Умовы і парадак выдачы жыллёвых крэдытаў
Права на атрыманне крэдыту ўзнікае пры ўмове накаплення мінімальна неабходнай сумы жыллёвых будаўнічых зберажэнняў (далей -- ЖБЗ), выканання ўмоў Дагавора аб ЖБЗ па заканчэнні накапляльнага этапу на працягу якога ажыццяўлялася накапленне і захоўванне грашовых сродкаў.
Атрымаць крэдыт можна на працягу шасці месяцаў з дня, наступнага за днём заканчэння дагаворнага тэрміну захоўвання ЖБЗ, але не пазней двух дзён да дня заканчэння шасцімесячнага тэрміну.
Крэдыты прадастаўляюцца на будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў (зямельных участкаў) на наступных умовах у залежнасці ад выбранага плана накаплення:
|
Тэрмін вяртання (пагашэння) жыллёвага крэдыту |
У залежнасці ад выбранага плана накаплення: 1 план накаплення - да 7 гадоў 2 план накаплення - да 10 гадоў 3 план накаплення - да 15 гадоў |
|---|---|
|
Долевыя суадносіны мінімальна неабходнай сумы ЖБЗ ад дагаворнай сумы (долевыя суадносіны: мінімальна неабходная сума ЖБЗ/папярэдняя сума жыллёвага крэдыту), %: |
|
|
па Укладах, адкрытых для будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў у г. Мінску (Мінскім раёне) |
50/50 |
|
па Укладах, адкрытых для будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў у іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь |
30/70 40/60 50/50 |
|
Працэнты за карыстанне жыллёвым крэдытам |
Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[1], павялічаная на адзін працэнтны пункт |
|
Парадак выплаты працэнтаў па жыллёвым крэдыце |
Ануітэтныя плацяжы (роўны агульны плацеж, які складаецца з працэнтаў, налічаных на фактычны астатак запазычанасці і часткі асноўнага доўгу, разлічанай як розніца паміж агульным ануітэтным плацяжом і сумай працэнтаў) |
|
Умовы пагашэння асноўнага доўгу па жыллёвым крэдыце |
- пры будаўніцтве жылога памяшкання -- з наступнага месяца пасля заканчэння 12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора; - пры набыцці жылога памяшкання -- з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту (часткі крэдыту). - датэрміновае пагашэнне можа ажыццяўляецца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам - плацяжы па крэдыце можна здзяйсняць - наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ «ААБ Беларусбанк» у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-Банкінг, праз інфакіёскі банка (за здзяйсненне аперацый па пагашэнні крэдыту ўзнагароджанне не спаганяецца). |
|
Спосаб прадастаўлення крэдыту |
Безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб |
|
Забеспячэнне |
Па крэдыце на будаўніцтва жылога памяшкання: пры суме крэдыту да 150 000 рублёў:
пры суме крэдыту больш за 150 000 рублёў:
Па крэдыце на набыццё жылога памяшкання: пры суме крэдыту да 150 000 рублёў:
пры суме крэдыту больш за 150 000 рублёў:
|
|
Мэтавае выкарыстанне крэдыту |
прадастаўляецца копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на жылое памяшканне (з прадастаўленнем арыгінала для агляду). |
Адказнасць крэдытаатрымальніка за невыкананне (неналежнае выкананне) абавязацельстваў па дагаворы, у тым ліку памер няўстойкі (штрафу, пені) і парадак яе вызначэння, прадугледжана ў крэдытным дагаворы
[1] Пры змяненні стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава ўстаноўленай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Іншыя ўмовы крэдытавання:
- Пры вызначэнні памеру жыллёвага крэдыту і (або) ацэнцы крэдытаздольнасці магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходу(аў) паручыцеля(ў) -- блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям'і) крэдытаатрымальніка (мужа (жонкі), бацькоў, дзяцей, родных братоў і сясцёр мужа і жонкі, унукаў) пры наяўнасці згоды, адлюстраванай у заяве-анкеце паручыцеля.
- Для будаўніцтва або куплі аднаго жылога памяшкання дапускаецца выкарыстанне сродкаў па некалькіх дагаворах ЖБЗ, з заключэннем у далейшым аднаго або некалькіх крэдытных дагавораў на атрыманне жыллёвага крэдыту ў залежнасці ад суадносін тэрмінаў вяртання (пагашэння) жыллёвага крэдыту згодна з выбраным планам накаплення, за выключэннем выпадкаў акумулявання крэдытаатрымальнікам сум ЖБЗ па Укладзе(ах), адкрытым(ых) для будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў у г. Мінску (Мінскім раёне), і Укладзе(ах), адкрытым(ых) для будаўніцтва або набыцця жылых памяшканняў у іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь.
- Жыллёвы крэдыт на набыццё жылых памяшканняў у мужа (жонкі) і сваякоў (дзеці, бацькі, родныя браты, сёстры) не выдаецца.
2 Усе выдаткі, звязаныя з заключэннем дагавора аб залогу нерухомай маёмасці ў тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, нясе крэдытаатрымальнік
Жыллёвы крэдыт прадастаўляецца дзеяздольнай фізічнай асобе (грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, замежнаму грамадзяніну (асобе без грамадзянства)), якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і мае пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў, (якая прадаставіла паручыцельства фізічнай асобы мужа(жонкі) (пры наяўнасці) незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі), у тым ліку дасягнуўшай агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (якая прадаставіла паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы) з ліку блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям'і) і не дасягнула(лі) агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту), незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі) зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні імі працоўнай дзейнасці -- зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.
У якасці паручыцеля можа выступаць дзеяздольная фізічная асоба (грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін (асоба без грамадзянства)), якая пастаянна пражывае і мае пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь, маючая намер выступіць паручыцелем па крэдытным дагаворы, заключаемым паміж заяўнікам і Банкам (заключыўшая дагавор паручыцельства).
- Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (Крэдытаатрымальніка) (паручыцеля) (для агляду і вызначэння праваздольнасць);
- Даведка аб сярэднямесячным даходзе за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля)*
Калі заяўнік і (або) паручыцель атрымліваюць заработную плату (пенсію) у ААТ «ААБ Беларусбанк» афармленне крэдыту магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах.
* Тэрмін дзеяння даведак --- 30 каляндарных дзён пасля выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку;
Дакументы, якія афармляюцца ў банку:
- згода крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
- згода крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС;
- згода заяўніка (паручыцеля) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы»;
- выпіска па Дагаворы ЖБЗ, якая пацвярджае адсутнасць любой расходнай аперацыі (за выключэннем аперацыі па бясспрэчным спісанні грашовых сродкаў у рамках АІС ВГА) у перыяд да дня падачы дакументаў у іпатэчны офіс;
- звесткі для вызначэння памеру крэдыту па дагаворы ЖБЗ (фарміруюцца ў падраздзяленні Банка, у якім адкрыты ўкладны рахунак. У выпадку, калі крэдытаатрымальнік звярнуўся ў іпатэчны офіс без названых звестак, то звесткі фарміруюцца работнікам іпатэчнага офіса);
- анкета заяўніка (паручыцеля(ў)).
Дадаткова:
Пры будаўніцтве аднакватэрнага жылога дома (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме) за выключэннем жылых дамоў, якія будуюцца на ўмовах долевага ўдзелу, у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў:
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі зямельнага ўчастка або іншы дакумент, які сведчыць права на зямельны ўчастак (копія і арыгінал для агляду);
- даведка аб кошце будаўніцтва аднакватэрнага жылога дома (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме) у бягучых цэнах, ататачным кошце ў бягучых цэнах, а таксама тэхніка-эканамічных паказчыках жылога памяшкання (агульная плошча, будаўнічы аб'ём, колькасць пакояў, паверхаў і да т. п.);
- пры ажыццяўленні будаўніцтва падрадным спосабам -- дагавор будаўнічага падраду, заключанага на будаўніцтва аб'екта «пад ключ», або на выкананне асобных этапаў работ (копія дагавора і арыгінал для агляду).
Пры набыцці жылога памяшкання (зямельнага ўчастка):
- дагавор куплі-продажу, натарыяльна або рэгістратарам засведчаны і зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй (дагавор, зарэгістраваны ў сельскім выканаўчым камітэце, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такі дагавор лічыцца заключаным, або пратакол (выпіска з пратакола) аб выніках публічных таргоў (аўкцыёнаў). У дагаворы куплі-продажу, пратаколе (выпісцы з пратаколу) аб выніках публічных таргоў (аўкцыёнаў) павінны быць прадугледжаны тэрміны канчатковага разліку па дагаворы.
Пры будаўніцтве жылога(ых) памяшкання(ў) у шматкватэрных жылых дамах арганізацыі забудоўшчыкаў:
- дагавор будаўніцтва жылога памяшкання ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, заключаны на імя Крэдытаатрымальніка (копія дагавора і арыгінал для агляду);
- даведка органа кіравання арганізацыі забудоўшчыкаў аб уключэнні Заяўніка ў члены арганізацыі забудоўшчыкаў, арыентыровачным сметным кошце кватэры, яе тэхнічнай характарыстыцы, памеры ўнесеных сродкаў, памеры чарговага ўзносу, тэрміне заканчэння будаўніцтва, з указаннем рэквізітаў і рахунку арганізацыі забудоўшчыкаў, даце выдачы і рэгістрацыйным нумары дазволу на будаўніцтва жылога дома, даце і рэгістрацыйным нумары заключанага дагавора падраду.
Пры будаўніцтве аднакватэрнага жылога дома (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме) у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў
- дагавор будаўніцтва аднакватэрнага жылога дома (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме) у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, заключан на імя Крэдытаатрымальніка (копія дагавора і арыгінал для агляду);
- графік будаўніцтва аб'екта і звесткі аб зямельным участку, на якім будзе размешчаны аднакватэрны, блакіраваны жылы дом і (або) іншыя аб'екты нерухомасці (копія і арыгінал для агляду);
- даведка органа кіравання арганізацыі забудоўшчыкаў аб уключэнні заяўніка ў члены арганізацыі забудоўшчыкаў, аб арыентыровачным сметным кошце аднакватэрнага жылога дома (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме), тэхнічных характарыстыках, памеры ўнесеных сродкаў, памеры чарговага ўзносу, тэрміне заканчэння будаўніцтва, з пазначэннем рэквізітаў і рахунку арганізацыі забудоўшчыкаў, даце выдачы і рэгістрацыйным нумары дазволу на будаўніцтва жылога дома, даце і рэгістрацыйным нумары заключанага дагавора падраду.
Пры будаўніцтве аднакватэрных жылых дамоў, жылых і (або) нежылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах і (або) іншых аб'ектаў нерухомасці, жылога(ых) памяшкання(ў) на ўмовах долевага ўдзелу:
- дагавор стварэння аб'екта долевага будаўніцтва, зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі (копія дагавора і арыгінал для агляду);
- даведка ўдзельніка будаўніцтва жылога памяшкання.
Дакументы, якія прадстаўляюцца пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па крэдыце закладам (іпатэкай) нерухомай маёмасці
- выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб адсутнасці абцяжарання правамі трэціх асоб і арыштаў на прадмет закладу
- абавязковая незалежная ацэнка кошту прадмета закладу (не прадастаўляецца ў выпадках прадастаўлення у заклад (іпатэку) рэканструюемага (рэканструяванага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання ў сілу заканадаўства; рэканструюемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання)
Пры выбары выканаўцы ацэнкі неабходна ўлічваць, што права на ажыццяўленне ацэначнай дзейнасці маюць толькі юрыдычныя асобы, уключаныя ў пералік выканаўцаў ацэнкі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.10.2006 № 615 «Аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Пералік выканаўцаў ацэнкі і пералік выканаўцаў экспертызы ўстанаўліваецца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці (размяшчаецца на сайце Дзяржкаммаёмасці).
Пры прадастаўленні ў заклад (іпатэку) аднакватэрнага жылога дома з адначасовай іпатэкай па тым жа дагаворы зямельнага ўчастка, на якім ён знаходзіцца, або часткі гэтага ўчастка, якая функцыянальна забяспечвае закладваемы аб'ект, або прыналежнага залогадавальніку права арэнды гэтага ўчастка або яго адпаведнай часткі - у выніках ацэнкі павінен быць выдзелены кошт зямельнага ўчастка (права арэнды зямельнага ўчастка).
- копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў;
- звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля);
- даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля), з інфармацыяй аб наяўнасці/адсутнасці нявыкананых грашовых абавязацельстваў з АІС ВГА (пры наяўнасці рахунку) або выпіска з бягучага рахунку за апошнія тры месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля), з інфармацыяй аб наяўнасці/адсутнасці нявыкананых грашовых абавязацельстваў з АІС ВГА (пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка);
- падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд (прадстаўляецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку або пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго. Пры неабходнасці пацвярджэння вядзення бізнесу Банк мае права запытаць у заяўніка (Крэдытаатрымальніка) (паручыцеля) прадстаўлення ўліковых форм вядзення ўліку даходаў/расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных і іншых дакументаў.)
- паведамленне аб прысваенні УНП устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці)
- выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені
- даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля), з інфармацыяй аб наяўнасці/адсутнасці нявыкананых грашовых абавязацельстваў з АІС ВГА (пры наяўнасці рахунку) або выпіска з бягучага рахунку за апошнія тры месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля), з інфармацыяй аб наяўнасці/адсутнасці нявыкананых грашовых абавязацельстваў з АІС ВГА (пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка);
- звесткі аб даходах за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля).
Тэрмін прыняцця рашэння аб прадастаўленні крэдыту -- да двух працоўных дзён (уключна), наступных за днём рэгістрацыі заявы-анкеты.