Другі год запар Беларусбанк, ААБ Кансалт і Міністэрства эканомікі дапамагаюць таленавітай моладзі раскрыць свой патэнцыял і даць арыгінальным ідэям пуцёўку ў жыццё. Аб'яўляем аб старце конкурсу на лепшы бізнес-праект «Падтрымка маладзёжнай ініцыятывы».
Беларускія студэнты могуць запусціць уласны бізнэс дзякуючы ініцыятыве для моладзі. Многія буйныя карпарацыі пачыналі як невялікія стартапы, і зараз у навучэнцаў ВНУ ёсць магчымасць паўтарыць іх поспех. Каб прадставіць сваю ідэю, неабходна не пазней за 16 кастрычніка накіраваць заяўку і конкурсную работу (бізнес-праект, бізнес-ідэю) на электронную пошту sme@economy.gov.by.
Конкурс праходзіць у тры этапы:
1-ы этап – з 21 верасня па 16 кастрычніка 2026 года: падача заявак і конкурсных работ;
2-гі этап – з 2 лістапада па 9 лістапада 2026 года: прэзентацыя конкурснай работы;
3-ці этап – з 10 лістапада па 16 лістапада 2026 года: падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.
Пераможцамі конкурсу прызнаюцца па адным удзельніку ад кожнай вобласці і г. Мінска. Яны будуць узнагароджаны дыпломамі, спецыяльнымі падарункамі ад партнёра і сертыфікатам на 1 000 беларускіх рублёў.
Больш падрабязна аб парадку правядзення Конкурсу – на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Беларусбанк працягвае інвесціраваць у будучыню, развіваючы маладзёжныя ініцыятывы і прыватны сектар эканомікі.