Забыты дома пашпарт больш не падстава адкладваць важныя фінансавыя пытанні. Беларусбанк маштабуе прымяненне інавацыйнай тэхналогіі ў абслугоўванні: здзяйсняць фінансавыя аперацыі з дапамогай біяметрыі па твары можна ўжо ў 12 падраздзяленнях банка.
Цяпер здаць біяметрычныя даныя і абслугоўвацца «па позірку» можна ў наступных падраздзяленнях:
- аперацыйная служба ЦБП № 510 (г. Мінск, Савецкі р-н, пр-т Незалежнасці, 56);
- аддзяленне № 510/112 (г. Мінск, Першамайскі р-н, пр-т Незалежнасці, 91);
- аддзяленне № 510/169 (г. Мінск, Першамайскі р-н, вул. Вадалажскага, 4);
- аддзяленне № 510/307 (г. Мінск, Фрунзенскі р-н, вул. Сухараўская, 8);
- аддзяленне № 511/197 (г. Мінск, Заводскі р-н, пр-т Партызанскі, 147);
- аддзяленне № 511/383 (г. Мінск, Ленінскі р-н, вул. Ігуменскі тракт, 42);
- аддзяленне № 514/271 (г. Мінск, Савецкі р-н, вул. Мірашнічэнка, 1, к.1);
- аддзяленне № 527/101 (г. Мінск, Кастрычніцкі р-н, вул. Жукоўскага, 6, к. 2);
- аддзяленне № 527/199 (г. Мінск, Кастрычніцкі р-н, вул. Каржанеўскага, 10, к.1);
- аддзяленне № 527/454 (г. Мінск, Маскоўскі р-н, пр-т Дзяржынскага, 119).
Сваю працу з выкарыстаннем біяметрыі па твары працягваюць аперацыйная служба Галаўнога офіса (г. Мінск, Маскоўскі р-н, пр-т Дзяржынскага, 18) і аперацыйная служба ЦБП №514 (г. Мінск, Савецкі р-н, вул. Сурганава, 47А).
Нагадваем, што біяметрычная аўтэнтыфікацыя з'явілася ў Беларусбанку ў пачатку 2026 года. Дзякуючы ёй без прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу, кліенты могуць здзяйсняць аперацыі па ўкладах, бягучых рахунках, у тым ліку з выкарыстаннем плацежнай карткі, дабрачынных рахунках, а таксама ажыццяўляць плацяжы і пераводы ў беларускіх рублях у аддзяленнях банка шляхам спісання сродкаў з рахунку.
Каб стаць карыстальнікам інавацыйнага сэрвісу банка, дастаткова адзін раз прыйсці ў аддзяленне банка з дакументам, які сведчыць асобу. Працэдура рэгістрацыі займае ўсяго некалькі мінут і ўключае ў сябе:
азнаямленне з афертай і памяткай аб правах суб'екта персанальных даных;
падпісанне згоды на апрацоўку персанальных даных і акцэпт аферты;
здачу біяметрычнага ўзору;
стварэнне індывідуальнага чатырохзначнага ПІН-кода.
Больш падрабязную інфармацыю пра паслугу можна атрымаць тут.
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram - першымі даведвайцеся аб падзеях найбуйнейшага банка краіны і галоўных тэндэнцыях свету фінансаў.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы