Беларусбанк віншуе сваіх кліентаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і прапануе адкрыць новы ўзровень камфортнага кіравання фінансамі з дапамогай карты «Мужчынскі Клуб». Элегантны дызайн і мноства прывілей падкрэсляць статус і нададуць упэўненасці ў грашовых справах. Расказваем пра карту больш падрабязна.
Комплексны прадукт «Мужчынскі Клуб» зусім нядаўна папоўніў лінейку картачных прадуктаў Беларусбанка і ўжо заваяваў папулярнасць сярод кліентаў. Створаны спецыяльна з улікам інтарэсаў і пераваг мужчынскай аўдыторыі, клуб уключае прэміяльную плацежную картку Visa Gold і набор выгадных прапаноў. Сярод асноўных пераваг – магчымасць выбару «Любімай катэгорыі» для атрымання павышанага мані-бэка. Акрамя таго, для трымальнікаў карты дзейнічаюць спецыяльныя прапановы на сайце mensclub.by, уключаючы скідку 10% пры куплі білетаў на футбол і хакей на сайце ticketpro.by.
— Больш за 25 тысяч кліентаў ужо выбралі «Мужчынскі Клуб», пры гэтым большасць уладальнікаў аддаюць перавагу «любімай» катэгорыі «Аўтамабіль» для налічэння павышанага мані-бэка. А кожны трэці ўладальнік карты афармляе дадатковую картку Visa Gold на імя сваіх блізкіх, — расказала намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна. — Віншуем са святам, жадаем упэўненасці, поспеху і дабрабыту ў фінансавых справах. Мы рады бачыць, як наш прадукт знаходзіць водгук нават у самых патрабавальных кліентаў, і будзем заўсёды побач, падтрымліваючы вас і дапамагаючы палепшыць якасць вашых фінансавых рашэнняў, каб кожны дзень станавіўся больш камфортным і выгадным!
Карта «Мужчынскага Клуба» гарантуе ўдзельнікам мані-бэк у памеры 3% у выбранай «Любімай катэгорыі» арганізацый: «Аўтамабіль», «Падарожжы», «Забавы», «Дом» або «Спорт». Для астатніх катэгорый налічваецца 1%. Зручны асабісты кабінет дазваляе лёгка кіраваць фінансамі: можна штомесячна абнаўляць сваю «Любімую катэгорыю» і атрымліваць павышаны мані-бэк ў тых галінах, якія найбольш актуальныя зараз.
Удзельнікі Клуба могуць аформіць другую карту Visa Gold для блізкіх тэрмінам на 2 гады бясплатна. Таксама прадугледжана 15% скідка на страхавыя паслугі і бясплатны пакет М-банкінгу «Поўны», які ўключае паведамленні аб усіх транзакцыях. Тэрмін дзеяння карты складае 4 гады, а валюта рахунку даступна на выбар у BYN, EUR, USD або RUB.
Далучайцеся да элітнага «Мужчынскага Клуба» Беларусбанка і адкрыйце для сябе ўнікальныя фінансавыя магчымасці, якія падкрэсляць ваш статус і індывідуальнасць.
Як стаць удзельнікам Клуба
Проста аформіце заяўку на картку зручным для вас спосабам: на сайце банка, у мабільным дадатку M-Belarusbank, у сістэме «Інтэрнэт-банкінг», ва ўстановах банка па ўсёй краіне або па тэлефоне кантакт-цэнтра 147. Картка, аформленая ў лічбавых каналах, а таксама віртуальная, абыйдзецца танней. Выбар паміж віртуальнай і фізічнай картай, без нанясення імя або персаналізаваная застаецца за вамі. Для атрымання гатовай карткі карыстайцеся бясплатным сэрвісам па дастаўцы карт на дом або забярыце яе ў любым зручным аддзяленні банка.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.