З 10 жніўня 2026 года Беларусбанк пашырае ўмовы папулярнай крэдытнай праграмы «Іпатэка з намі», якая рэалізуецца сумесна з партнёрамі-забудоўшчыкамі. Цяпер у кліентаў з'явіцца магчымасць узяць крэдыт з унікальным грэйс-перыядам на 24 месяцы пад 1% гадавых. Па заканчэнні двух гадоў працэнтная стаўка складзе 15,4% (стаўка рэфінансавання + 6,15 п.п).
Зніжаная стаўка будзе даступна ўжо на этапе ўзвядзення дома, пры ўмове выбару арганізацыі-забудоўшчыка, якая заключыла з банкам дагавор аб супрацоўніцтве.
Актуальны пералік партнёраў - тут. Гэты пералік будзе рэгулярна папаўняцца па меры заключэння новых дагавораў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі-забудоўшчыкамі.
Для атрымання персанальнай кансультацыі звяртайцеся ў іпатэчныя офісы банка або скарыстайцеся зручным анлайн-калькулятарам на карпаратыўным сайце.
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.