З 17.07.2026 Беларусбанк змяняе памер узнагароджання за прыём наяўных у расійскіх рублях ва ўстановах банка для залічэння на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі.
Змяненне закране бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, а таксама бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, доступ да якіх забяспечваецца з дапамогай дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі, фізічных асоб – нерэзідэнтаў у расійскіх рублях (у тым ліку адкрытыя ў іншых банках).
Памер узнагароджання складзе 15% ад сумы, прынятай наяўнымі грашовымі сродкамі ў расійскіх рублях для пералічэння на рахунак. Узнагароджанне спаганяецца ў беларускіх рублях па курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам на дзень ажыццяўлення аперацыі.
Спагнанне ўзнагароджання будзе ажыццяўляцца:
-
па рахунках, адкрытых з 17.07.2026, — з даты адкрыцця рахунку;
-
па раней адкрытых рахунках — з 20.08.2026.