Добраахвотнае комплекснае страхаванне маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў

Дагавор добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў аб’ядноўвае ў сабе тры віды страхавання ў адным:
- кватэры;
- хатняй маёмасці;
- грамадзянскай адказнасці ўладальніка кватэры.
Страхавальнікамі з’яўляюцца дзеяздольныя фізічныя асобы ва ўзросце ад 18 гадоў (уключна), у тым ліку замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія заключылі дагавор страхавання.
Дагавор страхавання заключаецца на карысць асобы (выгаданабытчыка), якая мае заснаваны на заканадаўстве або дагаворы інтарэс у захаванні маёмасці, прынятай на страхаванне. Па рызыцы наступлення грамадзянскай адказнасці выгаданабытчыкам з’яўляецца пацярпелы.
- на падставе вуснай заявы;
- страхавая прэмія залежыць ад выбранай страхавой сумы і можа быць выплачана адзінаразова або ў растэрміноўку (у залежнасці ад страхавой сумы);
- дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- тэрмін страхавання —1 год.
|
Памер страхавой сумы, бел. руб. |
Памер страхавой прэміі, бел. руб. |
|
8 000,00 |
48,00 |
|
10 000,00 |
60,00 |
|
12 000,00 |
72,00 |
|
16 000,00 |
96,00 |
|
20 000,00 |
120,00 |
|
25 000,00 |
150,00 |
|
30 000,00 |
180,00 |
|
40 000,00 |
240,00 |
|
50 000,00 |
300,00 |
|
60 000,00 |
360,00 |
|
Страхавая сума, бел. руб. |
Страхавая прэмія па дагаворы страхавання, бел. руб. |
Першая і наступныя часткі страхавой прэміі пры выплаце ў растэрміноўку, бел. руб. |
|
|---|---|---|---|
|
у два тэрміны |
штоквартальна |
||
|
20 000,00 |
120,00 |
60,00 |
- |
|
25 000,00 |
150,00 |
75,00 |
- |
|
30 000,00 |
180,00 |
90.00 |
- |
|
40 000,00 |
240.00 |
120,00 |
- |
|
50 000,00 |
300,00 |
150,00 |
75,00 |
|
60 000,00 |
360,00 |
180,00 |
90,00 |
Як аформіць дагавор страхавання ва ўстанове банка
Звярніцеся ў зручную для вас установу банка i Паслуга даступна ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк»., у якой будзе афармляцца дагавор страхавання
- жылыя памяшканні (кватэры) у шматкватэрных жылых дамах, у тым ліку падсобныя памяшканні ў кватэры і вонкавыя пляцоўкі (балконы, лоджыі, тэрасы і да т. п.), якія адносяцца да кватэры: канструктыўныя элементы і элементы аздаблення, устаноўленае абсталяванне ўнутры жылых і падсобных памяшканняў (кватэры), а таксама вонкавых пляцовак, якія адносяцца да кватэры (далей – кватэры); жылыя памяшканні (пакоі) у інтэрнатах, выдзеленыя для карыстання адной сям’і;
- хатняя маёмасць – прадметы (рэчы) хатняй абстаноўкі, ужытку, гаспадаркі, побыту і спажывання, якія знаходзяцца:
- у жылых і падсобных памяшканнях кватэры, на вонкавых пляцоўках, якія адносяцца да кватэры;
- у дапаможных памяшканнях індывідуальнага карыстання (падвалах і да т. п.) шматкватэрнага жылога дома, прызначаных для карыстання адной сям’і, пры ўмове, што маёмасць па прыналежнасці, гаспадарчым прызначэнні, выкарыстанні і ўмовах захоўвання можа там знаходзіцца;
- у жылых памяшканнях (пакоях) інтэрнатаў, выдзеленых для карыстання адной сям’і.
- у складзе хатняй маёмасці прымаецца таксама на страхаванне маёмасць, якая складаецца з некалькіх складнікаў, элементы якой ўстаноўлены ўнутры і звонку кватэры – сістэмы спадарожнікавага тэлебачання, відэаназірання, кандыцыяніравання, дамафоны (відэадамафоны) і да т. п.
- страта (гібель) або пашкоджанне застрахаванай маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў, неправамерных дзеянняў трэціх асоб, якая цягне абавязак страхоўшчыка здзейсніць выплату страхавой кампенсацыі страхавальніку (выгаданабытчыку);
- факт прычынення страхавальнікам (адказнай асобай) у выніку дзеяння або бяздзейнасці шкоды маёмасці пацярпелых у выніку пажара, выбуху, пранікнення вады і іншых вадкасцей з жылых, падсобных памяшканняў, якія знаходзяцца ў карыстанні страхавальніка (адказнай асобы), а таксама з дапаможных памяшканняў, пры выкарыстанні ў адпаведнасці з іх прызначэннем, рамонту, перабудовы, перапланіроўкі, пераабсталявання кватэры, аварыі (раптоўнага пашкоджання, выхаду з ладу, паломкі) ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак ці іншага інжынернага абсталявання гэтых памяшканняў, а таксама заліцця, непасрэдна звязанага з выкарыстаннем такіх сістэм, сетак або абсталявання, які пацягнуў за сабой прад’яўленне абгрунтаваных патрабаванняў страхавальніку (адказнай асобе) аб пакрыцці нанесенай шкоды.
Страхавыя паслугі ў рамках добраахвотнага комплекснага страхавання домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі аказвае ААТ «ААБ Беларусбанк» на падставе дагавора даручэння ад 13.10.2011 № 151-1770 ад імя БРУСП «Белдзяржстрах» (220036, Мінск, вул. К. Лібкнехта, 70, УНП 100122726, спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці № 02200/13-00001, сайт www.bgs.by).