Запуск новага анлайн-банка Belarusbank стаў адной з ключавых падзей у развіцці адзінай лічбавай платформы банка. Гэта сучасная лічбавая платформа, якая аб'ядноўвае ўсе неабходныя банкаўскія сэрвісы, паслугі і магчымасці ў адным месцы.
Цікавасць да новага анлайн банка расце. Карыстальнікі ўсё часцей пытаюцца пра ключавыя функцыі і перавагі сэрвісу. У гэтым матэрыяле сабраны адказы на самыя частыя пытанні.
Калі вы не з'яўляецеся кліентам Беларусбанка, вы можаце зарэгістравацца ў новым анлайн-банку з дапамогай Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ).
Для гэтага на старонцы ўваходу ў новы анлайн-банк націсніце «Зарэгістравацца» і прайдзіце праз ідэнтыфікацыю МСІ, выконваючы інструкцыі на экране. Пасля паспяховага пацвярджэння асобы вам будзе прапанавана стварыць кліенцкі профіль і даныя для ўваходу ў новы анлайн-банк.
У дадзеным выпадку паўторная рэгістрацыя не патрабуецца.
Калі вы забылі лагін, рэкамендуем звярнуцца ў кантакт-цэнтр па нумары 147 або па тэлефонах: +375 17 218 84 31, +375 25 767 88 77 (Life). Нашы спецыялісты дапамогуць аднавіць вашы даныя для ўваходу і адкажуць на пытанні, якія ўзніклі.
Калі вы забылі пароль, скарыстайцеся функцыяй «Аднавіць пароль» на старонцы ўваходу ў анлайн-банк. Выконвайце падказкі сістэмы, каб задаць новы пароль і зноў атрымаць доступ.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з забытымі лагінам і паролем, вы можаце таксама звярнуцца ў найбліжэйшую ўстанову банка з дакументам, які сведчыць асобу.
Пасля аднаўлення лагіна або пароля вы зможаце ўвайсці ў новы анлайн-банк і карыстацца ўсімі яго магчымасцямі.
Пасля рэгістрацыі або ўваходу ў анлайн-банк ўсе вашы дзейючыя карты, аформленыя ў Беларусбанку, аўтаматычна адлюструюцца.
Анлайн-банк самастойна загружае ўсю інфармацыю аб картах, рахунках і даступных банкаўскіх прадуктах. Дзякуючы гэтаму вы можаце адразу пасля аўтарызацыі карыстацца ўсімі магчымасцямі новага анлайн-банка.
Рэквізіты захаваных плацяжоў з ранейшага Інтэрнэт-банкінгу будуць аўтаматычна перанесены і адлюструюцца ў новым анлайн-банку, таму нанава ствараць іх не спатрэбіцца. Гэта дазволіць адразу працягваць карыстацца прывычнымі шляхамі для аплаты паслуг.
Калі вы карысталіся М-банкінгам, выбраныя плацяжы неабходна перанесці ў новы анлайн-банк самастойна (укладка «Шаблоны»). Гэта зойме ўсяго некалькі мінут і дазволіць захаваць прывычны спіс плацяжоў без далейшай неабходнасці ўводу рэквізітаў уручную.
- рэалізаваны «Навучальныя туры», якія змяшчаюць кароткую візуалізацыю з пакрокавымі дзеяннямі і апісальнай часткай, напрыклад, як настроіць галоўны экран, адкрыць дэпазіт, крэдыт, плацежную картку, набыць каштоўныя паперы, аформіць дагавор давернага кіравання і інш.;
- імгненныя пераводы і аплата з выкарыстаннем сэрвісу КРОК;
- актуальнае адлюстраванне стану балансу па картках адразу пры ўваходзе ў інтэрнэт-банк без неабходнасці дадатковага абнаўлення астатку;
- афармленне дагавораў давернага кіравання і купля каштоўных папер;
- прагляд агульнага балансу сродкаў на картах і рахунках кліента;
- магчымасць схаваць візуалізацыю карткі і балансу па ёй;
- інклюзіўны інтэрфейс для карыстальнікаў з абмежаваннямі па зроку.
Сэрвіс КРОК даступны толькі ў новым анлайн-банку ў фармаце дадатку і PWA-версіі.
Для выкарыстання сэрвісу КРОК неабходна мець віртуальны бягучы рахунак у беларускіх рублях. Калі такога рахунку няма, яго можна адкрыць ўсяго за некалькі мінут у новым анлайн-банку.
Для гэтага перайдзіце на старонку «Прадукты», выберыце ўкладку «Рахункі», націсніце на «+» і выберыце «Віртуальны бягучы рахунак у беларускіх рублях».
Пасля стварэння віртуальнага рахунку можна паўнавартасна карыстацца сэрвісам КРОК.
Для правядзення аплаты неабходна перайсці ў раздзел «Плацяжы», выбраць «Па QR-кодзе» або націснуць на старонцы «Галоўная» на выяву QR-кода (справа ўверсе экрана), прасканіраваць яго са свайго смартфона, выбраць віртуальны бягучы рахунак.
Больш падрабязную інфармацыю аб сэрвісе КРОК і як працуе аплата па QR-кодзе -- тут.
Так, можна. Для гэтага на старонцы «Галоўная» перайдзіце да раздзела «Карты лаяльнасці» і націсніце «Дадаць». Затым адсканіруйце або ўвядзіце неабходныя даныя ўручную.
Пасля дадання карты вы зможаце прад'яўляць яе пры пакупках для атрымання скідак, бонусаў ці іншага.
Не, выкарыстанне новага анлайн-банка Беларусбанка з'яўляецца бясплатным.