Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Архіў інфармацыі для інвестараў і акцыянераў

Умовы і парадак продажу акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі

Рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ад 09.12.2019 (у рэд. ад 06.05.2021

Звесткі аб выпусках акцый ААТ «ААБ Беларусбанк» і дывідэндных выплатах

УВАГА! Увесь аб’ём акцый для продажу рэалізаваны

Набываць простыя (звычайныя) акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Банк) мелі магчымасць акцыянеры Банка – фізічныя асобы, уключаныя ў рэестр акцыянераў, сфарміраваны на 09.12.2019, а таксама работнікі Банка (на 2 і 3 этапах продажу), якія з’яўляліся такімі на 09.12.2019.

Продаж акцый ажыццяўляўся шляхам заключэння з банкам дагавора куплі-продажу акцый (па-за біржай) на ўмовах Стратэгічнага плана (Стратэгіі) развіцця ААТ "ААБ Беларусбанк" на 2018-2021 гады:

  • кошт продажу адной акцыі – 0,18 руб. за 1 акцыю;
  • парадак і форма разлікаў – шляхам пераводу (унясення) інвестарам грашовых сродкаў на разліковы рахунак Банка ў дзень заключэння дагавора куплі-продажу каштоўных папер і наступнага пераводу Банкам акцый на рахунак "дэпа" ў тэрміны, вызначаныя дагаворам;
  • колькасць акцый для продажу – 35 171 837 шт.;
  • парадак заключэння дагавора куплі-продажу:

з выкарыстаннем сістэмы "Інтэрнэт-банкінг" Банка (раздзел Рахункі/ Каштоўныя паперы / Купіць каштоўныя паперы);

у дэпазітарных офісах Банка (толькі на I этапе).

Продаж фізічным асобам ажыццяўляўся ў 3 этапы:

I этап (з 18.08.2021 па 07.09.2021 уключна) – набыць акцыі мелі права толькі акцыянеры. Адзін акцыянер у перыяд правядзення I этапу мог заключыць толькі адзін дагавор куплі-продажу на набыццё простых (звычайных) акцый у колькасці, кратнай 1 000 шт., і не больш за 10 000 шт. (незалежна ад спосабу заключэння дагавора);

II этап (з 09.09.2021 па 06.10.2021 уключна або да поўнай рэалізацыі акцый) – набыць акцыі мелі права акцыянеры, а таксама работнікі Банка, якія не з’яўляюцца акцыянерамі. Адзін пакупнік у перыяд правядзення II этапу мог заключыць толькі адзін дагавор куплі-продажу на набыццё простых (звычайных) акцый у колькасці, кратнай 1 000 шт., і не больш за 20 000 шт. (незалежна ад спосабу заключэння дагавора);

III этап (з 08.10.2021 да моманту поўнай рэалізацыі акцый) – набыць акцыі мелі права акцыянеры, а таксама работнікі Банка, якія не з’яўляюцца акцыянерамі. Адзін пакупнік у перыяд правядзення III этапу мог заключыць дагавор куплі-продажу на набыццё простых (звычайных) акцый у колькасці, кратнай 1 000 шт. Астатак акцый менш за 1000 шт. прададзены ў памеры астатку да рэалізацыі.

Акцыі на рахунак «дэпа» пакупніка залічваліся ў тэрміны, вызначаныя дагаворам.

У адпаведнасці з заканадаўствам асобы, якія валодаюць закрытай інфармацыяй на рынку каштоўных папер, якая адносіцца да ААТ «ААБ Беларусбанк», у тым ліку афіляваныя асобы ажыццяўлялі своечасовае (за 7 рабочых дзён да куплі акцый) раскрыццё інфармацыі аб намеры ажыццявіць набыццё акцый.