Умовы накапляльна-плацежнага перыяду
1. У рамках Дагавора аб ЖБЗ Удзельніку адкрываецца Уклад. Адзін Удзельнік можа адкрыць неабмежаваную колькасць Укладаў, г. зн. дапускаецца адначасовае накапленне сумы ЖБЗ на некалькіх Укладах з заключэннем у далейшым крэдытных дагавораў на атрыманне жыллёвага крэдыту па кожным з Дагавораў аб ЖБЗ з мэтай будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў.
Некалькі Укладаў могуць выкарыстоўвацца для акумулявання сумы ЖБЗ з мэтай будаўніцтва або набыцця аднаго жылога памяшкання з заключэннем у далейшым аднаго або некалькіх крэдытных дагавораў на атрыманне жыллёвага крэдыту ў залежнасці ад суадносін тэрмінаў вяртання (пагашэння) жыллёвага крэдыту згодна з выбраным планам накаплення, за выключэннем выпадкаў акумулявання Удзельнікам сум ЖБЗ па Укладзе(ах), адкрытым (ых) для будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў у г. Мінску (Мінскім раёне), і Укладзе(ах), адкрытым(ых) для будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў у іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь.
Укладны рахунак не можа быць закрыты, а Дагавор аб ЖБЗ спыніць дзеянне раней ажыццяўлення ўсіх разлікаў, якія вынікаюць з правілаў працы з прэміяй дзяржавы ў адпаведнасці з палажэннем аб дзяржаўнай сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №382.
Сума працэнтаў, налічаных па Укладзе, штомесячна накіроўваецца Банкам на павелічэнне сумы ЖБЗ.
2. Пасля азнаямлення Удзельнікаў з умовамі Дагавора аб ЖБЗ Удзельнік самастойна:
выбірае адзін з прапанаваных планаў накаплення;
вызначае памер дагаворнай сумы. Пры гэтым памер дагаворнай сумы не можа быць ніжэй або вышэй парогавых значэнняў (мінімальнага і максімальнага) дагаворнай сумы.
3. Зыходзячы з мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ, пазначанай у Дагаворы аб ЖБЗ, Удзельніку складаецца Графік.
Графік выдаецца разам з Дагаворам аб ЖБЗ, а таксама разам з кожным дадатковым пагадненнем да Дагавора аб ЖБЗ.
4. Астатак на дату заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ (з улікам выканання ўмоў Дагавора аб ЖБЗ), фактычна накоплены на ўкладным рахунку, выкарыстоўваецца для разліку сумы жыллёвага крэдыту.
5. Пры ажыццяўленні ў перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ (уключна) бясспрэчнага спісання грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА ў першую чаргу ажыццяўляецца спісанне працэнтаў Банка, налічаных на ўласныя сродкі Удзельніка. Калі сума бясспрэчнага спісання грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА закранае ўласныя сродкі Удзельніка, то ў другую чаргу (прапарцыянальна суме ўласных сродкаў Удзельніка) у бюджэт, з якога ажыццяўлялася пералічэнне прэміі дзяржавы Удзельніку, спісваецца сума прэміі дзяржавы і працэнтаў на яе, і толькі ў трэцюю чаргу адбываецца бясспрэчнае спісанне грашовых сродкаў Удзельніка ў рамках АІС ВГА.
5.1. У выпадку, калі з укладнога рахунку адбываецца бясспрэчнае спісанне грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА:
5.1.1. у перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ (уключна):
Удзельнік не выбывае з дзяржаўнай сістэмы ЖБЗ (з улікам пунктаў 8 і 9);
пры выкананні бясспрэчнага спісання грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА Банк ажыццяўляе вяртанне прэміі дзяржавы (налічанай на суму ўласных сродкаў Удзельніка, якія былі спісаны ў рамках АІС ВГА), а таксама працэнтаў, налічаных на сумы прэміі дзяржавы (на частку сумы прэміі дзяржавы, якая падлягае вяртанню), у бюджэт, з якога ажыццяўлялася пералічэнне прэміі дзяржавы Удзельніку. Банк не ажыццяўляе пераразлік працэнтаў па Укладзе па паніжанай працэнтнай стаўцы;
5.1.2. на працягу шасці месяцаў з дня, наступнага за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ:
Удзельнік не выбывае з дзяржаўнай сістэмы ЖБЗ (з улікам пунктаў 8 і 9);
пры выкананні бясспрэчнага спісання грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА Банк не ажыццяўляе пераразлік працэнтаў па Укладзе па паніжанай працэнтнай стаўцы, не вяртае прэмію дзяржавы і працэнты, налічаныя на сумы прэміі дзяржавы, у бюджэт;
5.1.3. у выпадку здзяйснення аперацыі бясспрэчнага спісання грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА ў перыяд:
да заканчэння тэрміну накаплення (уключна) -- Удзельнік мае права папоўніць астатак Укладу на суму спісання ў рамках АІС ВГА да заканчэння тэрміну накаплення;
з дня, наступнага за днём заканчэння тэрміну накаплення -- аднаўленне астатку Укладу ў рамках дзеючага на дату бясспрэчнага спісання грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА варыянту плана накаплення не ажыццяўляецца (за выключэннем магчымасці аднаўлення пасля пераходу Удзельніка на іншы варыянт плана накпплення ў адпаведнасці з пунктам 6).
6. Удзельнік мае права ажыццявіць пераход з аднаго нумара плана накаплення на наступны больш працяглы план накаплення (з першага на другі план накаплення, з другога на трэці план накаплення, з першага на трэці план накаплення).
Пераход на наступны, больш працяглы план накаплення ажыццяўляецца не пазней чым за тры месяцы да заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ. Змена дагаворнай сумы і/або змяненне долевых суадносін мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ ад дагаворнай сумы (долевых суадносін: мінімальна неабходная сума ЖБЗ/сума жыллёвага крэдыту) пры пераходзе на наступны план накаплення не дапускаецца.
Удзельнік у перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ (уключна) без уліку трохмесячнага тэрміну, названага ў частцы другой гэтага пункта, мае магчымасць пераходу на больш працяглы варыянт плана накаплення (з першага на другі план накаплення, з другога на трэці план накаплення, з першага на трэці план накаплення) у выпадку, калі аперацыя па бясспрэчным спісанні грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА пацягнула немагчымасць накаплення Удзельнікам мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ на дату наступлення дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ.
Пераход ажыццяўляецца ў падраздзяленні Банка па месцы адкрыцця Укладу па пісьмовай заяве Удзельніка на змяненне плана накаплення. Пераход афармляецца дадатковым пагадненнем да Дагавора аб ЖБЗ.
7. Права на атрыманне жыллёвага крэдыту ўзнікае па заканчэнні дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ з улікам наступных умоў:
7.1. па ўкладным рахунку не здзяйсняліся аперацыі, якія цягнуць выбыццё Удзельніка з дзяржаўнай сістэмы ЖБЗ;
7.2. на грашовыя сродкі, якія захоўваюцца на ўкладным рахунку, не накладзены арышт і (або) не прыпынены аперацыі па ўкладным рахунку (у тым ліку ў выпадку ўстаноўкі блакіроўкі АІС ВГА);
7.3. Удзельнік накапіў мінімальна неабходную суму ЖБЗ, пазначаную ў Дагаворы аб ЖБЗ.
8. Выбыццё з дзяржаўнай сістэмы ЖБЗ адбываецца:
8.1. у выпадку здзяйснення па ўкладным рахунку:
8.1.1. у перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ (уключна) -- любой расходнай аперацыі (за выключэннем аперацыі па бясспрэчным спісанні грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА);
8.1.2. у перыяд з дня, наступнага за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ, да дня падачы дакументаў у службу іпатэчнага крэдытавання для прыняцця рашэння аб магчымасці прадастаўлення жыллёвага крэдыту любой расходнай аперацыі (за выключэннем аперацыі па бясспрэчным спісанні грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА);
8.1.3. у выпадку адхіленні Удзельнікам ў бок змяншэння ад устаноўленых Графікам сум штомесячных узносаў, калі агульная сума недаплаты дасягне сумы трох штомесячных узносаў у адпаведнасці з Графікам. Датай наступлення гэтай акалічснасці з'яўляецца дата чарговай штомесячнай кантрольнай даты, у перыяд, папярэдні якой, агульная сума адхіленняў штомесячных узносаў дасягнула сумы штомесячных узносаў за тры месяцы ў адпаведнасці з Графікам. Сумы бясспрэчнага спісання грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА не ўдзельнічаюць у разліку агульнай сумы недаплаты штомесячных узносаў;
8.2. у выпадку, калі на працягу шасці месяцаў з дня, наступнага за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ, Удзельнік не заключыў крэдытны дагавор на атрыманне жыллёвага крэдыту;
8.3. у выпадку уступкі права патрабавання па Дагаворы аб ЖБЗ іншай асобе (іншая асоба ў дадзеным выпадку набывае усе правы і абавязацельствы ў рамках Дагавора аб ЖБЗ);
8.4. у выпадку смерці Удзельніка і наяўнасці больш за аднаго наследніка, якія не заключылі дагавор уступкі права патрабавання па Дагаворы аб ЖБЗ на карысць аднаго наследніка, або ў выпадку адмовы наследніка на пераход да яго правоў і абавязкаў па Дагаворы аб ЖБЗ памерлага Удзельніка. У названых абставінах Дагавор аб ЖБЗ спыняецца датэрмінова, ЖБЗ атрымліваецца ў спадчыну на агульных падставах;
8.5.[1] у выпадку, калі на наступны працоўны дзень, наступны за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ, на ўкладным рахунку акумулявана грашовых сродкаў у суме менш памеру мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ;
8.6.[2] у выпадку, калі на наступны працоўны дзень, наступны за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ, на ўкладным рахунку акумулявана грашовых сродкаў у суме менш памеру мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ і не выконваецца ўмова ніжняга парога дагаворнай сумы.
9. У выпадку выбыцця з ліку Удзельнікаў (за выключэннем выпадку, названага ў падпункце 8.3) ажыццяўляецца выплата грашовых сродкаў з закрыццём укладнога рахунку:
пры закрыцці ўкладнога рахунку да заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ (уключна) -- ажыццяўляецца пераразлік працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы за ўвесь перыяд захоўвання грашовых сродкаў (у тым ліку сум прэміі дзяржавы) на ўкладным рахунку. Ажыццяўляецца вяртанне прэміі дзяржавы (з улікам працэнтаў, налічаных на сумы прэміі дзяржавы) у бюджэт, з якога ажыццяўлялася пералічэнне прэміі дзяржавы Удзельніку;
пры закрыцці ўкладнога рахунку пасля заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ у адпаведнасці з планамі накаплення -- пераразлік працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы не ажыццяўляецца. Вяртанне прэміі дзяржавы (у тым ліку працэнтаў, налічаных на сумы прэміі дзяржавы) у бюджэт не ажыццяўляецца. Вяртанне сумы прэміі дзяржавы і працэнтаў на суму прэміі дзяржавы ажыццяўляецца Удзельніку.
10. Уступка права патрабавання па Дагаворы аб ЖБЗ можа быць здзейснена ў перыяд да моманту заключэння крэдытнага дагавора на атрыманне жыллёвага крэдыту толькі са згоды Банка і толькі фізічнай асобе, якая з'яўляецца членам сям'і і (або) блізкім сваяком Удзельніка (бацькі, дзеці (родныя, усыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі), а таксама мужам (жонкай), блізкім сваяком мужа (жонкі) Удзельніка (бацькі, дзеці (родныя, усыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі), якая не дасягнула агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту або атрымлівае пенсію і працягвае ажыццяўляць працоўную дзейнасць.
10.1. Для ўзгаднення Банкам уступкі права патрабавання па Дагаворы аб ЖБЗ Удзельнік прадастаўляе ў падраздзяленне Банка па месцы адкрыцця Укладу наступныя дакументы:
дакумент, які сведчыць асобу Удзельніка;
заяву аб узгадненні уступкі права патрабавання па Дагаворы аб ЖБЗ;
арыгіналы і светлавыя копіі дакументаў (за выключэннем копій дакумента, які сведчыць асобу), якія пацвярджаюць адпаведнасць асобы, на карысць якой ажыццяўляецца ўступка права патрабавання па Дагаворы аб ЖБЗ, патрабаванням пункта 10. У выпадку, калі па прадстаўленых дакументах дакладна ўстанавіць адпаведнасць фізічнай асобы, на карысць якой Удзельнік выказаў жаданне выканаць уступку права патрабавання, патрабаванням гэтага падпункта не ўяўляецца магчымым, работнік падраздзялення Банка мае права запатрабаваць дадаткова прад'явіць іншыя дакументы (арыгіналы і светлавыя копіі).
10.2. Пераафармленне Дагавора аб ЖБЗ на імя новага Удзельніка адбываецца ў падраздзяленні Банка, у якім адкрыты Уклад, пры яўцы Удзельніка і новага Удзельніка. Дагавор уступкі права патрабавання афармляецца ў трох экзэмплярах (па экзэмпляры для кожнага з бакоў).
10.3. Пры звароце наследнікаў Удзельніка да моманту заключэння крэдытнага дагавора на атрыманне жыллёвага крэдыту правы і абавязкі па Дагаворы аб ЖБЗ перадаюцца толькі аднаму з наследнікаў. У выпадку, калі наследнікаў больш за аднаго, і яны не прыходзяць да згоды ў частцы вызначэння адзінага з наследнікаў, каму павінны перайсці правы і абавязкі па Дагаворы аб ЖБЗ, грашовыя сродкі выплачваюцца наследнікам ва ўстаноўленым парадку.
Пераафармленне Дагавора аб ЖБЗ на наследніка ажыццяўляецца ў вышэйназваным парадку па месцы адкрыцця Укладу на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё наследнікам спадчыны Узельніка (пасведчанне аб праве на спадчыну, рашэнне суда, пагадненне наследнікаў аб падзеле спадчыны і іншыя дакументы ў адпаведнасці).
[1] Падпункт прымяняецца для першага і другога планаў накаплення.
[2] Падпункт прымяняецца для трэцяга плана накаплення.