Аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам
Паважаныя кліенты!
ААТ "ААБ Беларусбанк" у рамках сваёй дзейнасці прымае ўсе магчымыя меры па стварэнню і забеспячэнню належных умоў для поўнага і раўнапраўнага ўдзелу інвалідаў у жыцці грамадства, у адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй імкнецца забяспечыць бесперашкодны доступ інвалідаў да аб'ектаў Банка.
З мэтай забеспячэння даступнасці паслуг Банка для ўсіх слаёў насельніцтва ААТ "ААБ Беларусбанк" развівае сэрвісы і каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, якія даюць магчымасць ажыццяўляць банкаўскія аперацыі без наведвання падраздзялення Банка.
Кансультацыйна-даведачную інфармацыю па ўсіх пытаннях банкаўскага абслугоўвання можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра – 147.
Інфармацыю аб аб'ектах Банка, адаптаваных для інвалідаў, можна атрымаць на карпаратыўным сайце Банка www.belarusbank.by – у пунктах продажу ўкладка «Наяўнасць у падраздзяленні».
З мэтай эканоміі часу на чаканне абслугоўвання ў пункце продажаў можна карыстацца сэрвісам «Запись на обслуживание» і запланаваць наведванне банка ў зручны час.
У падраздзяленнях ААТ "ААБ Беларусбанк", інвалідам з парушэннем апорна-рухальнага апарата прадастаўляецца права на пазачарговае абслугоўванне. У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2022 г. № 183-3 «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», Правілаў забеспячэння даступнасці для інвалідаў аб'ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай інфраструктуры, транспартных сродкаў і паслуг, ацэнкі ўзроўню іх даступнасці, зацверджаных пастановай Савета02 №29. работнікамі ААТ "ААБ Беларусбанк" пры неабходнасці, з мэтай атрымання паслуг на аб'ектах банка нароўні з іншымі асобам, аказваецца сітуацыйная дапамога інвалідам, якія не маюць магчымасці самастойнага перамяшчэння і арыентавання.
Сітуацыйная дапамога — эта дапамога, якая аказваецца інваліду, які не мае магчымасці самастойнага перамяшчэння і арыентавання, у мэтах пераадолення бар'ераў, якія перашкаджаюць яму атрымліваць усе паслугі, што аказваюцца насельніцтву, нароўні з іншымі асобамі.
Для атрымання сітуацыйнай дапамогі інваліду пры наведванні падраздзялення Банка неабходна папярэдне, не пазней чым за адзін поўны працоўны дзень пакінуць папярэдняе паведамленне праз запаўненне электроннай формы «Оформление предварительного сообщения» альбо па тэлефоне ў адпаведную ўстанову Банка. Тэлефоны ўстаноў Банка размешчаны на карпаратыўным сайце Банка ў раздзеле «Банк на карте».
Пры звароце неабходна ўказаць мэту наведвання падраздзялення Банка, характар і аб'ём патрабаванай сітуацыйнай дапамогі, інфармацыю аб наяўнасці суправаджаючай асобы.
З улікам спецыфікі дзейнасці Банка аказанне сітуацыйнай дапамогі ажыццяўляецца ў тэрміны, якія даюць магчымасць Банку прыняць неабходныя арганізацыйныя меры.
Пры аказанні сітуацыйнай дапамогі забяспечваецца дапамога ў пераадоленні бар'ераў, у т.л. уздым і спуск з усходаў, для доступу ў памяшканне падпадзялення Банка, перасоўванні ўсярэдзіне яго і вынахаду з памяшкання, пры неабходнасці з выкарыстаннем асістыўных прылад (дапаможных сродкаў і прыстасаванняў).
Aказанне сітуацыйнай дапамогі забяспечваецца пасля атрымання згоды інваліда.