
З 15 красавіка магчымасці крэдыту «Дом для Аўто» сталі шырэй: цяпер яго можна аформіць на ўзвядзенне або набыццё машына-месца, абсталяванага электразаправачным устройствам (зараднай станцыяй).
Для гэтай мэты прадугледжаны спецыяльныя ўмовы — працэнтная стаўка 15,65% гадавых (стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі, павялічаная на 5,9 працэнтнага пункта). Гэта больш выгадна, чым стандартныя ўмовы па крэдыце «Дом для Аўто»: працэнтная стаўка па крэдытах на ўзвядзенне машына-месца (гаража), а таксама на набыццё машына-месца без электразаправачнага ўстройства складае 16,65% гадавых (стаўка рэфінансавання Нацбанка плюс 6,9 працэнтнага пункта).
Змяненні па крэдыце Беларусбанка «Дом для Аўто» арыентаваны на кліентаў, якія выбіраюць сучасны фармат асабістай мабільнасці і імкнуцца стварыць зручную інфраструктуру для эксплуатацыі электрамабіля. Машына-месца, абсталяванае зараднай станцыяй, — не толькі дадатковы камфорт для аўтаўладальнікаў, але і істотная эканомія іх часу.
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ўTelegram
іInstagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.