Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Добраахвотнае страхаванне банкаўскіх плацежных картак «З картай пад абаронай»

19.jpg

Dollar Square.png

Атрымайце кампенсацыю ўкрадзеных грошай

Card 2.png

Кампенсуйце выдаткі на перавыпуск

Buy 3.png

Абарона пакупак


Карткай зручна карыстацца ў магазінах, пераводзіць грошы, аплачваць рахункі і разлічвацца ў інтэрнэце. Але бываюць сітуацыі, калі зламыснікі атрымліваюць доступ да рахунку або вы губляеце карту ў транспарце.

Страхавая праграма «З картай пад абаронай» пакрые выдаткі на перавыпуск карты і верне ўкрадзеныя грошы. Таксама вы атрымаеце кампенсацыю ў выпадку крадзяжу (гібелі) або пашкоджання аплачанага застрахаванай карткай тавару коштам больш за 50 USD.

Перавага – хуткае і зручнае афармленне дагавора страхавання.

Страхавыя выпадкі:

Страта, крадзеж або паломка карткі
Страта (гібель) карткі ў выніку:
  • страты;
  • крадзяжу;
  • выпадковых механічных, тэрмічных пашкоджанняў, размагнічвання пры выкарыстанні ў банкамаце;
  • няспраўнай працы банкамата;
  • немагчымасці карыстання карткай у выніку страты ПІН-кода трымальнікам карткі, а таксама кампраметацыі карткі.
Страхавая выплата па гэтай рызыцы ажыццяўляецца неабмежаваную колькасць разоў у межах страхавой сумы, устаноўленай па рызыцы, па кожнай картцы, пазначанай у дагаворы страхавання.

Крадзеж наяўных грошай, знятых у банкамаце або ў аддзяленні банка
Крадзеж (грабёж або разбой) наяўных грошай на працягу 2-х гадзін з моманту іх зняцця ў банкамаце.
Незаконнае выкарыстанне іншымі асобамі
Несанкцыянаванае (незаконнае) выкарыстанне карткі трэцяй асобай, звязанае са спісаннем грашовых сродкаў з рахунку ўладальніка карткі шляхам:
  • атрымання карты і PIN-кода і далейшага зняцця наяўных грошай у банкамаце;
  • атрымання наяўных грошай у аддзяленні банка або аплаты тавараў, работ і паслуг пры дапамозе падробкі подпісу;
  • атрымання наяўных грошай з банкамата або аплаты тавараў і паслуг шляхам падробкі карткі;
  • спісання сродкаў з рахунку па картцы, не страчанай і не ўкрадзенай з прымяненнем махлярства:
    1. з дапамогай скімінгу;
    2. праз Інтэрнэт шляхам фішынгу, фармінгу, кардынгу і іншых аналагічных відаў махлярства;
Крадзеж, пашкоджанне або гібель тавараў, аплачаных застрахаванай карткай
Страта (гібель) або пашкоджанне тавару, набытага па картцы на працягу 90 каляндарных дзён з даты набыцця тавару, кошт якога перавышае суму, эквівалентную 50 доларам ЗША на момант куплі.
Страхоўка ў дачыненні да тавараў дзейнічае на тэрыторыі РБ і толькі ў дачыненні да тавараў, набытых на тэрыторыі РБ у суб’екта гандлю, які зарэгістраваны і ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыі РБ.

Кампенсацыя выдаткаў на аднаўленне дакументаў/ключоў/SIM-карты, украдзеных разам з карткай
Пакрываюцца выдаткі па аднаўленні афіцыйных дакументаў, ключоў, замене Сім-карты мабільнага тэлефона ўладальніка (трымальніка) карткі, страчаных адначасова з карткай.
  • ключы ад асноўнага месца пражывання (дома, кватэры), гаража, транспартнага сродку
  • афіцыйныя дакументы (пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне і да т. п.)
  • блакіроўка і замена SIM-карты мабільнага тэлефона
Страхавая выплата па гэтай рызыцы ажыццяўляецца неабмежаваную колькасць разоў у межах страхавой сумы, устаноўленай па рызыцы, па кожнай картцы, пазначанай у дагаворы страхавання.

Кошт і варыянты страхавання:

Афармленне страхавой праграмы ў аддзяленні банка
  Тэрмін страхавання Стандарт Прэміум

Кошт, рублёў

1 год

30

50

2 гады

38

 

3 гады

42

 

Страхавая сума па ўсіх рызыках, рублёў

15700

20000

У тым ліку на адну картку

Крадзеж (гібель) або пашкоджанне тавараў, аплачаных застрахаванай карткай, рублёў

5000

2000

Страта карткі, рублёў

200

200

Несанкцыянаванае выкарыстанне карткі і крадзеж грашовых сродкаў, рублёў

10000

5000

Выдаткі па аднаўленні ключоў/ дакументаў / сім-карты мабільнага, рублёў

500

500

Афармленне страхавой праграмы анлайн
  Тэрмін страхавання Стандарт Прэміум
Кошт, рублёў 1 год 30 45
2 гады 38  
3 гады 42  
Страхавая сума па ўсіх рызыках, рублёў 15700 20000
У тым ліку на адну картку
Крадзеж (гібель) або пашкоджанне тавараў, аплачаных застрахаванай карткай, рублёў 5000 2000
Страта карткі, рублёў 200 200
Незаконнае выкарыстанне карткі і крадзеж грашовых сродкаў, рублёў 10000 5000
Выдаткі па аднаўленні ключоў/ дакументаў / сім-карты мабільнага, рублёў 500 500

Скідкі[1] пры страхаванні кожнай дадатковай карткі ў адным дагаворы.

Спецыяльныя скідкі[1]:

  • для «Карты навучэнца» - да 70%
  • для карткі «Лайм» - 50%
  • пры страхаванні анлайн па варыянце «Прэміум» для трымальнікаў клубных карт кошт 43 рублі
  • пры страхаванні анлайн трох карт па варыянце «Стандарт» - 10%, для трымальнікаў клубных карт - 15%
  • пры страхаванні некалькіх карт па варыянце «Стандарт»: на другую карту – 67%, на трэцюю карту – 84%
[1]пры прымяненні скідак сума страхавога ўзносу акругляецца да цэлага чысла па правілах матэматычнага акруглення.
Дадатковыя ўмовы
  • Дагавор страхавання ўступае ў сілу на наступны дзень пасля заключэння дагавора;
  • Па адным дагаворы можна застрахаваць да 3-х картак, па праграме «Прэміум» – усе карты.

Як аформіць дагавор страхавання анлайн

  1. Выберыце страхавую паслугу, суму страхавой абароны і тэрмін страхавання
  2. Пазначце інфармацыю пра сябе
  3. Пасля азнаямлення з прапановай (афертай) і правіламі страхавання аплаціце страхавую паслугу плацежнай банкаўскай картай
  4. Атрымайце паведамленне аб заключэнні дагавора страхавання на электронную пошту

Дагавор страхавання заключаецца ў пісьмовай форме на падставе прапановы (аферты) шляхам абмену дакументамі з дапамогай электроннай сувязі, якія могуць быць адлюстраваны на папяровым носьбіце і прызнаюцца роўнымі па юрыдычнай сіле адпаведным папяровым дакументам, якія афармляюцца пры ажыццяўленні аналагічных аперацый ва ўстанове банка асабіста кліентам, і спараджаюць аналагічныя ім правы і абавязкі бакоў.

Што рабіць, калі настаў страхавы выпадак
  1. Патэлефануйце ў банк на нумар +375-17-299-25-26 і заблакіруйце картку.
  2. Праверце выпіску па карце.
  3. Звярніцеся ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі/паліцыі (у краіне знаходжання) і напішыце заяву аб крадзяжы/рабаванні (вазьміце копію заявы з адзнакай аб прыняцці гэтай заявы да разгляду).
  4. Праінфармуйце аб гэтым страхавую кампанію па тэлефоне 7151 (з любога мабільнага на тэрыторыі Беларусі) або (+375 17) 306-51-67, з дапамогай электроннай пошты claims@kupala.by і выконвайце ўказанні страхоўшчыка.
  5. Як можна хутчэй падайце пісьмовую заяву ў банк на апратэставанне транзакцый, якія вамі не ажыццяўляліся.
  6. Прадастаўце заяву аб страхавым выпадку ў страхавую кампанію і прыкладзіце неабходныя дакументы (не пазней за 5 працоўных дзён з моманту выпадку) па адрасе г. Мінск, вул. Маякоўскага, 35, або г. Мінск, вул. Няміга, 40.

Страхавыя паслугі ў рамках Добраахвотнага страхавання банкаўскіх плацежных картак па праграме «З карткай пад абаронай» аказвае ААТ «ААБ Беларусбанк» на падставе дагавора даручэння ад 14.05.2019 №BY53AKBB38190000269740000000 ад імя СБА ЗАСТ «Купала» (сумеснае беларуска-аўстрыйскае закрытае акцыянернае страхавое таварыства «Купала», 220004 Мінск, вул. Няміга 40, офіс 702, УНП 500048039, спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці № 02200/13-00044, тэрмін дзеяння бестэрмінова, сайт www.kupala.by )).

З умовамі страхавання, уключаючы пералік страхавых выпадкаў, абмежаванні ў страхавым пакрыцці, парадак звароту да страхоўшчыка пры наступленні страхавога выпадку, Вы можаце азнаёміцца тут.

Архіў дакументаў

Пытанне-адказ

Хто з’яўляецца страхавальнікам па гэтым відзе страхавання: трымальнік карткі або ўладальнік рахунку?
Страхавальнікам можа выступаць як трымальнік карткі, так і ўладальнік рахунку, але пры надыходзе страхавога выпадку страхавая выплата ажыццяўляецца асобе, якая мае права на выплату (уладальніку рахунку, да якога выпушчана картка). Уладальнік рахунку будзе выяўлены пры звароце ў страхавую кампанію на падставе прадстаўленых дакументаў.
Дзе можна аформіць дагавор страхавання?
Паслуга даступна ў аддзяленні банка, у Інтэрнэт-банкінгу, на сайце банка, М-банкінгу.
Дзе дзейнічае страхоўка (тэрыторыя дзеяння)?
Страта (гібель) або пашкоджанне тавару – Рэспубліка Беларусь і толькі для тавараў, набытых на тэрыторыі РБ у гандлёвых арганізацый – рэзідэнтаў РБ. Усе астатнія рызыкі - усе краіны свету
У які тэрмін неабходна праінфармаваць страхавую кампанію пры надыходзе страхавога выпадку як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і на тэрыторыі іншых дзяржаў?
Неадкладна, як толькі гэта стане магчымым, любым даступным спосабам, а затым не пазней 5 (пяці) каляндарных дзён, лічачы з таго дня, калі кліент даведаўся або павінен быў даведацца аб тым, што здарылася, у пісьмовай адвольнай форме паведаміць страхоўшчыку аб настаўшай падзеі з апісаннем абставін яе ўзнікнення, магчымых прычын, часу, характару і памеру шкоды. Калі кліент звернецца пазней названага тэрміну, то гэта не з’яўляецца падставай для адмовы ў выплаце.
Дагавор страхавання заключаецца ў дачыненні да карт толькі ААТ "ААБ Беларусбанк" або іншых банкаў таксама?
Па варыянце «Прэміум» можна застрахаваць усе карткі, эмітаваныя банкамі РБ. Па варыянтах «Стандарт» па адным дагаворы страхавання можа быць застрахавана не больш за 3 карткі, эмітаваныя Беларусбанкам.