З 1 чэрвеня па 31 жніўня Беларусбанк разам з міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard праводзіць рэкламную гульню «Шчодрая дарога»: трымальнікі картак «Шчодрая» могуць выйграць прызы для адпачынку і турызму — грыль, разумныя калонкі, аўтамабільныя халадзільнікі, веласіпеды. Галоўны прыз — аўтадом Mercedes Benz Sprinter.
Каб паўдзельнічаць у рэкламнай гульні, трэба мець картку «Шчодрая» Беларусбанка, прайсці рэгістрацыю на сайце shchodraya.by або ў мабільным дадатку Shchodraya і пацвердзіць там сваю згоду на ўдзел. За плацяжы «Шчодрай» у перыяд рэкламнай гульні ўдзельніку аўтаматычна налічваюцца шансы на ўдзел у розыгрышы прызоў. Таксама ёсць дадатковая магчымасць абмяняць балы, накопленыя ў рамках бонуснай праграмы «Шчодрая», на купоны, кожны з якіх роўны аднаму шансу на ўдзел у розыгрышы канкрэтнага прыза.
Розыгрышы прызоў будуць праводзіцца штомесячна, а галоўны прыз разыграюць 17 верасня. З поўнымі правіламі рэкламнай гульні «Шчодрая дарога» можна азнаёміцца тут. Падрабязнасці таксама на сайце бонуснай праграмы «Шчодрая» shchodraya.by і ў дадатку Shchodraya.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы