Заяўка на афармленне карткі
Інфармацыя
Аформіць заяўку на выпуск плацежнай карткі як да новага, так і да дзеючага рахунку можна ва ўстанове банка, у анлайн-банку Belarusbank, у мабільным дадатку М-банкінг, у сістэме "Інтэрнэт-банкінг" і на карпаратыўным сайце банка.
Заказ карткі на карпаратыўным вэб-сайце банка даступны кліентам-фізічным асобам, якія прайшлі ідэнтыфікацыю з дапамогай МСІ (без выкарыстання біяметрычных даных). Аплата ўзнагароджання за абслугоўванне карткі, прадугледжанага Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк», ажыццяўляецца непасрэдна на карпаратыўным вэб-сайце банка на завяршальным этапе заказу карткі з выкарыстаннем рэквізітаў картак плацежных сістэм Белкарт, Visa, Masterсard, UPI.
Карточка, заказанная в учреждении банкКартка, заказаная ва ўстанове банка, у анлайн-банку Belarusbank, сістэме «Інтэрнэт-банкінг» або ў дадатку М-Банкінг, можа быць дастаўлена паштовым адпраўленнем або атрымана ва ўстанове банка.
Картку, заказаную на карпаратыўным сайце банка, магчыма атрымаць толькі ва ўстанове банка.
Для атрымання заказанай карткі неабходна звярнуцца ва ўстанову банка з дакументам, які сведчыць асобу, пасля атрымання SMS-паведамлення аб яе гатоўнасці.
Арыенціровачны тэрмін вырабу карткі складае 7 працоўных дзён пасля аплаты заяўкі
Афармленне картак у дыстанцыйных каналах банка даступна толькі рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Ва ўстанове банка Вы можаце аформіць страхавы прадукт «Фінансы пад абаронай» і застрахаваць рахункі, карткі і дакументы. Больш падрабязна з умовамі можна азнаёміцца здесь.