Беларусбанк другі год запар выступіў генеральным партнёрам выстаўкі «Адукацыя і кар’ера», пацвярджаючы: падтрымка адукацыі — адзін з ключавых прыярытэтаў сацыяльнай місіі банка.
У банку ўпэўнены: інвестыцыі ў веды — гэта інвестыцыі ў будучыню краіны. Менавіта таму рэалізуецца цэлы комплекс праектаў, накіраваных на развіццё адукацыйнага асяроддзя і падтрымку падрастаючага пакалення.
Сярод іх — праект «Мост у будучыню», дзякуючы якому ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база навучальных устаноў. Ініцыятыва «У школу з Беларусбанкам» забяспечвае сельскія школы сучаснымі і бяспечнымі аўтобусамі. Ужо 18 такіх аўтобусаў курсіруюць па дарогах краіны, каб з камфортам дастаўляць дзяцей на заняткі.
Новы сумесны з Міністэрствам адукацыі праект — «Шлях да прафесіі з Беларусбанкам» — прадугледжвае стварэнне сучасных практыка-арыентаваных цэнтраў кампетэнцый. Першы цэнтр ветэрынарнага профілю хутка адкрыецца ў Смілавічах.
Беларусбанк — не толькі сацыяльна адказны партнёр сістэмы адукацыі, але і адзін з найбуйнейшых працадаўцаў краіны. У банку цэняць маладых прафесіяналаў, іх энергію і ідэі, і імкнуцца гадаваць будучых спецыялістаў літаральна са студэнцкай лавы. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з сярэдне-спецыяльнымі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.
На пляцоўцы банка наведвальнікі пазнаёміліся з актуальнымі вакансіямі, даведаліся пра магчымасці мэтавага накіравання і праходжання практыкі, атрымалі кансультацыі па пабудове кар’ернага маршруту ў банкаўскай сферы. Госці стэнда даведаліся аб прадуктах і паслугах Беларусбанка для моладзі і прынялі ўдзел у тэматычных інтэрактывах.
Падчас выставы кіраўнік Дэпартамента персаналу Беларусбанка Дзмітрый Бакіноўскі расказаў, чаму банк — выдатнае месца для старта кар’еры, якія магчымасці развіцця і якая падтрымка прапануюцца супрацоўнікам.
Праца ў Беларусбанку — гэта не толькі каласальны вопыт і годны сацыяльны пакет, але і магчымасці для асобаснага і творчага развіцця. Тут рады бачыць маладых людзей на практыцы, а затым — у якасці членаў вялікай банкаўскай сям’і.
Акрамя таго, у рамках выстаўкі прадстаўнікі Цэнтра кібербяспекі банка правялі сустрэчу з моладдзю, дзе расказалі, як супрацьстаяць махлярам, і разабралі найбольш распаўсюджаныя схемы падману.
Сачыць за актуальнымі вакансіямі банка, адправіць рэзюмэ і адгукнуцца на зацікавіўшую пазіцыю можна на сайце банка ў раздзеле «Аб банку». Далучайцеся да каманды прафесіяналаў і станьце часткай банка, які развіваецца разам са сваімі супрацоўнікамі.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram и Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.