Аб правядзенні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў 23.09.2026
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 14.09.2026 паведамляе аб правядзенні 23.09.2026 пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з парадкам дня:
- Аб пералічэнні прыбытку ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дата фарміравання рэестра акцыянераў – 16.09.2026.
Акцыянеры, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, могуць атрымаць інфармацыю па пытаннях парадку дня з 16 верасня 2026 г. да 23 верасня 2026 г. (уключна) у працоўныя дні з 10:00 да 12:00 і з 14:00 да 16:00 пры звяртанні ў банк (г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, Карпаратыўная служба), а таксама ў дэпазітарных офісах, размешчаных у гарадах Брэст, Віцебск, Гродна і Гомель (https://belarusbank.by/fizicheskim_licam/investicii/stocks/depozitarnoe_obsluzhivanie/perechen_depozitarnykh_ofisov/).
Бюлетэні для завочнага галасавання асобам, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, уручаюцца з 16 верасня 2026 г. да 18 верасня 2026 г. (уключна) у працоўныя дні з 10:00 да 12:00 і з 14:00 да 16:00 пад подпіс пры асабістым звяртанні ў банк (г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18, Карпаратыўная служба), у дэпазітарныя офісы, размешчаныя ў гарадах Брэст, Віцебск, Гродна і Гомель. Для атрымання бюлетэняў для завочнага галасавання неабходна мець пры сабе дакумент, які пацвярджае асобу (для прадстаўнікоў акцыянераў – дадаткова дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы).
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца да 18 верасня 2026 г. (уключна) па месцы знаходжання банка, з дапамогай паштовай або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-309-14-12) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.