Беларусбанк пашырыў умовы крэдытнага прадукту «Стройдом». Цяпер яго можна аформіць на ўзвядзенне або набыццё бізнес-апартаментаў у складзе шматфункцыянальных або жылых комплексаў. Ліміт крэдыту да 200 000 рублёў.
Крэдыт прадастаўляецца на мэты:- узвядзенне (набыццё) домакамплекта, дома для сезоннага і часовага пражывання, дачы, садовага доміка;
- узвядзенне шматфункцыянальнага памяшкання (бізнес-апартаментаў) у складзе шматфункцыянальных або жылых комплексаў на ўмовах долевага ўдзелу;
- набыццё шматфункцыянальнага памяшкання (бізнес-апартаментаў) у складзе шматфункцыянальных або жылых комплексаў.
- тэрмін крэдыту — да 12 гадоў,
- крэдыт на ўзвядзенне (набыццё) апартаментаў даступны па стаўцы 14,90% гадавых (стаўка рэфінансавання НБ РБ + 5,65 п.п.);
- пагашэнне асноўнага доўгу — з наступнага месяца пасля заканчэння 12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора.
Аформіце заяўку на абноўлены крэдыт «СТРОЙДОМ» з павялічаным лімітам, прывабнай стаўкай і цэлым годам адтэрміноўкі плацяжоў па асноўным доўгу і запусціце праект мары ў любым іпатэчным офісе Беларусбанка.
Бізнес-апартаменты — трэнд будучыні, даступны кліентам банка ўжо зараз. Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.