Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Дакументарныя дзяржаўныя аблігацыі

minfin-7.jpg

Асаблівасці дзяржаўных дакументарных аблігацый

Дзяржаўныя аблігацыі эмітуюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь ад імя Рэспублікі Беларусь.

Абавязацельствы па пагашэнні такіх аблігацый і выплаце даходу па іх забяспечаны сродкамі рэспубліканскага бюджэту і іншай маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці. Названыя плацяжы з'яўляюцца першачарговымі ў адносінах да іншых расходаў з рэспубліканскага бюджэту.

Здзяйсненне здзелак з дакументарнай аблігацыяй ажыццяўляецца толькі пры яе фізічным прад'яўленні або перадачы без дадатковага афармлення дакументаў.

Набыццё дакументарных аблігацый ажыццяўляецца без прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Даходы па дзяржаўных аблігацыях не абкладаюцца падаходным падаткам.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» ад 22.07.2003 № 226-З, у разліках паміж Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і фізічнымі асобамі, у тым ліку з удзелам прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер, па аперацыях з дзяржаўнымі каштоўнымі паперамі, намінаванымі ў замежнай валюце, пры іх размяшчэнні, пагашэнні (датэрміновым выкупе) і выплаце даходу па іх дазваляецца выкарыстанне замежнай валюты на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Дакументарныя дзяржаўныя аблігацыі, якія знаходзяцца ў абарачэнні, размяшчэнне якіх завершана

Нумар выпуску

Валюта

Стаўка, % гадавых,

Намінальны кошт

Выплата даходу

Тэрмін абарачэння

Пачатак пагашэння

8

USD

2,7%

1000 долараў ЗША

штогод

2 гады

25.03.2027

9

USD

2,7%

1000 долараў ЗША

штогод

2 гады

28.01.2028

10

USD

2,7%

5000 долараў ЗША

штогод

2 гады

28.01.2028


Согласно условиям 8, 9, 10 выпусков облигаций МФ РБ их размещение осуществлялось при посредничестве двух банков-агентов: ОАО «АСБ Беларусбанк» и ОАО «Белагропромбанк».

Для получения дохода и погашения каждой конкретной облигации МФ РБ 8, 9, 10 выпусков необходимо обращаться только в подразделения банка-агента, продавшего облигацию.

Інфармацыя для трымальнікаў дзяржаўных дакументарных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, для фізічных асоб 7 выпуску

Эмісійныя дакументы дзяржаўных дакументарных аблігацый выпуску 7

Згодна з умовамі дзяржаўных дакументарных аблігацый 7 выпуску іх размяшчэнне ажыццяўлялася пры пасярэдніцтве двух банкаў-агентаў: ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».

Для атрымання даходу і пагашэння кожнай канкрэтнай дзяржаўнай дакументарнай аблігацыі 7 выпуску неабходна звяртацца толькі ў падраздзяленні банка-агента, які прадаў аблігацыю.

Для атрымання даходу і пагашэння ўладальніку аблігацыі неабходна звярнуцца ў Міністэрства фінансаў з заявай.

Пры пагашэнні дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, для фізічных асоб не патрабуецца прадастаўленне дакументаў, якія сведчаць асобу (за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам).

Дадатковыя тлумачэнні аб умовах пагашэння аблігацый можна атрымаць у Міністэрстве фінансаў па тэл. (17) 309-42-05, (17) 309-43-35, а таксама кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэл. 147.

Знайсці найбліжэйшае аддзяленне банка, у якім здзяйсняюцца аперацыі (купля, выплата працэнтаў, пагашэнне) з дзяржаўнымі дакументарнымі аблігацыямі можна тут або на сайце Міністэрства фінансаў.

Інфармацыя для трымальнікаў дзяржаўных дакументарных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, для фізічных асоб 1-6 выпускаў

ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца банкам-агентам па 1-6 выпусках дзяржаўных дакументарных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, для фізічных асоб. Пагашэнне аблігацый, выплата працэнтнага даходу па іх ажыццяўляюцца ў філіялах, цэнтрах банкаўскіх паслуг і аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк».

Для атрымання працэнтнага даходу і пагашэння ўладальніку аблігацыі неабходна звярнуцца ў Міністэрства фінансаў з заявай.

Пры пагашэнні дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, для фізічных асоб не патрабуецца прадастаўленне дакументаў, якія сведчаць асобу (за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам).

Дадатковыя тлумачэнні аб умовах пагашэння аблігацый можна атрымаць у Міністэрстве фінансаў па тэл. (17) 309-42-05, (17) 309-43-35., а таксама кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэл. 147.