Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Першыя крокі ў бізнесе без рэгістрацыі

first_step.jpg

Любімы занятак можа прыносіць яшчэ і даход, пры гэтым не патрабуецца афармленне ІП або адкрыццё юрыдычнай асобы. У выніку не патрабуецца:

  • адкрываць разліковы рахунак у банку;
  • складаць акты выкананых работ;
  • весці бухгалтарскі ўлік;
  • мець кнігу ўліку даходаў;
  • купляць і абслугоўваць касавы апарат, плацежны тэрмінал;
  • выдаваць квітанцыі аб аплаце тавараў, работ, паслуг і інш.



Змест

У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь да прадпрымальніцкай дзейнасці не адносяцца:

  • рамесная дзейнасць;
  • дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
  • дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак, па вытворчасці, перапрацоўцы і рэалізацыі вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыі;
  • адвакацкая дзейнасць;
  • натарыальная дзейнасць натарыусаў;
  • дзейнасць трацейскіх суддзяў;
  • дзейнасць медыятараў;
  • дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў рамках часовых навуковых калектываў;
  • дзейнасць фізічных асоб па выкарыстанні ўласных каштоўных папер і банкаўскіх рахункаў у якасці сродку плацяжу або ў мэтах захавання грашовых сродкаў і атрымання даходу;
  • ажыццяўляемыя фізічнымі асобамі самастойна без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах па шэрагу відаў дзейнасці.

У цяперашні час у рэспубліцы існуе 2 сістэмы падаткаабкладання для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць пэўныя віды дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці ІП.

першы від - выплата адзінага падатку да пачатку ажыццяўлення дзейнасці;

другі від - выплата падатку на прафесійны даход шляхам выкарыстання дадатку «Падатак на прафесійны даход», устаноўленага на смартфон, персанальны камп’ютар або планшэт.

Даведачная інфармацыя аб працы з падаткам на прафесійны даход:

Аперацыі па падатку на прафесійны даход ажыццяўляюцца праз мабільны дадатак «Падатак на прафесійны даход», які бясплатна можна скачаць з афіцыйнага сайта МПЗ на смартфон, планшэт, камп’ютар, падключаны да сеткі Інтэрнэт.

Пасля ўстаноўкі і рэгістрацыі дадатку самазаняты можа аформіць у ім чэк з пазначэннем сумы і перадаць яго пакупніку ў электронным выглядзе, а таксама ў падатковы орган (усё гэта робіцца ў дадатку, не трэба купляць і выкарыстоўваць касавае абсталяванне для пачатку гандлю). Чэкі за месяц сумуюцца – падлічваецца падатак, 10% ад выручкі (4% для пенсіянера). Улік атрыманых даходаў вядзецца ў дадатку, не патрабуецца прадстаўляць у падатковую справаздачы і дэкларацыі.

Сума падатку да выплаты разлічваецца аўтаматычна. Падатковы орган праз дадатак не пазней 10-га чысла месяца, наступнага за мінуўшым месяцам, паведамляе плацельшчыку аб суме падатку на прафесійны даход, якая падлягае выплаце па выніках падатковага перыаду, з пазначэннем рэквізітаў (з дадатку можна ўвайсці ў АРІП). Выплата падатку на прафесійны даход ажыццяўляецца не пазней 22-га чысла месяца, наступнага за мінуўшым падатковым перыадам.

Фізічныя асобы, якія ўпершыню зарэгіструюцца ў якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход, атрымліваюць бонус – ільготу ў выглядзе падатковага выліку ў памеры 2000 рублёў для новых карыстальнікаў (выплачваць падатак не патрабуецца пакуль сума падаткаў ад продажу тавараў і аказання паслуг не дасягне 2000 рублёў).


Пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка з 1 кастрычніка 2024 г.

У адпаведнасці з артыкулам 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначаны наступныя віды дзейнасці, якія не патрабуюць рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Пералік відаў дзейнасці, якія не патрабуюць рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка


Віды дзейнасці, якія ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі самастойна без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах:
  • рэалізацыя замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, на гандлёвых месцах на рынках і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах не больш за пяць дзён у каляндарным месяцы твораў жывапісу, графікі, скульптуры, вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, прадукцыі раслінаводства і пчалярства (далей – разовая рэалізацыя);
  • рэалізацыя фізічнымі асобамі на гандлёвых месцах на рынках і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах вырабленых гэтымі фізічнымі асобамі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, гатовай кулінарнай прадукцыі, а таксама створаных імі твораў жывапісу, графікі, скульптуры, вырабаў народных мастацкіх рамёстваў; прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады, жывёл (за выключэннем кацянят і шчанят); лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў, іншай дзікарослай прадукцыі;
  • аказанне паслуг па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі;
  • прадастаўленне паслуг па драбненні збожжа;
  • рэпетытарства (кансультатыўныя паслугі па асобных вучэбных прадметах (прадметах), вучэбных дысцыплінах (дысцыплінах), адукацыйных абласцях, тэмах, у тым ліку дапамога ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання);
  • чыстка і ўборка жылых памяшканняў;
  • догляд за дарослымі і дзецьмі, мыццё і прасаванне пасцельнай бялізны і іншых рэчаў у хатніх гаспадарках грамадзян, выгул хатніх жывёл і догляд за імі, закупка прадуктаў, мыццё посуду і гатаванне ежы ў хатніх гаспадарках грамадзян, унясенне платы са сродкаў абслугоўваемай асобы за карыстанне жылым памяшканнем і жыллёва-камунальныя паслугі, кашэнне травы на газонах, уборка азелянёнай тэрыторыі ад лісця, скошанай травы і смецця;
  • майнинг, набыццё, адчужэнне лічбавых знакаў (токенаў);
  • музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў;
  • дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкаў, выканаўцаў размоўнага жанру, якія выступаюць індывідуальна;
  • прадастаўленне паслуг тамадой;
  • фотаздымка, выраб фатаграфій; відэаздымка падзей;
  • дзейнасць, звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення;
  • рэалізацыя кацянят і шчанят пры ўмове ўтрымання хатняй жывёлы (кошкі, сабакі);
  • паслугі па ўтрыманні, доглядзе і дрэсіроўцы хатніх жывёл, акрамя сельскагаспадарчых жывёл;
  • дзейнасць па капіраванні, падрыхтоўцы дакументаў і іншая спецыалізаваная офісная дзейнасць;
  • дзейнасць па пісьмовым і вусным перакладзе;
  • прадастаўленне паслуг, якія аказваюцца пры дапамозе аўтаматаў для вымярэння вагі, росту;
  • рамонт швейных, трыкатажных вырабаў і галаўных убораў, акрамя рамонту дываноў і дывановых вырабаў;
  • прадастаўленне фізічнымі асобамі, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія належаць ім на праве ўласнасці жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач іншым фізічным асобам для кароткатэрміновага пражывання;
  • ажыццяўляемыя фізічнымі асобамі, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, па заказах грамадзян, якія набываюць або выкарыстоўваюць тавары (работы, паслугі) выключна для асабістых, бытавых, сямейных і іншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • выкананне работ, аказанне паслуг па дызайне інтэр'ераў, графічным дызайне, афармленні (упрыгожванні) аўтамабіляў, унутранай прасторы капітальных будынкаў (пабудоў, збудаванняў), памяшканняў, іншых месцаў, а таксама мадэліраванне прадметаў афармлення інтэр'еру, тэкстыльных вырабаў, мэблі, адзення і абутку, прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў;
  • рамонт гадзіннікаў, абутку;
  • рамонт і аднаўленне, уключаючы перацяжку, хатняй мэблі з матэрыалаў заказчыка;
  • зборка мэблі;
  • настройка музычных інструментаў;
  • распілоўка і колка дроў, пагрузка і разгрузка грузаў;
  • вытворчасць адзення (у тым ліку галаўных убораў) і абутку з матэрыалаў заказчыка;
  • тынкавыя, малярныя, шкляныя працы, працы па абустройстве пакрыццяў падлогі і абліцоўванні сцен, абклейванне сцен шпалерамі, кладка (рамонт) печаў і камінаў;
  • аказанне паслуг па распрацоўцы вэб-сайтаў, устаноўцы (наладцы) камп’тараў і праграмнага забеспячэння, аднаўленні камп’ютараў пасля збою, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання, навучанне рабоце на персанальным камп’ютары;
  • цырульніцкія і касметычныя паслугі, а таксама паслугі па манікюры і педыкюры;
  • паслугі настаўніка-дэфектолага;
  • ландшафтнае праектаванне;
  • кур'ерская дзейнасць (дзейнасць па дастаўцы тавараў, пасылак, пакетаў);
  • чыстка салонаў транспартных сродкаў;
  • утрыманне магіл і догляд за імі;
  • арэнда, пракат забаўляльнага і спартыўнага абсталявання (веласіпеды, канькі, турыстычная амуніцыя і інш.).
Памер устаноўленых ставак адзінага падатку для фізічных асоб, не зарэгістраваных у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і ажыццяўляючых віды дзейнасці, па якіх прадугледжана выплата адзінага падатку, можна паглядзець ТУТ.

Да пачатку дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці ІП неабходна зрабіць шэраг крокаў для выканання ўсіх заканадаўчых патрабаванняў:

  1. Стаць на ўлік у падатковы орган па месцы прапіскі і прадаставіць пашпарт і заяву па ўзоры.
  2. Пасля пастаноўкі на ўлік вы атрымліваеце асабісты нумар УНП, які захоўваецца за вамі на працягу ўсяго жыцця нават пры пераездзе на новае месца жыхарства. Калі ж нумар у вас ужо ёсць, атрымліваць яго нанава не трэба.
  3. Звярнуцца з паведамленнем у падатковай орган з указаннем плануемага віду дзейнасці, тэрмінаў і месца ажыццяўлення або аформіць апавяшчэнне з дапамогай Асабістага кабінета на сайце МПЗ.
  4. Атрымаць паведамленне падатковага органа.
  5. Выплаціць адзіны падатак.

Адзіны падатак выплачваецца не пазней чым за дзень да пачатку ажыццяўлення дзейнасці.

У выпадку нявыплаты адзінага падатку пры выяўленні МПЗ фактаў ажыццяўлення відаў дзейнасці – у 1-ы раз налічэнні будуць зроблены па стандартных стаўках, паўторна – у 5 разоў больш.

Пералік відаў дзейнасці, якія ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі – плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход


Віды дзейнасці, якія ажыццяўляюцца плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход:
  • па пераліку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • дзейнасць па выкананні работ (паслуг) па заказах іншых фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацый з выкарыстаннем для выканання такіх работ (паслуг) і перадачы вынікаў выкананых работ (аказаных паслуг) сеткі Інтэрнэт (артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2022 № 230-З «Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання»).
Пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці з 1 кастрычніка 2024 г.

ВАЖНА! Змест пераліку відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці варта разумець літаральна, калі від самастойнай прафесійнай дзейнасці змяшчае ўказанне на тое, што адпаведныя тавары (работы, паслугі) рэалізуюцца (выконваюцца па заказе, аказваюцца) спажыўцам, то адпаведны від дзейнасці не можа ажыццяўляцца на карысць юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў).

У цэлым выкарыстанне прграмы «Падатак на прафесійны даход» з'яўляецца вельмі прагрэсіўным і зручным рашэннем, паколькі:

  • дазваляе інфармаваць МПЗ аб атрыманым даходзе пасля атрымання даходу ад аказання паслугі,
  • аформіць чэк у лічбавым выглядзе заказчыку,
  • у рэжыме рэальнага часу бачыць налічаны для аплаты падатак,
  • можна аказваць любыя паслугі ў рамках устаноўленага пераліку.

Раней патрабавалася да пачатку дзейнасці заявіць у МПЗ аб сваіх планах і жаданні заняцца пэўнай дзейнасцю ў наступным месяцы, выплаціць адзіны збор у бюджэт, затым шукаць кліентаў, аказаць паслугу кліенту, атрымаць даход.

Цяпер існуе альтэрнатыўны варыант – з'явіўся заказ, аказаў паслугу, атрымаў даход, выдаў чэк, убачыў суму падатку для выплаты ў бюджэт.

Такім чынам выкарыстанне падатку на прафесійны даход дае магчымасць зрабіць першыя крокі ў прадпрымальніцтва, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі і рашэнні.

Інфармацыя, якая тычыцца ўстаноўкі, рэгістрацыі і выкарыстання праграмы «падатак на прафесійны даход», знаходзіцца на афіцыйным сайце падатковых органаў.

Стаўкі падатку ўстаноўлены ў наступных памерах:

10% - у дачыненні да прафесійнага даходу, атрыманага ад:

  • фізічных асоб (незалежна ад яго памеру);  
  • замежных арганізацый і замежных індывідуальных прадпрымальнікаў (незалежна ад яго памеру);  
  • беларускіх арганізацый і беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры, які не перавышае 60 тыс. рублёў у цэлым за год;

20% - у дачыненні да прафесійнага даходу, атрыманага ад беларускіх арганізацый і беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў, у памеры, які перавысіў 60 тыс.рублёў у цэлым за год.

Для атрымальнікаў пенсіі стаўка падатку з 10% (20%) фактычна памяншаецца да 4% (8%), за кошт вызвалення ад выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыальнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Для ўпершыню зарэгістраваных у якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход прадугледжана льгота ў выглядзе падатковага выліку ў памеры 2 000 беларускіх рублёў.

З 01.01.2026 адменены падатковы вылік па ППД у памеры 2000 рублёў.

Істотным змяненнем з'яўляецца ўвядзенне з 01.07.2026 мінімальнай сумы ППД – не менш за 45 руб. у месяц, якая з'яўляецца мінімальнай і павінна выплачвацца штомесячна нават пры нулявой падатковай базе.

Напрыклад:

У жніўні 2026 г.плацельшчык ППД атрымаў даход ад сваёй дзейнасці 300 руб. Пры стаўцы падатку 10% сума да выплаты ў бюджэт складзе 30 рублёў (100 рублёў х 10%). Аднак сума ППД да выплаты павінна быць 45 рублёў, паколькі разліковая сума (30 руб.) менш устаноўленага мінімуму.

Варта ўлічваць, што прымяненне ППД спыняецца ў выпадку нявыплаты 3 разы запар налічанага ППД, пасля чаго вярнуцца на дадзены рэжым выплаты падатку можна будзе не раней чым праз 6 месяцаў.

З 01.01.2026 павялічана адказнасць за несвоечасовае адлюстраванне прафесійнага даходу з выкарыстаннем дадатку «Падатак на прафесійны даход».

Даведка:

Чэк павінен быць сфарміраваны плацельшчыкам у дадатку ў момант атрымання грашовых сродкаў па кожным факце разліку.

Пры ажыццяўленні разлікаў з дапамогай банкаўскіх плацежных картак, QR-кодаў і (або) мабільных дадаткаў, безнаяўнымі грашовымі сродкамі або электроннымі грашамі дапускаецца фарміраванне плацельшчыкам чэка па кожным факце разліку не пазней 7-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім пакупнікамі (заказчыкамі) зроблены разлікі.

Самастойна разлічваць падатак на прафесійны даход плацельшчыкам не трэба.

Прымяненне падатковага выліку, памер стаўкі і іншыя асаблівасці разліку цалкам аўтаматызаваны, патрабуецца толькі фарміраванне ў дадатку «Падатак на прафесійны даход» чэка па кожным даходзе, атрыманым ад ажыццяўлення дзейнасці. Паведамленне аб вылічанай суме падатку паступае праз дадатак Падатак на прафесійны даход» не пазней за 10 чысло месяца, наступнага за мінуўшым каляндарным месяцам, выплаціць якую варта не пазней за 22 чысло месяца, наступнага за мінуўшым каляндарным месяцам.

Рамесная дзейнасць

Рамесная дзейнасць – гэта дзейнасць фізічных асоб па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з выкарыстаннем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах і накіраваная на задавальненне бытавых патрэб грамадзян.

Плацельшчыкамі збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці прызнаюцца фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць у парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, адпаведнасці з рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Рамесная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь рэгулюецца наступнымі нарматыўнымі актамі:

Рамеснікі маюць права рэалізоўваць вырабленыя імі тавары:

  • на гандлёвых месцах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах
  • на падставе грамадзянска-прававых дагавораў, якія заключаюцца з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • у памяшканнях, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу (майстэрнях);
  • з првымяненнем рэкламы ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
  • шляхам перасылкі (у тым ліку міжнародным паштовым адпраўленнем), а таксама шляхам дастаўкі прадукцыі на пазначаны спажыўцом адрас любым відам транспарту.

Пералік відаў рамеснай дзейнасці:
  • Бандарства (даведачна: дзейнасць па вырабе бочак);
  • Выраб і рамонт:
    • глазураванай і неглазураванай пячной кафлі, дэкаратыўных кафлі і пано-ўставак, кафляных карнізаў з прыроднай гліны метадамі ручной набіўкі або заліўкі ў гіпсавыя формы, прэсавання, ручной апраўкі, дэкарыравання, глазуровки;
    • гужавых павозак, санак і дзіцячых санак;
    • вырабаў, выкананых у лапікавай тэхніцы;
    • вырабаў ручнога ткацтва, вязання, вышыўкі, валяння, карункаплецення, макрамэ, пляцення бісерам;
    • вырабаў, выкананых шляхам мастацкай апрацоўкі і роспісу дрэва, каменя, скуры, косці, рогу, металу, жэсці, шкла, керамікі, фанеры;
    • кухоннага інвентара, цацак, інтэр'ерных лялек, дэкаратыўных пано, скрыначак, партсігараў, табакерак, попельніц, скарбонак, падсвечнікаў, дэталяў і прадметаў упрыгожвання мэблі, бірулек, ключніц, біжутэрыі, бранзалетаў, упрыгожванняў для валасоў, грабянёў, грабянцоў, дэкаратыўных дапаўненняў да адзення, статуэтак, ваз, гаршкоў і кашпо для кветак, такарных фігурных вырабаў, велікодных яек-пісанак, сувеніраў (у тым ліку на магнітнай аснове), ёлачных упрыгожванняў;
    • нацыанальнага беларускага касцюма (яго дэталяў) з захаваннем традыцыйнага крою і вышыўкі;
    • нацыанальных музычных інструментаў;
    • прадметаў (іх частак) з дроту, шпагата, сінтэтычнай стужкі, жэсці, гліны, раслінных матэрыалаў мясцовага паходжання, у тым ліку з дрэва;
    • мастацкіх вырабаў з паперы і пап'е-машэ;
    • шорна-седлавых вырабаў (даведачна: група тавараў, якія прымяняюцца для выкарыстання цяглавай сілы коней у запрэжцы або пад сядлом);
    • традыцыйных нацыянальных прылад для лоўлі рыбы;
  • Выраб пражы;
  • Кавальства;
  • Мастацкая апрацоўка і роспіс вырабаў з дрэва, каменя, косці, скуры, рогу, металу, жэсці, шкла, керамікі, фанеры, прадастаўленых спажыўцом.

Мясцовыя выканкамы(исполкомы) могуць дапаўняць пералік відаў рамеснай дзейнасці з улікам гісторыі і самабытнасці канкрэтнага рэгіёна.

Да пачатку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці фізічныя асобы абавязаны:
  • стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства, шляхам падачы заявы.
  • выплаціць збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці;
  • прадставіць у падатковы орган пісьмовае апавяшчэнне або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка па ўстаноўленай форме з пазначэннем даты пачатку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці.

    Больш падрабязную інфармацыю аб ажыццяўленні рамеснай дзейнасці можна пачытаць тут.

ВАЖНА! Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, патрабуецца аформіць і зарэгістраваць у падатковым органе кнігу ўліку праверак (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №383 ад 18.03.2010).

Набыць кнігу ўліку праверак неабходна на працягу 6 мес. з дня пастаноўкі на падатковы ўлік (адрасы спецыалізаваных кропак продажу можна паглядзець тут). Пасля набыцця кнігу трэба перанумараваць (у правым верхнім вуглу чорным графітным алоўкам), прашнураваць і падпісаць ліст завяральнік у канцы кнігі. Дадатковая рэгістрацыя кнігі ўліку праверак у падатковым органе не патрабуецца (кніга ўліку праверак рэгіструецца пры яе набыцці ў спецыалізаванай кропцы продажаў).

Даведачна: Згодна з заканадаўствам Кнігу ўліку праверак абавязаны мець:

  • Юрыдычныя асобы;
  • Індывідуальныя прадпрымальнікі;
  • Філіялы, вытворчасці, магазіны, якія маюць асобны УНП;
  • Падраздзяленні ўсіх замежных кампаній;
  • Рамеснікі;
  • Суб'екты аграэкатурызму;
  • Самазанятыя, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку.

Кніга ўліку праверак абавязкова павінна быць у асобы або на аб'екце, якім прысвоены уласны унікальны нумар падаткаплацельшчыка (УНП).

Дадатковая інфармацыя:

З 01.10.2024 рамеснікі ўдзельнічаюць у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Узносы выплачваюцца ад сумы, устаноўленага даходу, але не ніжэй, чым з памеру мінімальнай зарплаты.

Напрыклад, у 2024 годзе мінімальная заработная плата 626 рублёў. Штомесячны памер плацяжу залежыць ад памеру мінімальнай заработнай платы, так для 2024 г.адлічэнне будзе складаць 29% або 181,54 рубля ў месяц.

Разам з тым у рамеснікаў ёсць альтэрнатыва – плаціць падатак на прафдаход 10% ад чэка пры продажы тавару, з якога 4% ідзе у рэспубліканскі бюджэт, а 6% ідзе ў ФСАН для фарміравання пенсіённых гарантый.

Пералік пытанняў і адказаў рознай тэматыкі па пытаннях вядзення рамеснай дзейнасці прадстаўлены на афіцыйных сайтах:

Здача ў наём (арэнду) іншым фізічным асобам жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў

Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць здачу ў наём (арэнду) іншым фізічным асобам жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў, павінны зрабіць наступныя дзеянні:

  • Заключыць дагавор найму жылога памяшкання
    (арэнды нежылога памяшкання) па ўстаноўленай форме
  • Зарэгістраваць дагавор
    у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе або ў арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) якая прадстаўляе жыллёва-камунальныя паслугі. Рэгістрацыя дагавора найму бясплатная.
  • Зрабіць аплату падаходнага падатку ў фіксаваных сумах
    Стаўкі падаходнага падатку ў фіксаваных сумах за здачу ў наём жылых памяшканняў вызначаюцца за кожны здаваемы пакой у жылым памяшканні ў разліку за месяц.
    Азнаёміцца з устаноўленымі стаўкамі падатку можна на сайце МПЗ ТУТ.
    Выплата падаходнага падатку ажыццяўляецца штомесячна не пазней 1-га чысла месяца, за які ажыццяўляецца выплата падаходнага падатку ў фіксаваных сумах (авансавымі плацяжамі).

Дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму

Аграэкатурызм - дзейнасць, накіраваная на азнаямленне аграэкатурыстаў з прыродным і культурным патэнцыалам рэспублікі, нацыянальнымі традыцыямі ў працэсе адпачынку, аздараўлення, часовага знаходжання ў аграэкасядзібах.

Фізічная асоба мае права ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2017 № 365 «Аб развіцці аграэкатурызму» пры адначасовым выкананні наступных умоў:

  • пастаяннае пражыванне ў аднакватэрным або блакіраваным жылым доме, у тым ліку кватэры ў блакіраваным жылым доме, у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах,
  • вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на зямельных участках, прадастаўленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, або вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі на зямельных участках, прадастаўленых для гэтых мэт.

Для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб'екты аграэкатурызму маюць права прыцягваць фізічных асоб па працоўных дагаворах і (або) грамадзянска-прававых дагаворах.

Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму, маюць права аказваць наступныя віды паслуг у сферы аграэкатурызму:

  • прадастаўленне жылых пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння аграэкатурыстаў;
  • забеспячэнне аграэкатурыстаў харчаваннем (як правіла, з выкарыстаннем прадукцыі ўласнай вытворчасці);
  • азнаямленне аграэкатурыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб'ектамі, народнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці, правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў;
  • правядзенне прэзентацый, юбілееў, банкетаў;
  • аказанне паслуг лазняў, саўнаў і душавых;
  • катанне на жывёлах, за выключэннем дзікіх, і гужавым транспарце;
  • прадастаўленне інвентара для спорту і адпачынку;
  • транспартнае абслугоўванне аграэкатурыстаў.

Суб'екты аграэкатурызму маюць права ўзводзіць на зямельных участках, прадастаўленых ім ва ўстаноўленым парадку для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, гасцявыя домікі для часовага знаходжання аграэкатурыстаў, якія з'яўляюцца прыладамі жылога дома. Гасцявыя домікі не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд.

Стаўка за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (далей – збор) устанаўліваецца ў памеры 45 беларускіх рублёў у каляндарны месяц за кожную аграэкасядзібу.

Выплата збору ажыццяўляецца ў выпадку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму на тэрыторыі адной або двух аграэкасядзіб у дачыненні да адной або двух аграэкасядзіб за кожны каляндарны месяц не пазней за 1-е чысло кожнага каляндарнага месяца пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прыняцця рашэння мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб'екты аграэкатурызму абавязаны:

  • стаць на ўлік у падатковым органе
    па месцы жыхарства;
  • у дачыненні да кожнай аграэкасядзібы:
  • выплаціць збор
    за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (далей – збор);
  • накіраваць пісьмовае паведамленне
    па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму (далей – пісьмовае паведамленне).

Збор выплачваецца суб'ектамі аграэкатурызму – фізічнымі асобамі ў бюджэт пярвічнага ўзроўню па месцы знаходжання аграэкасядзібы.

Пісьмовае паведамленне накіроўваецца суб'ектамі аграэкатурызму – фізічнымі асобамі – у раённы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання аграэкасядзібы.

Справаздачнасць

Фізічныя асобы - суб'екты аграэкатурызму абавязаны штогод да 10 студзеня года, наступнага за справаздачным, прадстаўляць у любы падатковы орган незалежна ад месца знаходжання аграэкасядзібаў інфармацыю аб заключэнні (незаключэнне, адсутнасці) дагавораў на аказанне ў справаздачным годзе паслуг у сферы аграэкатурызму па форме, устаноўленай Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у пісьмовай або электроннайформе на папяровым носьбіце асабіста суб'ектам аграэкатурызму, накіравана па пошце або ў электронным выглядзе праз Асабісты кабінет падаткаплацельшчыка.

Адказнасць

Ажыццяўленне фізічнай асобай дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без выплаты збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, і (або) без пісьмовага інфармавання раённага выканаўчага камітэта, і (або) без заключэння дагавора на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму цягне накладанне ШТРАФУ ў памеры ад 1 да 10 базавых велічыняў.

Больш падрабязную інфармацыю аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму можна пачытаць тут.

Звяртаем увагу, што ў мэтах развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае новы крэдыт "Турыстычны патэнцыял" (сума - да 100 млн рублёў, стаўка – ад 6% гадавых, тэрмін – да 15 гадоў). Больш падрабязна тут.
Предложение по улучшению ресурса