Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Беларусбанк уводзіць часовае абмежаванне на правядзенне валютна-абменных аперацый па картках

29 ліпеня 2026

Па тэхнічных прычынах Беларусбанкам з 29.07.2026 уводзіцца часовае абмежаванне на правядзенне валютна-абменных аперацый, абумоўленых выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі (далей – Картка) пры ажыццяўленні пераводаў грашовых сродкаў з Карткі на Картку па рахунках у замежнай валюце (долары ЗША, еўра, расійскія рублі, кітайскія юані), калі валюта пераводу адрозніваецца ад валюты рахунку адпраўшчыка і/або атрымальніка, за выключэннем аперацый з выкарыстаннем беларускіх рублёў.

З моманту ўвядзення абмежаванняў будуць недаступны аперацыі па адпраўцы і залічэнні пераводаў у валюце, якая адрозніваецца ад валюты рахунку (акрамя беларускіх рублёў), здзейсненыя ў інфакіёсках і банкаматах банка, у сістэме «Інтэрнэт-банкінг», на сайце банка, з выкарыстаннем паслугі «М-Банкінг», анлайн-банка Belarusbank і сэрвісаў абслугоўвання іншых банкаў.

Іншыя аперацыі з валютай, у т.л. купля, продаж, правядзенне плацяжоў, зняцце з рахунку і інш., ажыццяўляюцца ў ранейшым рэжыме.

Аб зняцці ўведзенага абмежавання будзе паведамлена дадаткова.

Прысім прабачэння за магчымыя нязручнасці!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!