Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Крэдыт «Лета з Беларусбанкам»

до 3 лет

Тэрмін крэдыту

15.75%

Стаўка

6% - 8%

Стаўка ў грэйс-перыяд

Перавагі

Афармленне заяўкі на крэдыт без паручыцеляў і страховак.

Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах.

Адсутнасць дадатковых камісій і плацяжоў за карыстанне крэдытам.

Удобные способы погашения кредита (в отделениях и устройствах самообслуживания банка, с использованием систем Интернет-банкинг, М-Банкинг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), Автооплата), датэрміновае пагашэнне – без абмежаванняў і камісій.

Умовы

Памер крэдыту

у памеры, які не перавышае 50000,0 беларускіх рублёў, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 200,0 беларускіх рублёў

Працэнтная стаўка

на працягу грэйс-перыяду 6 месяцаў – 6% (фіксаваная стаўка),
на працягу грэйс-перыяду 7 месяцаў – 7% (фіксаваная стаўка),
на працягу грэйс-перыяду 8 месяцаў – 8% (фіксаваная стаўка),
па заканчэнні грэйс-перыяду – стаўка рэфінансавання НБ + 6,5 п.п (зменная стаўка)1

1 Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБРБ налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава ўстаноўленай стаўкі рэфінансавання НБРБ.

Спосаб прадастаўлення крэдыту

безнаяўным аднаразовым пералічэннем на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак крэдытаатрымальніка, доступ да якога забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (уключаючы бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі з базавымі ўмовамі абслугоўвання)

Узнагароджанне (плата) за пералічэнне грашовых сродкаў не спаганяецца.

Тэрмін крэдыту

да 3 гадоў

Тэрмін прадастаўлення крэдыту

на наступны працоўны дзень пасля заключэння крэдытнага дагавора

Парадак пагашэння крэдыту і працэнтаў

на працягу 3 гадоў:

- асноўны доўг – штомесячна, роўнымі долямі пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту;

– працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце

Спосабы пагашэння крэдыту і працэнтаў

– наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ «ААБ Беларусбанк»;

– у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), праз устройствы самаабслугоўвання банка

Узнагароджанне (плата) за ажыццяўленне аперацый па пагашэнні крэдыту не спаганяецца.

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

няўстойка*

Памер крэдыту пад няўстойку для грамадзян ва ўзросце да 60 гадоў не можа перавышаць 50000 беларускіх рублёў на дату рэгістрацыі заявы-анкеты (для грамадзян, якія знаходзяцца ва ўзросце ад 60 да 65 гадоў – 100 базавых велічынь на дату рэгістрацыі заявы-анкеты).

Максімальная сума крэдыту з прыняццем у забеспячэнне вяртання крэдыту няўстойкі, з улікам раней атрыманых крэдытаў пад няўстойку ў ААТ «ААБ Беларусбанк», не можа перавышаць 50000,0 беларускіх рублёў.

* Для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 65-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты.

Кошт абавязковых платных паслуг, якія аказваюцца банкам пры заключэнні дагавораў у мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

адсутнічае

Інфармацыя аб дадатковых платных паслугах

адсутнічае

Тэрмін разгляду пакета дакументаў

не пазней наступнага працоўнага дня

 

Датэрміновае пагашэнне

можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам

Мэтавае выкарыстанне крэдыту

адсутнічае

Ацэнка крэдытаздольнасці (плацежаздольнасці) заяўніка

Ацэнка плацежаздольнасці ажыццяўляецца на падставе выпіскі па рахунку, адкрытым у ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваюцца даходы за 3 апошнія месяцы.

Пры адсутнасці залічэнняў заработнай платы на рахунак заяўніка, адкрыты ў Банку, і пры пазначэнні ў заяве-анкеце даручэння аб пацвярджэнні Банкам памеру заработнай платы з базы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ацэнка крэдытаздольнасці ажыццяўляецца на падставе звестак, якія змяшчаюцца ў названай базе.

Для заяўнікаў, якія атрымліваюць грашовае забеспячэнне, за выключэннем асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, і пры адсутнасці названага залічэння на рахунак, адкрыты ў банку, ацэнка крэдытаздольнасці ажыццяўляецца зыходзячы з сярэднямесячнага даходу, які не перавышае 30 базавых велічынь на дату рэгістрацыі заяўкі на крэдыт.

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі і 50% сярэднямесячнай заработнай платы пасля выліку абавязковых утрыманняў за апошнія тры месяцы – калі пенсіянер ажыццяўляе працоўную дзейнасць.

Пры разліку плацежаздольнасці заяўніка вызначаецца даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка за вылікам абавязковых утрыманняў з даходу заяўніка, устаноўленых заканадаўствам (пры наяўнасці), пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, каб названы даход заяўніка складаў не менш памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.

Пры разліку плацежаздольнасці ўлічваецца наяўнасць у Заяўніка абавязацельстваў па дагаворах паручыцельства.

Адказнасць за невыкананне (неналежнае выкананне) умоў крэдытнага дагавора

За невыкананне (неналежнае выкананне) грашовых абавязацельстваў па вяртанні (пагашэнні) крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім:

– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту – пеня ў памеры 1/365(366) ад 0,3 працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;

– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) працэнтаў – пеня ў памеры 1/365(366) працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;

– у выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы няўстойкі пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце – няўстойка ў памеры 1/365(366) ад 0,5 дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванага доўгу і пратэрмінаваных працэнтаў.

   За невыкананне (неналежнае выкананне) іншых абавязацельстваў, якія вынікаюць з крэдытнага дагавора:

– несвоечасовае інфармаванне аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, у тым ліку прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства; адраса рэгістрацыі па месцы жыхарства; месца працы; тэлефоннага нумара (адраса электроннай пошты (пры наяўнасці)) – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне крэдытам – штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні, за кожны выпадак парушэння ўмоў крэдытнага дагавора;

– несвоечасовае прадастаўленне дакументаў для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння крэдытнага дагавора – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні.

Парадак датэрміновага вяртання крэдыту
  • па ініцыятыве кліента:

    • крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора. Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты, роўныя розніцы паміж сумай налічаных працэнтаў з дня, наступнага за днём выдачы крэдыту, па дзень поўнага яго вяртання (пагашэння) (уключна), зыходзячы з фактычна склаўшайся штодзённай запазычанасці па крэдыце, і сумай працэнтаў, выплачанай крэдытаатрымальнікам у перыяд карыстання крэдытам.

    • дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам. Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка крэдыту залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце без змянення перыядычнасці іх выплаты або пры звароце крэдытаатрымальніка ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору з пазначэннем сум плацяжоў па крэдыце, пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і застаўшайся колькасці плацежных перыядаў.

  • па ініцыятыве банка:

    У сувязі з невыкананнем (неналежным выкананнем) абавязацельстваў па крэдытным дагаворы крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць (пагасіць) крэдыт не пазней пятага чысла месяца, наступнага за месяцам заканчэння трохмесячнага тэрміну з дня атрымання паведамлення банка аб неабходнасці датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту.

    Падставы для датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту:

    • несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту і (або) выплаты працэнтаў за карыстанне ім;

    • у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Афармленне крэдыту

Крэдыт прадастаўляецца пры афармленні заяўкі праз каналы ДБА [1] з заключэннем крэдытнага дагавора ў электронным выглядзе.

[1] Да каналаў ДБА адносяцца карпаратыўны вэб-сайт банка i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) с использованием биометрических данных (фотоподтверждение) в случае заключения кредитного договора в электронном виде , системы сістэмы Інтэрнэт-банкінг i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) с использованием биометрических данных (фотоподтверждение) в случае заключения кредитного договора в электронном виде , М-банкін, Онлайн-банк Belarusbank (в телефоне) i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) с использованием биометрических данных (фотоподтверждение) в случае заключения кредитного договора в электронном виде , Онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия) i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) с использованием биометрических данных (фотоподтверждение) в случае заключения кредитного договора в электронном виде , Онлайн-банк Belarusbank (на компьютере). i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) с использованием биометрических данных (фотоподтверждение) в случае заключения кредитного договора в электронном виде

Магчымасць афармлення заяўкі на крэдыт прадастаўляецца фізічным асобам – трымальнікам дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях.

Фізічным асобам, якія атрымліваюць даходы ад індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці (дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, самастойнай прафесійнай дзейнасці, рамеснай дзейнасці), дзейнасці, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, ад прадастаўлення па дагаворы найму іншых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці, магчымасць афармлення заяўкі на крэдыт не прадастаўляецца.

Крэдыт прадастаўляецца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.

Як аформіць крэдыт

Online в Онлайн-банке Belarusbank

  • Крок 1

  • Крок 2

    Перейдите в раздел «Продукты», затем перейдите в раздел «Кредиты» и нажмите кнопку «Оформить заявку на кредит (овердрафт)». Ознакомьтесь с порядком действий для получения кредита.
  • Крок 3

    Выберите категорию кредитов «Потребительские кредиты»; способ оформления заявки на кредит: «С посещением банка» (оформление заявки в электронном виде, заключение кредитного договора в отделении банка)/«Без посещения банка» (оформление заявки и заключение кредитного договора происходят в электронном виде); «С поручителями»/«Без поручителей», а также укажите вид кредита. При необходимости пройдите идентификацию в МСИ с использованием биометрических данных (фотоподтверждение).
  • Крок 4

    Заполните все необходимые данные и отправьте заявку на рассмотрение. Если все поля заполнены корректно, вы увидите сообщение: «Ваша заявка принята в работу».
  • Крок 5

    Информация о принятом решении о выдаче кредита вам будет направлена SMS-сообщением на номер мобильного телефона, указанный вами в анкете. Оформляйте кредит быстро и удобно!»

Online у М-банкінгу

  • Крок 1

    Скачайце дадатак М-банкинг з App Store або Google Play і зарэгіструйцеся, выконваючы падказкі дадатку.
  • Крок 2

    На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Фінансы», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Адкрыць крэдыт/Авердрафт». Азнаёмцеся з умовамі, уключаючы спосабы пацвярджэння даходу і выкарыстанне персанальных даных.
  • Крок 3

    Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «Без паручыцеляў», а таксама пазначце від крэдытуа. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне).
  • Крок 4

    Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу».
  • Крок 5

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Online у Інтэрнэт-банкінгу

  • Крок 1

    Увайдзіце ў сістэму Інтэрнэт-банкінг або зарэгіструйцеся, калі ў вас яшчэ няма доступу.
  • Крок 2

    На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Рахункі», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Заяўка на крэдыт «Іпатэка-Экспрэс»/ спажывецкія крэдыты».
  • Крок 3

    Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «Без паручыцеляў», а таксама пазначце від крэдыту. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне).
  • Крок 4

    Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу».
  • Крок 5

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Online на сайце

  • Крок 1

  • Крок 2

    Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «Без паручыцеляў», а таксама пазначце від крэдыту. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне).
  • Крок 3

    Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу».
  • Крок 4

    Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!

Пытанне-адказ

Ад чаго залежыць максімальны памер крэдыту на спажывецкія патрэбы, які можа прадаставіць банк крэдытаатрымальніку?

Да заключэння крэдытнага дагавора банк ажыццяўляе ацэнку крэдытаздольнасці заяўніка.

Пры правядзенні ацэнкі крэдытаздольнасці аналізуюцца крэдытная гісторыя заяўніка, у тым ліку наяўнасць запазычанасці па крэдытах, пазыках, лізінгу, факторынгу і іншых абавязацельствах у іншых банках, мікрафінансавых, лізінгавых арганізацыях, арганізацыях гандлю (сэрвісу). Вывучаюцца звесткі аб выкананні абавязацельстваў па рэгулярных плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя паслугі, а таксама іншыя акалічнасці, здольныя паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Таксама вывучаецца яго плацежаздольнасць (даходы з улікам абавязковых утрыманняў з заработнай платы, плацяжы па выканаўчых лістах, аліментах).

Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, такім чынам, каб доля штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам (уключаючы плацяжы па раней атрыманых крэдытах) у суме сярэднямесячных даходаў заяўніка не перавышала ўстаноўлены банкам паказчык.

Акрамя таго, пры разліку плацежаздольнасці заяўніка па крэдытах на спажывецкія патрэбы, таксама вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, які павінен складаць не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.
Што такое крэдытны рэгістр?

Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.

Установы банка прадастаўляюць і атрымліваюць звесткі з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб крэдытных гісторыях крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленых згодна з дадаткам 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 №291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».

У далейшым, пры суправаджэнні выдадзеных крэдытаў, установы банка накіроўваюць у Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні крэдытаатрымальнікамі (паручыцелямі) заключаных крэдытных дагавораў.
Як аплаціць крэдыт ААТ «ААБ Беларусбанк», ці можна аплаціць крэдыт праз АРІП?

Платежи по кредиту, уплата процентов за пользование кредитом осуществляются путем внесения наличных денежных средств в кассу ОАО «АСБ Беларусбанк», в безналичном порядке, в том числе с использованием систем Интернет-банкинг, М-Банкинг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), через устройства самообслуживания (инфокиоски, инфокиоски, оборудованные модулем приема наличных денежных средств Cash-in, банкоматы-ресайклеры).   

Кредитополучатели – держатели платежных карточек ОАО «АСБ Беларусбанк», имеют возможность оплачивать платежи по кредиту и процентам посредством систем Интернет–банкинг, М-Банкинг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), а также через устройства самообслуживания ОАО «АСБ Беларусбанк».

Трымальнікі плацежных картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах па крэдытах, выдадзеных ААТ «ААБ Беларусбанк», ва ўстройствах самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк». Пры аплаце з дапамогай гэтых паслуг неабходна ўвесці нумар крэдытнага дагавора, а таксама пазначыць тры апошнія лічбы нумара дакумента, які сведчыць асобу. Узнагароджанне за ажыццяўленне названай аперацыі банкам не спаганяецца.

У сістэме АРІП укаранёна паслуга па аплаце крэдыту ААТ «ААБ Беларусбанк» за бягучы перыяд у беларускіх рублях (за выключэннем пратэрмінаваных плацяжоў, поўнага пагашэння крэдыту, у тым ліку бягучага плацяжу, які адначасова з’яўляецца апошнім плацяжом, а таксама плацяжоў будучых перыядаў). Аплата даступна з 3-га працоўнага дня па 25 чысло месяца ўключна праз каналы іншага банка, РУП «Белпошта», іншыя інтэрнэт-сэрвісы, якія прадастаўляюць магчымасць аплаты паслуг з дапамогай АІС «Разлік» (АРІП).

Дакумент, які сведчыць асобу (для атрымання крэдыту)?
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 №294 "Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь", дакументамі, якія сведчаць асобу, з’яўляюцца: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Што значыць «3 п.п.»?

Працэнтны пункт – адзінка, якая прымяняецца для абазначэння змяненняў стаўкі працэнта.

Напрыклад, калі працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (3 п.п.), гэта значыць, што пры стаўцы рэфінансавання НБ РБ у памеры 9% гадавых, павялічанай на 3 п.п., стаўка па крэдыце складзе 12% гадавых.

Дзеянні кліента па актуалізацыі персанальных даных па крэдытах (авердрафтах)

Згодна з крэдытным дагаворам крэдытаатрымальнік абавязаны праінфармаваць банк аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), грамадзянства, працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электронай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя Банка аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Кліенты – фізічныя асобы для змянення асабістых даных могуць звярнуцца ў любое падраздзяленне банка, пры гэтым даныя кліента актуалізуюцца па ўсіх яго банкаўскіх прадуктах (уклад, банкаўская плацежная картка, крэдыт).

Пры звароце ў аддзяленне кліент інфармуе банк у пісьмовай форме шляхам падпісання адпаведнага паведамлення, а пры звароце ў Іпатэчныя офісы (па крэдытах на нерухомасць) на падставе адвольнай заявы.

Паколькі адносіны паміж банкам і кліентам будуюцца на дагаворных прынцыпах – крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, у т. л. у частцы пісьмовага інфармавання крэдытадаўца аб змяненні персанальных даных.

Калькулятар

Разлік

Дадатковыя ўмовы

Атрымаць разлік

Вынік разліку

Максімальны памер крэдыту

Штомесячны плацеж, усяго