Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Стаўкі растаюць: гэтай вясной у Беларусбанка выгадныя ўмовы па крэдытах на турыстычныя і медыцынскія паслугі, беларускія тавары, аўтамабілі Belgee і Geely

1 красавіка 2026

Спажывецкія крэдыты Беларусбанка гэтай вясной сталі яшчэ больш даступнымі: пачалі дзейнічаць больш выгадныя ўмовы па крэдытаванні на аплату медыцынскай дапамогі і турыстычных паслуг у Беларусі, а таксама куплю айчынных тавараў і аплату работ юрыдычных асоб або ІП, зарэгістраваных у рэспубліцы. Падрабязна тлумачым, што змянілася.

Крэдыт «На сваё»

Змяніўся грэйс-перыяд па крэдыце «На сваё» тэрмінам да 5 гадоў: ён павялічаны са 100 дзён да 12 месяцаў, а працэнтная стаўка знізілася з 9,75% да 4% гадавых. Стаўкі, які я будуць дзейнічаць пасля заканчэння грэйс-перыяду, таксама знізіліся: з 13,75% пры афармленні ва ўстановах банка і 13,45% у выпадку анлайн-афармлення да 12,75% і 12,5% адпаведна. Магчымасці крэдыту «На сваё» таксама пашырыліся: цяпер за кошт крэдытных сродкаў можна аплаціць не толькі тавары беларускай вытворчасці, але і выкананне работ і паслуг юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ў Беларусі.

Акрамя таго, у рамках крэдыту «На сваё» з’явілася магчымасць набыцця камплектаў для ўзвядзення дамоў, зборных збудаванняў і вырабаў айчыннай вытворчасці, а таксама аплаты выканання работ па іх узвядзенні беларускімі юрыдычнымі асобамі або ІП. Крэдыт на такія мэты прадастаўляецца на тэрмін да 10 гадоў пад стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі (зараз 9,75%).

Крэдыт на медпаслугі

З’явіўся грэйс-перыяд па крэдыце на аплату медыцынскай дапамогі і паслуг, набыццё медыкаментаў і медыцынскай тэхнікі ў Беларусі: першыя 12 месяцаў працэнтная стаўка будзе роўная стаўцы рэфінансавання Нацбанка, а затым складзе 12,75% пры афармленні ва ўстановах банка і 12,5% гадавых у выпадку анлайн-афармлення. Раней працэнтныя стаўкі па прадукце былі крыху вышэйшымі –13, 75% і 13, 45% адпаведна.

Крэдыт на турпаслугі

Значна знізілася працэнтная стаўка па крэдыце на аплату турыстычных паслуг, аказваемых на тэрыторыі Беларусі. Раней яна складала 13,45%, калі афармляць анлайн, і 13,75% пры наведванні банка. Цяпер жа незалежна ад спосабу афармлення крэдыт на адпачынак у Беларусі даступны пад стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі (у цяперашні час 9,75%).

Аўтакрэдыты: тут заквітнела выгада

Прыемныя змяненні закранулі лінейку крэдытаў на набыццё аўтамабіляў у дылераў СЗАТ «БЕЛДЖЫ». Калі раней па крэдыце на мадэлі X50, X70, X80, S50 маркі Belgee прапаноўваўся грэйс-перыяд 36 месяцаў з працэнтнай стаўкай 8% гадавых, то цяпер можна выбраць з трох выгадных варыянтаў.

Працягласць
грэйс-перыяду
Працэнтная стаўка
ў грэйс-перыяд
12 месяцаў 1,99% гадавых
24 месяцаў 3,9% гадавых
36 месяцаў 5,5% гадавых

Працэнтная стаўка ў грэйс-перыяд працягласцю 24 месяцы па крэдыце на мадэлі EX2 і EX5 электрамабіляў маркі Geely знізілася з 9% да 3,5% гадавых. Па крэдыце на мадэлі Okavango, Coolray, Preface, Monjaro, Atlas маркі Geely працягласць самога грэйс-перыяду вырасла з 12 да 24 месяцаў, а працэнтная стаўка на яго працягу знізілася з 10% да 3,99 %. Для ўсіх мадэляў аўтамабіляў і электрамабіляў вытворчасці СЗАТ «БЕЛДЖЫ» працэнтная стаўка па заканчэнні грэйс-перыяду складзе 16,25%.

Крэдыт «Лёгка ехаць» на куплю аўто ў рамках заключаных дагавораў з арганізацыямі, якія ажыццяўляюць продаж аўтамабіляў, дапоўнены прывабнымі ўмовамі для набыцця аўтамабіляў Dongfeng і BMG. Заяўнікам прадастаўляецца на выбар тры варыянты грэйс-перыяду, ад працягласці якіх будзе залежыць працэнтная стаўка на працягу грэйс-перыяду і пасля яго заканчэння.

Працягласць
грэйс-перыяду
Працэнтная стаўка
ў грэйс-перыяд
Працэнтная стаўка пасля
завяршэння грэйс-перыяду
6 месяцаў 0,01% гадавых 16,9% гадавых
12 месяцаў 1,9% гадавых 16,9% гадавых
18 месяцаў 3,9% гадавых 17,5 % гадавых

Больш падрабязна аб спажывецкіх крэдытах Беларусбанка можна даведацца па спасылцы.

Разлічыць арыенціровачную суму і плацяжы па крэдыце можна з дапамогай анлайн-калькулятара. Каб падаць заяўку на афармленне, клікайце тут.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!