Новы выпуск PROБеларусбанк прадставіў самыя яркія гісторыі сезона. У нумары: маштабаванне сацыяльнага праекта банка, запуск адзінай экасістэмы лічбавых каналаў, развіццё біяметрыі і адказы на пытанні нашых кліентаў.
Дайджэст ключавых тэм выпуску.
Сацыяльны праект Беларусбанка набірае маштаб: яшчэ 12 медаўтамабіляў перададзены рэгіёнам
Банк працягвае пашыраць дзеянне сацыяльнага праекта «Даступная меддапамога з Беларусбанкам». Расказалі, як прайшла цырымонія ўручэння, якія населеныя пункты атрымалі ключы ад новенькіх аўто, а таксама даведаліся першую рэакцыю іх уладальнікаў.
Новы лічбавы этап Беларусбанка: адзіная экасістэма СДБА і плацяжы ў адзін КРОК
Лічбавая трансфармацыя банка выходзіць на новы ўзровень. Гэтым летам кліенты пазнаёміліся з адзінай сістэмай дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, дзе ўсе аперацыі становяцца больш простымі, хуткімі і лагічнымі. Мы тлумачым, як усё працуе і чаму «плацяжы ў адзін КРОК» — гэта не проста зручнасць, а новы стандарт плацяжоў.
Што хвалюе нашых кліентаў? Вы пытаеце — мы адказваем
У гэтым матэрыяле мы сабралі самыя частыя пытанні кліентаў, якія паступаюць у кантакт-цэнтр банка або праз сацсеткі банка: ад лімітаў па картках да адрозненняў новага крэдытнага прадукту ад дзеючых.
Фестываль «Тваё зялёнае лета» ў Брэсце сабраў тысячы людзей і падарыў гораду яркае свята
Пра гэта можна гаварыць бясконца, але кожны раз па-рознаму. Фотасправаздача, як горад на Бугам сустрэў фестываль.
Наступны прыпынак фестывальнага тура Беларусбанка «Тваё зялёнае лета» — Магілёў
Махляры становяцца больш вынаходлівымі, і часам іх сцэнарыі нагадваюць сапраўдны спектакль. Мы разбіраем новыя схемы, паказваем, як зламыснікі выкарыстоўваюць псіхалогію, эмоцыі і лічбавыя тэхналогіі, і даём рэкамендацыі, якія дапамогуць захаваць вашы даныя і сродкі.
Прафесія — фуд блогер: ці ёсць жыццё на кухні?
Фуд блогінг стаў асобнай культурай з уласнымі героямі, правіламі і трэндамі. Мы зазіраем за кулісы гэтай прафесіі. У гэтым дапамагае адна з яе прадстаўніц. Яшчэ ўчора яна працавала ў офісе, а цяпер — фіналіст папулярнага кулінарнага шоу. Гісторыя пра смак, творчасць і сілу асабістага брэнда.
Ідэальны звер: якое сэрца пад капотам
Аўтамабілі – гэта даўно не проста тэхніка. Гэта характар, філасофія і эмоцыі. Пагаварылі з аўтападборшчыкам, работнікам СТА, вадзіцелямі і даведаліся, якія аўтамабілі лепшыя: бензінавыя, дызельныя або «электрычкі».
Як паймаць лета за хвост і зноў адчуваць сябе дзіцём
Лета – час, калі можна дазволіць сабе крыху больш свабоды. У адным матэрыяле мы сабралі пункты на карце Беларусі, дзе можна вярнуць адчуванне дзіцячай радасці ці яшчэ бліжэй пазнаёміцца з нашай сінявокай краінай. Гэта натхняльны тэкст пра тое, як не страціць сезон і напоўніць яго эмоцыямі.
Поўная версія нумара – тут
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы