаведнага паведамлення, а пры звароце ў Іпатэчныя офісы (па крэдытах на нерухомасць) на падставе адвольнай заявы.

Паколькі адносіны паміж банкам і кліентам будуюцца на дагаворных прынцыпах – крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, у т. л. у частцы пісьмовага інфармавання крэдытадаўца аб змяненні персанальных даных.

Калькулятар

Разлік

Выгляд разліку

Атрымаць разлік

* Дадзены разлік не з'яўляецца абавязацельствам банка па выдачы крэдыту ў названай суме.

**Сума працэнтаў за ўвесь перыяд карыстання крэдытам з'яўляецца разліковай і можа змяняцца ў адпаведнасці з графікам пагашэння крэдыту.

Вынік разліку