Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Дзяржаўная сістэма жыллёвых будаўнічых зберажэнняў

2.jpg

Document Justify Left 3.png

камфортныя тэрміны накаплення – 3 планы накаплення: 26, 38, 62 месяцы

Discount Circle.png

разнастайныя прапорцыі суадносін уласных сродкаў да крэдытных – 30/70, 40/60, 50/50;

Like.png

фінансавая падтрымка дзяржавы ў выглядзе штомесячнай выплаты прэміі дзяржавы па ўкладзе

Discount Shape 1.png

прэмія дзяржавы і даходы ў выглядзе працэнтаў па ўкладзе вызваляюцца ад падаходнага падатку

Document Align Left 12.png

прывабныя ўмовы крэдыту

Дзяржаўная сістэма жыллёвых будаўнічых зберажэнняў (ДзяржСЖБЗ) – гэта сістэма фінансавання будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў, заснаваная на прыцягненні грашовых сродкаў удзельнікаў ДзяржСЖБЗ у банкаўскія ўклады (дэпазіты) з выплатай прэміі дзяржавы і наступным прадастаўленнем такім удзельнікам жыллёвых крэдытаў. ДзяржСЖБЗ рэалізавана ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №382 «Аб дзяржаўнай сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў».

ДзяржСЖБЗ з'яўляецца альтэрнатывай крэдытаванню на агульных падставах, паколькі дазваляе пры выкананні дагаворных умоў накапляльна-плацежнага перыяду атрымаць мэтавы жыллёвы крэдыт на больш прывабных умовах.

Удзельнікам ДзяржСЖБЗ можа стаць любая фізічная асоба (грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства), якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і заключыла Дагавор аб ДзяржСЖБЗ.

Дагавор аб ДзяржСЖБЗ можна заключыць у падраздзяленнях банка на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (знайсці найбліжэйшае падраздзяленне банка, якое працуе з ДзяржСЖБЗ можна тут).

ДзяржСЖБЗ складаецца з двух часавых перыядаў: накапляльна-плацежнага і крэдытнага

Умовы планаў накаплення

№ п / п

Назва ўмовы

Варыянт плана накаплення

1

2

3

1.

Дагаворны тэрмін захоўвання ЖБЗ

26 месяцаў

38 месяцаў

62 месяцы

2.

Тэрмін накаплення Укладу

24 месяцы

36 месяцаў

60 месяцаў

3.

Дольныя суадносіны мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ ад дагаворнай сумы (дольныя суадносіны: мінімальна неабходная сума ЖБЗ/папярэдняя сума жыллёвага крэдыту), %:

 

3.1.

па Укладах, адкрытых для будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў у г. Мінску (Мінскім раёне)

50/50

3.2.

па Укладах, адкрытых для будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў у іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь

30/70

40/60

50/50

4.

Ніжні парог дагаворнай сумы

40000 беларускіх рублёў

5.

Максімальны парог дагаворнай сумы

300000 беларускіх рублёў

6.

Тып Укладу

Безадзыўны

7.

Парадак выплаты працэнтаў

Штомесячная капіталізацыя

8.

Працэнты па Укладзе

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, паменшаная на два працэнтныя пункты (з улікам яе змянення). Штомесячная капіталізацыя. Па заканчэнні дагаворнага тэрміну захоўвання – стаўка ўкладу да запатрабавання.

9.

Папаўненне Укладу

У адпаведнасці з Графікам

Папаўненне ажыццяўляецца да дня заканчэння тэрміну накаплення

10.

Прэмія дзяржавы

Налічваецца ў выглядзе дадатковых працэнтаў па Укладзе і складае 10 % стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення) гадавых

11.

Тэрмін вяртання (пагашэння) жыллёвага крэдыту

Да 7 гадоў

Да 10 гадоў

Да 15 гадоў

12.

Працэнты за карыстанне жыллёвым крэдытам

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаная на адзін працэнтны пункт (з улікам яе змянення)

13.

Расходныя аперацыі

Ажыццяўленне любой расходнай аперацыі (за выключэннем аперацыі па бясспрэчным спісанні грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА) да заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ цягне пераразлік працэнтаў па Укладзе па паніжанай працэнтнай стаўцы

Дзяржаўная сістэма ЖБЗ складаецца з двух часавых перыядаў: накапляльна-плацежнага і крэдытнага.

Накапляльна-плацежны перыяд складаецца з двух паслядоўных этапаў:

этап накаплення адпавядае дагаворнаму тэрміну захоўвання ЖБЗ;

плацежны этап пачынаецца з дня, наступнага за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ, і дзейнічае да дня заключэння крэдытнага дагавора на атрыманне жыллёвага крэдыту або да вяртання Укладу Банкам Удзельніку.

На працягу плацежнага этапу, але не пазней двух дзён да дня заканчэння шасцімесячнага тэрміну, наступнага за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ, Удзельнік звяртаецца ў службу іпатэчнага крэдытавання з пакетам дакументаў для разгляду пытання і прыняцця рашэння крэдытным камітэтам аб магчымасці прадастаўлення жыллёвага крэдыту.

Крэдытны перыяд. Заключэнне Удзельнікам з Банкам крэдытнага дагавора на атрыманне жыллёвага крэдыту ажыццяўляецца на працягу шасці месяцаў з дня, наступнага за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ.

З дня заключэння крэдытнага дагавора на прадастаўленне жыллёвага крэдыту пачынаецца крэдытны перыяд дзяржаўнай сістэмы ЖБЗ, які заканчваецца ў дзень поўнага выканання Удзельнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы на атрыманне жыллёвага крэдыту.

З фізічнай асобай заключаецца Дагавор аб ДзяржСЖБЗ па адным з трох планаў накаплення па выбары Удзельніка ДзяржСЖБЗ і адкрываецца тэрміновы безадзыўны ўклад у беларускіх рублях ДзяржСЖБЗ.

Умовы тэрміновага безадзыўнага ўкладу ДзяржСЖБЗ

1. Грашовыя сродкі на ўкладны рахунак прымаюцца ў беларускіх рублях. Першапачатковы ўзнос на ўкладны рахунак ажыццяўляецца (наяўнымі грашамі або ў безнаяўным парадку) у момант заключэння дагавора аб дзяржаўнай сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў (ДзяржСЖБЗ). 

2. Укладны рахунак не можа быць адкрыты на імя іншай асобы. 

3. Удзельнік мае права папаўняць укладны рахунак да дня заканчэння тэрміну накаплення, які адпавядае выбраным планам накаплення. Дапускаецца ажыццяўленне Удзельнікам дадатковых узносаў з апярэджваннем Графіка, у тым ліку адначасовае ўнясенне ўсёй сумы ўласных сродкаў Удзельніка на ўкладны рахунак.

З дня заканчэння тэрміну накаплення або дня здзяйснення першай расходнай аперацыі ў перыяд да дня заканчэння тэрміну накаплення прыходныя аперацыі па Укладзе не ажыццяўляюцца (акрамя капіталізацыі працэнтаў і залічэння сумы прэміі дзяржавы ў выпадках, прадугледжаных палажэннем аб дзяржаўнай сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №382).

4. Працэнты па ўкладным рахунку выплачваюцца за перыяд з дня заключэння дагавора аб ДзяржСЖБЗ да дня заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання. Працэнтная стаўка ўстаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, паменшанай на 2 працэнтныя пункты. З дня, наступнага за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання, працэнты налічваюцца па паніжанай працэнтнай стаўцы.

5. Прэмія дзяржавы налічваецца ў выглядзе дадатковых працэнтаў па ўкладзе і складае 10 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення) гадавых. Налічэнне прэміі дзяржавы ажыццяўляецца штомесячна на суму ўнесеных удзельнікам на ўкладны рахунак уласных сродкаў на працягу тэрміну накаплення.

6. Пры заканчэнні дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ:

у выпадку ненакаплення Удзельнікам мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ (для трэцяга плана накаплення) фактычна накопленая сума прымаецца за мінімальна неабходную суму ЖБЗ з адпаведным памяншэннем дагаворнай сумы (дагаворная сума не можа быць менш ніжняга парога дагаворнай сумы) з улікам выбранага Удзельнікам плана накаплення;

у выпадку выбыцця Удзельніка з ліку Удзельнікаў дзяржаўнай сістэмы ЖБЗ (незалежна ад накаплення (ненакаплення) мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ) Удзельніку выплачваюцца ўласныя сродкі Удзельніка з улікам налічаных у адпаведнасці з пунктам 7 працэнтаў па Укладзе. Прэмія дзяржавы (у тым ліку працэнты, налічаныя на сумы прэміі дзяржавы) выплачваецца ў адпаведнасці з пунктам 7.

7. У выпадку выбыцця з ліку Удзельнікаў (за выключэннем выпадку ўступкі права патрабавання па Дагаворы аб ДзяржСЖБЗ) ажыццяўляецца выплата грашовых сродкаў з закрыццём укладнога рахунку:

пры закрыцці ўкладнога рахунку да заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ (уключна) – ажыццяўляецца пераразлік працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы за ўвесь перыяд захоўвання грашовых сродкаў (у тым ліку сум прэміі дзяржавы) на ўкладным рахунку. Ажыццяўляецца вяртанне прэміі дзяржавы (з улікам працэнтаў, налічаных на сумы прэміі дзяржавы) у бюджэт, з якога ажыццяўлялася пералічэнне прэміі дзяржавы Удзельніку;

пры закрыцці ўкладнога рахунку пасля заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ у адпаведнасці з планамі накаплення – пераразлік працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы не ажыццяўляецца. Вяртанне прэміі дзяржавы (у тым ліку працэнтаў, налічаных на сумы прэміі дзяржавы) у бюджэт не ажыццяўляецца. Вяртанне сумы прэміі дзяржавы і працэнтаў на суму прэміі дзяржавы ажыццяўляецца Удзельніку.

8. Далучэнне да астатку Укладу сумы налічаных працэнтаў па Укладзе (далей – капіталізацыя працэнтаў) ажыццяўляецца:

штомесячна ў дзень заканчэння кожнага месяца захоўвання Укладу пры ўмове адсутнасці расходнай аперацыі (за выключэннем расходнай аперацыі ў рамках бясспрэчнага спісання грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА) па Укладзе ў перыяд да дня, які папярэднічае дню заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ;

у дзень здзяйснення першай расходнай аперацыі па Укладзе ў перыяд да дня, які папярэднічае дню заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ;

у дзень здзяйснення расходнай аперацыі па бясспрэчным спісанні грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА ў перыяд да дня, які папярэднічае дню заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ;

у дзень здзяйснення расходнай аперацыі ў рамках атрымання ў спадчыну Укладу;

у канцы кожнага каляндарнага года з дня налічэння працэнтаў па Укладзе па паніжанай працэнтнай стаўцы;

у дзень закрыцця ўкладнога рахунку.

9. Пры налічэнні працэнтаў па Укладзе колькасць дзён у годзе лічыцца ўмоўна роўнай 360, а ў месяцы – 30.

За дату заканчэння тэрміну (дзень заканчэння тэрміну) прымаецца дата, якая па назве свайго чысла месяца з'яўляецца такой жа, што і назва чысла месяца даты заключэння Дагавора аб ДзяржСЖБЗ. Калі дата заканчэння тэрміну прыпадае на месяц, у якім няма адпаведнай даты, то датай заканчэння тэрміну з'яўляецца апошняя дата такога месяца.

10. Іншыя ўмовы па Укладзе вызначаюцца Дагаворам аб ДзяржСЖБЗ.

Дагавор уступкі права патрабавання па Дагаворы аб ДзяржСЖБЗ. 

Тэрміны і азначэнні

БАНК – Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

УКЛАД – тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) у беларускіх рублях дзяржаўнай сістэмы жыллёвых будаўнічых зберажэнняў, адкрыты ў Банку;

УКЛАДНЫ РАХУНАК – рахунак для ўліку грашовых сродкаў Удзельніка, накапленне і захоўванне якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам Укладу, якія з'яўляюцца састаўной часткай Дагавора аб ЖБЗ;

ДЗЯРЖАЎНАЯ СІСТЭМА ЖБЗ – сістэма фінансавання будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў, заснаваная на прыцягненні грашовых сродкаў Удзельнікаў ва Уклады з выплатай прэміі дзяржавы і наступным прадастаўленнем такім Удзельнікам жыллёвых крэдытаў;

ГРАФІК – графік накаплення мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ на працягу тэрміну накаплення (згодна з выбраным планам накаплення) роўнымі штомесячнымі ўзносамі, пры гэтым колькасць узносаў адпавядае колькасці месяцаў у тэрміне накаплення. Паказвае астатак укладнога рахунку на кожную штомесячную кантрольную дату. Пад роўнымі штомесячнымі ўзносамі разумеецца сума ўсіх прыходных аперацый па ўкладным рахунку, здзейсненых у адпаведным месяцы;

ДАГАВОР АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СІСТЭМЕ ЖЫЛЛЁВЫХ БУДАЎНІЧЫХ ЗБЕРАЖЭННЯЎ (Дагавор аб ЖБЗ) – дагавор Укладу, які заключаецца паміж Удзельнікам і Банкам, які змяшчае ў тым ліку ўмовы, парадак і тэрміны выдачы жыллёвага крэдыту. Дагавор аб ЖБЗ рэгламентуе ўмовы, пры выкананні якіх пасля заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ Удзельніку прадастаўляецца магчымасць скарыстацца жыллёвым крэдытам;

ДАГАВОР УСТУПКІ ПРАВА ПАТРАБАВАННЯ – дагавор уступкі права патрабавання па дагаворы аб дзяржаўнай сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў;

ДАГАВОРНАЯ СУМА – сума грашовых сродкаў, неабходная Удзельніку для будаўніцтва або набыцця жылога памяшкання. Складаецца з сумы ЖБЗ і жыллёвага крэдыту;

ДАГАВОРНЫ ТЭРМІН ЗАХОЎВАННЯ ЖБЗ – дагаворны тэрмін Укладу, на працягу якога Удзельнік ажыццяўляе накапленне сумы ЖБЗ на Укладзе і яе захоўванне згодна з умовамі Дагавора аб ЖБЗ і выбранага плана накаплення. Дагаворны тэрмін захоўвання ЖБЗ складаецца з: тэрміну накаплення (залежыць ад варыянту плана накаплення); тэрміну, неабходнага для залічэння прэміі дзяржавы (2 месяцы), налічанай за апошні месяц захоўвання сумы ЖБЗ на Укладзе;

ШТОМЕСЯЧНАЯ КАНТРОЛЬНАЯ ДАТА – дата, якая па назве свайго чысла месяца з'яўляецца такой жа, што і назва чысла месяца даты заключэння Дагавора аб ЖБЗ. Калі ў месяцы няма адпаведнай даты, то такой датай з'яўляецца апошняя дата такога месяца;

ШТОМЕСЯЧНЫ ЎЗНОС – сума ўсіх прыходных аперацый за перыяд з дня, наступнага за адпаведнай штомесячнай кантрольнай датай (з дня заключэння Дагавора аб ЖБЗ), па дату наступнай штомесячнай кантрольнай даты (уключна);

ЖЫЛЛЁВЫ КРЭДЫТ – крэдыт, які прадастаўляецца Удзельніку пры ўмове накаплення не менш мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ на працягу дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ, выканання іншых умоў Дагавора аб ЖБЗ, на мэты фінансавання будаўніцтва або набыцця жылога памяшкання ў населеным пункце Рэспублікі Беларусь, вызначаным у Дагаворы аб ЖБЗ ((у г. Мінску (Мінскім раёне) ці іншым населеным пункце));

ЖЫЛОЕ ПАМЯШКАННЕ – кватэра ў шматкватэрным жылым доме, аднакватэрны жылы дом (кватэра(ы) у блакіраваным жылым доме) з улікам кошту зямельнага ўчастка, на якім яны знаходзяцца, размешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

ЖБЗ – жыллёвыя будаўнічыя зберажэнні, якія складаюцца з грашовых сродкаў, накопленых Удзельнікам на ўкладным рахунку, якія ўключаюць: уласныя сродкі Удзельніка, унесеныя наяўнымі грашовымі сродкамі або безнаяўным пералічэннем на ўкладны рахунак Удзельнікам; прэмію дзяржавы; працэнты, налічаныя па Укладзе, у тым ліку на сумы прэміі дзяржавы;

КРЭДЫТНЫ ДАГАВОР НА АТРЫМАННЕ ЖЫЛЛЁВАГА КРЭДЫТУ – крэдытны дагавор (тыпавая форма крэдытнага дагавора па крэдытах на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», па крэдыце «Рэфінансаванне іпатэкі»);

МІНІМАЛЬНА НЕАБХОДНАЯ СУМА ЖБЗ – сума ўласных сродкаў Удзельніка, прэміі дзяржавы, накопленыя на ўкладным рахунку з улікам сум налічаных працэнтаў, вызначаная ў Дагаворы аб ЖБЗ. Мінімальна неабходная сума ЖБЗ залежыць ад выбранага плана накаплення;

ПЛАН НАКАПЛЕННЯ – варыянты накаплення мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ, якія дазваляюць Удзельніку атрымаць права на жыллёвы крэдыт у вызначаныя тэрміны.

ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ БАНКА – аперацыйныя службы і аддзяленні, якія здзяйсняюць аперацыі па суправаджэнні ўдзельнікаў дзяржаўнай сістэмы ЖБЗ;

ПАНІЖАНАЯ ПРАЦЭНТНАЯ СТАЎКА – памер працэнтнай стаўкі, дзеючай па ўкладзе да запатрабавання ў беларускіх рублях, устаноўленай у Банку для фізічных асоб, з улікам змянення яе памеру;

ПАПЯРЭДНЯЯ СУМА КРЭДЫТУ – сума крэдытных грашовых сродкаў, якую Банк можа прадаставіць Удзельніку ў выглядзе жыллёвага крэдыту згодна з выбраным планам накаплення і долевых суадносінах мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ і дагаворнай сумы;

ПРЭМІЯ ДЗЯРЖАВЫ – форма дзяржаўнай падтрымкі Удзельніка шляхам прадастаўлення яму бюджэтнага трансферту з кансалідаванага бюджэту адпаведнай вобласці або бюджэту г. Мінска ў выглядзе дадатковых працэнтаў па Укладзе, у памеры, вызначаным заканадаўствам;

УЛАСНЫЯ СРОДКІ ЎДЗЕЛЬНІКА – грашовыя сродкі, унесеныя Удзельнікам наяўнымі грашыма або шляхам безнаяўнага пералічэння на ўкладны рахунак;

ТЭРМІН НАКАПЛЕННЯ – тэрмін, на працягу якога згодна з Дагаворам аб ЖБЗ, магчыма папаўненне Укладу ўласнымі сродкамі Удзельніка;

СУМА ЖЫЛЛЁВАГА КРЭДЫТУ – сума крэдытных грашовых сродкаў, на якую мае права прэтэндаваць Удзельнік пры ўмове накаплення мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ, выканання ўмоў Дагавора аб ЖБЗ, у выпадку, калі крэдытаздольнасць Удзельніка адпавядае гэтым патрабаванням;

УДЗЕЛЬНІК – дзеяздольная фізічная асоба (грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін і асоба без грамадзянства), якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і якая заключыла Дагавор аб ЖБЗ;

УСТАНОВА БАНКА – цэнтр кліенцкага абслугоўвання Банка, абласныя ўпраўленні, ЦБП у г. Мінску, ЦБП з дадатковымі функцыямі, ЦБП;

ЦБП – цэнтр банкаўскіх паслуг Банка.