Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Інфармацыя для асоб, якія валодаюць закрытай інфармацыяй на рынку каштоўных папер, у т. л. афіляваных асоб

Асобамі, якія валодаюць закрытай інфармацыяй на рынку каштоўных папер, якая адносіцца да ААТ «ААБ Беларусбанк», з’яўляюцца:

  • члены Наглядальнага савета, Праўлення, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» (таксама з’яўляюцца афіляванымі асобамі);
  • члены рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк», работнікі аўдытарскай арганізацыі, якія аказваюць аўдытарскія паслугі ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  • асобы, якія маюць доступ да закрытай інфармацыі ў сілу службовага становішча, працоўных абавязкаў або грамадзянска-прававога дагавора (Загад ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 14.11.2019 № 781);
  • іншыя афіляваныя асобы ААТ «ААБ Беларусбанк»:

- муж (жонка), бацькі (апекуны, папячыцелi), паўналетнія, эмансіпіраваныя або якія ўступілі ў шлюб да дасягнення васемнаццаці гадоў (далей - паўналетнія) дзеці і іх муж (жонка), усынавiцелi, паўналетнія усыноўленыя (удачароныя) і іх муж і жонка, дзед, бабка, паўналетнія ўнукі і іх муж і жонка, родныя браты і сёстры і бацькі мужа (жонкі) фізічнай асобы, якая з’яўляецца ў адпаведнасцi з абзацамi другiм i сёмым гэтай часткi афіляванай асобай ААТ «ААБ Беларусбанк», за выключэннем фізічнай асобы, якая з’яўляецца членам калегіяльнага органа кіравання або якая ажыццяўляе паўнамоцтвы аднаасобнага выканаўчага органа юрыдычнай асобы, названага ў абзацы дзевятым гэтай часткi;

- члены калегіяльных органаў кіравання юрыдычнай асобы, якая з’яўляецца афіляванай асобай ААТ «ААБ Беларусбанк», фізічная або юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе паўнамоцтвы аднаасобнага выканаўчага органа гэтай юрыдычнай асобы;

- прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання ААТ «ААБ Беларусбанк», долі ў статутных фондах (акцыі) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам;

- юрыдычная асоба, якая з’яўляецца ўдзельнікам холдынгу, у склад удзельнікаў якога ўваходзіць гэта таварыства;

- юрыдычная асоба, у статутным фондзе якой ААТ «ААБ Беларусбанк» валодае ці мае права распараджацца доляй у статутным фондзе (акцыямі) у памеры дваццаці і больш працэнтаў або мае магчымасць вызначаць рашэнні, што прымаюцца такой юрыдычнай асобай, у адпаведнасці з дагаворам;

- унітарныя прадпрыемствы, створаныя ААТ «ААБ Беларусбанк».

Парадак дзеянняў асоб, якія валодаюць закрытай інфармацыяй, пры набыцці простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»

Назва асобы

Дзеянні

Дзе / каму

Тэрміны

Асобы, якія валодаюць закрытай інфармацыяй на рынку каштоўных папер

абавязаны:

раскрыць інфармацыю, у тым ліку якая ўключае персанальныя даныя, пра намер ажыццявіць набыццё простых (звычайных) акцый;

накіраваць пісьмовае паведамленне з прыкладаннем тэксту апублікаванай (абвешчанай) прапановы аб куплі

 на адзіным інфармацыйным рэсурсе рынку каштоўных папер;

БЕКАС

 

 

 

Дэпартаменту па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь;

ААТ «ААБ Беларусбанк»

не пазней чым за сем працоўных дзён да даты пачатку куплі акцый (гл. 3 Пастановы МФ РБ ад 31.08.2016 N 76)

не маюць права адчужаць акцыі, за выключэннем выпадкаў продажу акцый эмітэнту гэтых акцый.

 

 

на працягу шасці месяцаў з дня іх набыцця (арт. 61 Закона аб рынку каштоўных папер)

Кіраўнік банка, яго намеснікі і члены Праўлення банка

абавязаны паведаміць аб усіх сваіх здзелках з каштоўнымі паперамі таварыства

Нацыянальнаму банку

 

Праўленню банка

на працягу пяці дзён пасля ажыццяўлення здзелкі (арт. 123 БК РБ)

Наглядальнаму савету банка

на працягу 10 працоўных дзён пасля ажыццяўлення здзелкі (арт. 10.13 Статута банка, арт. 84 Закон аб гаспадарчых таварыствах)

Члены Наглядальнага савета банка

 

Старшыня Наглядальнага савета банка

Старшыні Наглядальнага савета, Наглядальнаму савету банка

Члены Наглядальнага савета банка

 

Кіраўнік банка

 

члены Праўлення банка

абавязаны паведаміць аб здзелках з каштоўнымі паперамі гэтага таварыства іх мужа (жонкi), бацькоў, паўналетніх дзяцей і іх мужа (жонкі), усынавiцеляў, паўналетніх ўсыноўленых (удачароных) і іх мужа (жонкі), дзеда, бабкі, паўналетніх ўнукаў і іх мужа (жонкі), родных братоў і сясцёр і бацькоў мужа (жонкі)

Наглядальнаму савету банка

Афіляваная асоба ААТ  «ААБ Беларусбанк»

абавязана паведаміць аб набыцці акцый банка

ААТ«ААБ Беларусбанк»

не пазней за дзесяць дзён з даты іх набыцця (арт. 56 Закона аб гаспадарчых таварыствах)