З 9 верасня 2026 года Беларусбанк уносіць змяненні ў Правілы карыстання карткай і Умовы прадастаўлення, абслугоўвання і выкарыстання асабістай банкаўскай плацежнай карткі. Змяненні звязаны з пашырэннем і паляпшэннем кліенцкага сэрвісу для трымальнікаў плацежных картак банка.
Змяненні звязаны са з'яўленнем новых каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, пашырэннем каналаў інфармавання і змяненнем парадку інфармавання трымальніка карткі.
Вызначаны парадак інфармавання трымальніка карткі аб пераліку аперацый, па якіх ажыццяўляецца інфармаванне трымальніка карткі ў рамках прадастаўлення паслугі SMS-апавяшчэнне.
Таксама ў дакументах удакладнены парадак блакіроўкі картак, эмітаваных банкам, пры дапамозе званка ў Кантакт-цэнтр.
Больш падрабязна аб усіх унесеных змяненнях у Правілах карыстання карткай і Умовах прадастаўлення, абслугоўвання і выкарыстання асабістай банкаўскай плацежнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк».