Фестывальны тур Беларусбанка працягвае падарожжа па краіне. Ужо тры гарады атрымалі ў падарунак ад Беларусбанка сваё яркае свята, а 29 жніўня эстафету прыме Магілёў. Менавіта тут пройдзе чацвёрты грандыёзны музычна-інтэрактыўны марафон «Тваё зялёнае лета», які абяцае стаць адной з самых яркіх падзей уходящего лета.
Галоўная пляцоўка самага зялёнага, драйвовага і маштабнага сямейнага свята разгорнецца на плошчы Славы пры падтрымцы Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама нацыянальнай плацежнай сістэмай «Белкарт». Старт яркіх забаў — у 15:00. Уваход для ўсіх гасцей вольны.
Гродна, Гомель і Брэст ужо сталі часткай гісторыі праекта, аб'яднаўшы больш за 90 тысяч гасцей атмасферай фестывалю.

Разам з Белкарт і партнёрамі банк падрыхтаваў яшчэ больш абсалютна новых актыўнасцей, тэхналагічных інтэрактыўных зон, а таксама маштабны сямейны квэст.
Спецыяльна да сустрэчы з горадам на Дняпры Беларусбанк падрыхтаваў огромное количество брэндзіраванай сувенірнай прадукцыі. Самыя актыўныя ўдзельнікі гульняў і конкурсаў гарантавана пойдуць дадому з крутыми падарункамі і памятнымі прызамі ад любімага банка і партнёраў.
Рыхтуйцеся спяваць у адзін голас галоўныя хіты гэтага лета разам з суперхарызматычным Алегам Маямі і зажигательным Уладам Кабяковым.

Што чакае гасцей фестывалю:
- Выбухны лайнап хэдлайнераў
- Тэрыторыя забаў і квэстаў ад банка і партнёраў
- Гастранамічная разнастайнасць
- Флэш-моб Зебр
- Вайб вялікага свята
«Тваё зялёнае лета» — гэта не проста фестываль, гэта прастора, дзе музыка аб'ядноўвае пакаленні, а фінансавыя веды становяцца займальнай прыгодай. Мерапрыемства арганізавана пры ўсебаковай падтрымцы мясцовых улад, што гарантуе высокі ўзровень камфорту і бяспекі для кожнага наведвальніка.

Як улюбіць у сябе ўвесь фестываль:
Другі раз упрыгожваннем праекта стануць «Музы фестывалю «Тваё зялёнае лета». Узнагароджанне пераможцаў будзе праходзіць на галоўнай сцэне. Дзяўчат чакае мноства каштоўных прызоў. Фотаконкурс праходзіць у чатырох намінацыях: да 15 гадоў; 16-30 гадоў; 31-45 гадоў; 46 гадоў і старэй. Выбар пераможцаў вырашыць анлайн-галасаванне. Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна па 14 жніўня адправіць заяўку і фота на электронную пошту digitalasb860@gmail.com. Падрабязнасці і правілы ўдзелу тут.
Прыходзьце ўсёй сям'ёй, бярыце сяброў і зараджайцеся незабыўнымі эмоцыямі разам з Беларусбанкам!
- Дзе: г. Магілёў, плошча Славы.
- Калі: 29 жніўня.
- Уваход: БЯСПЛАТНЫ.
- Падрабязнасці: па спасылцы.
Арганізацыйная падтрымка: Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Партнёр фестывалю: Нацыянальная плацежная сістэма «Белкарт».
Інфармацыйныя партнёры: галоўны скідкавы рэсурс краіны Slivki.by і зажигательное Радыё «Супер FM».

Сачыце за абнаўленнямі праграмы. Зусім хутка раскрыем імёны гастра- і іншых партнёраў, а таксама зробім анонсы розыгрышаў у сацыяльных сетках. Да сустрэчы ў Магілёве!
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы