Беларусбанк прыняў удзел у 31-м Міжнародным медыцынскім форуме «Ахова здароўя Беларусі», які стаў найбуйнейшай пляцоўкай для дэманстрацыі інавацыйных стартап-праектаў у сферы аховы здароўя – Алея MedicalStartup

Маштабнае галіновае мерапрыемства сабрала вядучых спецыялістаў, урачоў і распрацоўшчыкаў. Да ўвагі экспертаў былі прадстаўлены ўнікальныя айчынныя распрацоўкі, а таксама праведзены маштабныя семінары для спецыялістаў. Больш за 20 найлепшых праектаў з ліку фіналістаў рэспубліканскіх конкурсаў прэзентавалі інвестарам і экспертам.
Удзел у ацэнцы праектаў і фарміраванні рэкамендацый удзельнікам пітч-сесіі для іх далейшага развіцця ад Беларусбанка выступіў Сяргей Жук, начальнік упраўлення па рабоце з малым і сярэднім бізнесам дэпартамента карпаратыўнага бізнесу.
Галоўным фокусам выставы стала ўкараненне тэхналогій «разумнай» медыцыны. Былі прэзентаваны лічбавыя платформы для больш зручнага ўзаемадзеяння ўрача і пацыента, а таксама сучасныя айчынныя медыцынскія прыборы і фармпрэпараты.

Клопат пра здароўе грамадзян сёння выходзіць далёка за рамкі класічнай медыцыны — гэта комплексная экасістэма, у якой тэхналогіі, навука і фінансы ідуць рука аб руку. Яскравым прыкладам такой сінэргіі выступае шматгадовы ўдзел Беларусбанка ў падтрымцы галіны. Ад развіцця ініцыятыў па павышэнні мабільнасці аховы здароўя ў вёсцы да інвестыцый у медыцынскія стартапы —фінансавы сектар стварае надзейны фундамент для будучых адкрыццяў.