Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Мудры цмок дае знак: Беларусбанк аднавіў выпуск фізічных карт UnionPay

28 ліпеня 2026

Рабіць пакупкі і здымаць наяўныя грошы ў 180 краінах свету стане прасцей. З 27 ліпеня ў лічбавых каналах і аддзяленнях Беларусбанка аднаўляецца афармленне плацежных картак UnionPay на фізічным носьбіце. Разыначка прэміяльнай версіі Platinum – арыгінальны дызайн: святлодыёд на жамчужыне, якую трымае цмок, загараецца пры кожнай паспяховай бескантактавай аплаце.

Пластык стане незаменным кампаньёнам у падарожжах па Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Валюта карты – беларускія рублі (BYN), долары ЗША (USD), расійскія рублі (RUB) і юані (CNY).

Основные достоинства платежной системы UnionPay:

Шырокая геаграфія. Карты прымаюцца мільёнамі тэрміналаў і банкаматаў па ўсім свеце, уключаючы папулярныя турыстычныя напрамкі ў Азіі, ААЭ і краінах СНД.

Тэхналагічнасць і бяспечнасць. Плацежная сістэма падтрымлівае сучасныя стандарты, уключаючы бескантактавыя плацяжы NFC, ахоўныя пратаколы 3D-Secure і мабільныя сэрвісы аплаты.

Перавагі карт UnionPay Беларусбанка:

Зручны кантроль у лічбе. Ажыццяўляйце плацяжы і пераводы ў новым анлайн-банку Belarusbank, а таксама праз Інтэрнэт-банкінг і М-банкінг.

Просты шопінг. Аплачвайце тавары і паслугі ў любых гандлёвых кропках свету, адзначаных фірменным лагатыпам UnionPay.

Свабодны ПІН-код. Устанаўлівайце і мяняйце свой ПІН-код у банкаматах і інфакіёсках банка бясплатна і без абмежаванняў па колькасці аперацый.

Заказвайце тавары на міжнародных маркетплэйсах, адкрывайце для сябе новыя напрамкі і пашырайце дзелавыя кантакты разам з прывілеямі карт Gold і Platinum UnionPay Беларусбанка!

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!