Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Ад фундамента да мэблі: крэдыт «На сваё» Беларусбанка дапаможа пабудаваць дом

29 красавіка 2026

Гэтай вясной найбуйнейшы банк краіны працягвае абнаўляць лінейку самых папулярных прадуктаў. Сярод іх – крэдыт «На сваё».Цяпер на прывабных умовах можна набыць не толькі тавары айчыннай вытворчасці, але і камплекты вырабаў для ўзвядзення дамоў і зборныя збудаванні, а таксама аплаціць будаўнічыя работы і паслугі, выкананыя беларускімі юрыдычнымі асобамі і ІП.

Крэдыт на такія мэты прадастаўляецца тэрмінам да 10 гадоў пад стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банка (у дадзены момант – 9,75%).

Тавары для дома айчынных брэндаў па-ранейшаму можна аплаціць з дапамогай крэдытных сродкаў «На сваё». І тут таксама добрыя навіны: грэйс-перыяд па крэдыце на гэтыя мэты павялічыўся са 100 дзён да 12 месяцаў, а працэнтная стаўка ў ільготным перыядзе знізілася з 9,75% да 4%! Стаўкі, якія дзейнічаюць пасля грэйс-перыяду, складуць 12,75%пры афармленні крэдыту ва ўстановах банка і 12,5% – пры афармленні анлайн.

Тэрмін крэдыту – да 5 гадоў. Магчымасць скарыстацца крэдытам «На сваё» на працягу 30 дзён пасля яго афармлення дазваляе больш узважана і разумна падысці да выбару.

Прыемных вам пакупак і рэалізацыі самых смелых планаў разам з Беларусбанкам!

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!