Палітыка банка ў дачыненні да раскрыцця інфармацыі
ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ПАЛІТЫКА
Інфармацыйная палітыка ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Банк) змяшчае апісанне складу інфармацыі, якая падлягае абавязковаму раскрыццю Банкам, парадку і спосабаў яе раскрыцця, склад інфармацыі, якi дадаткова раскрыецца Банкам.
Інфармацыйная палітыка не рэгулюе парадак прадастаўлення інфармацыі, якая змяшчае банкаўскую, камерцыйную тайну, канфідэнцыяльную інфармацыю, а таксама прадастаўленне персанальных даных у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
Дзеянне Iнфармацыйнай палітыкі Банка не распаўсюджваецца на пытанні, звязаныя з рэкламай прадуктаў і паслуг Банка.
МЭТЫ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПАЛІТЫКІ
Мэтамі Інфармацыйнай палітыкі Банка з'яўляюцца:
– выкананне Банкам патрабаванняў заканадаўства, унутраных дакументаў Банка ў частцы абавязковага раскрыцця інфармацыі;
– выкананне правоў і законных інтарэсаў акцыянераў, кліентаў, партнёраў і іншых зацікаўленых асоб на атрыманне інфармацыі;
– павышэнне ўзроўню інфармацыйнай празрыстасці і карпаратыўнага кіравання Банка;
– павышэнне даступнасці інфармацыі аб Банку і аб яго дзейнасці;
– забеспячэнне своечасовага поўнага і якаснага задавальнення інфармацыйных патрэб усіх зацікаўленых асоб.
ЗАДАЧЫ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПАЛІТЫКІ
Дасягненне мэт Iнфармацыйнай палітыкі Банка грунтуецца на вырашэнні наступных задач:
– паляпшэнне і пашырэнне існуючых каналаў раскрыцця інфармацыі для больш поўнага інфармавання акцыянераў, кліентаў і іншых зацікаўленых асоб згодна з заканадаўствам;
– павышэнне ўзроўню адкрытасці і даверу ў камунікацыях Банка з рознымі мэтавымі аўдыторыямі.
ПРЫНЦЫПЫ БАНКА Ў ДАЧЫНЕННІ ДА РАСКРЫЦЦЯ ІНФАРМАЦЫІ
Інфармацыя, якая даводзіцца Банкам да ведама зацікаўленых карыстальнікаў, павінна адпавядаць патрабаванням (прынцыпам) да якасці інфармацыі згодна з патрабаваннямі заканадаўства і забяспечваць:
– дакладнасць і яснасць — інфармацыя аб Банку і яго дзейнасці павінна быць актуальнай, сапраўднай, супастаўляльнай, нескажонай, прадстаўлена ў максімальна зручнай для ўспрымання форме, дазваляць ацаніць фактычны эканамічны змест працэсаў, з'яў, фактаў, умоў, станаў, звязаных з дзейнасцю банка і яго фінансавым станам;
– паўнату — інфармацыя павінна быць істотнай і дастатковай для прыняцця зацікаўленымі карыстальнікамі ўзважаных эканамічных рашэнняў, але не павінна быць залішняй;
– даступнасць — размяшчэнне інфармацыі ў памяшканнях, якія належаць Банку, і на інтэрнэт-сайце, яе публікацыя ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі, а таксама прадастаўленне па запытах зацікаўленых карыстальнікаў павінна забяспечваць свабодны, просты і зручны доступ да раскрываемай інфармацыі з мінімальна неабходнымі выдаткамі сіл, сродкаў і часу зацікаўленых карыстальнікаў на атрыманне такой інфармацыі;
– своечасовасць і рэгулярнасць — інфармацыя павінна раскрывацца ў тэрміны і з перыядычнасцю згодна з патрабаваннямі заканадаўства, а пры адсутнасці такіх патрабаванняў — у разумныя тэрміны, якія забяспечваюць своечасовае прыняцце зацікаўленымі карыстальнікамі эканамічных рашэнняў;
– аператыўнасць — істотная інфармацыя аб фактах, абставінах, падзеях і дзеяннях, звязаных з дзейнасцю банка, павінна раскрывацца ў максімальна сціслыя тэрміны;
– адсутнасць інфармацыйнай асіметрыі — інфармацыя, якая, у тым ліку, прадстаўляецца па аднатыпных запытах, павінна раскрывацца ўсім зацікаўленым карыстальнікам у роўным аб'ёме. Банкам павінны прымацца неабходныя меры па выключэнні выпадкаў накіравання інфармацыі, якая падлягае раскрыццю ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, толькі аднаму або некалькім зацікаўленым карыстальнікам, а таксама несвоечасовага раскрыцця такой інфармацыі;
– захаванне банкаўскай тайны і канфідэнцыяльнасці інфармацыі — звесткі, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну Банка, яго кліентаў і контрагентаў не падлягаюць раскрыццю, за выключэннем выпадкаў прадастаўлення такіх звестак у адпаведнасці з заканадаўствам.
Работнікі Банка маюць права на доступ да інфармацыі ў межах сваіх кампетэнцый, якія вызначаюцца палажэннямі працоўных дагавораў (кантрактаў) і службовымі інструкцыямі.
Банк належным чынам клапоціцца аб абароне канфідэнцыяльнай інфармацыі, пералік якой вызначаны адпаведнымі арганізацыйна-распарадчымі дакументамі Банка і ў абавязковым парадку даведзены да ведама ўсіх работнікаў Банка незалежна ад займаемай пасады.
МЭТАВЫЯ АЎДЫТОРЫІ БАНКА
Банк вызначае наступныя катэгорыі мэтавых аўдыторый, на якія арыентавана раскрыццё інфармацыі:
– інвестары і акцыянеры Банка;
– крэдыторы Банка ;
– партнёры Банка ;
– канкурэнты Банка ;
– кліенты Банка ;
– насельніцтва ў рэгіёнах прысутнасці Банка;
– прадстаўнікі СМІ ;
– персанал Банка ;
– дзяржаўныя органы;
– рэйтынгавыя агенцтвы .
ПАРАДАК РЭАЛІЗАЦЫІ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПАЛІТЫКІ
З мэтай забеспячэння рэгулярнага і своечасовага азнаямлення акцыянераў Банка і інвестыцыйнай супольнасці аб выніках сваёй фінансава-гаспадарчай дзейнасці Банк арганізуе:
– прадастаўленне гадавых справаздач і іншай інфармацыі, устаноўленай заканадаўствам, акцыянерам Банка ў складзе матэрыялаў гадавога агульнага сходу акцыянераў;
– абавязковае раскрыццё (у аб'ёме, устаноўленым заканадаўствам) фінансавай справаздачнасці і істотнай інфармацыі аб дзейнасці Банка шляхам яе размяшчэння на афіцыйным карпаратыўным сайце і публікацыі ў друкаваных СМІ;
– размяшчэнне на афіцыйным карпаратыўным сайце і рассылку прэс-рэлізаў аб іншых істотных падзеях фінансава-гаспадарчай дзейнасці Банка.
Банк ажыццяўляе выбудоўванне паслядоўнай празрыстай інфармацыйнай дзейнасці, а таксама падтрыманне партнёрскіх узаемаадносін і вядзенне сумленнай канкурэнцыі на рынку банкаўскіх паслуг, выконвае патрабаванні дзелавой этыкі.
Падставай для асвятлення (інфармацыйнай падставай) з'яўляюцца ўсе падзеі, раскрыццё інфармацыі аб якіх рэгламентуецца заканадаўствам. Акрамя таго, для добраахвотнага раскрыцця інфармацыі інфармацыйнай падставай (у выпадку калі яны не наносяць шкоду інтарэсам і рэпутацыі Банка і дзяржавы) з'яўляюцца:
– значныя здзелкі і кантракты, заключаныя Банкам;
– здзелкі ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва;
– рашэнні Наглядальнага савета Банка;
– рашэнні Праўлення Банка, якія не з'яўляюцца канфідэнцыяльнымі;
– значныя даты, юбілеі, святы;
– іншыя факты, якія могуць паўплываць на ўзровень дзелавой рэпутацыі Банка і карпаратыўнага іміджу.
У рамках Iнфармацыйнай палітыкі Банка і арганізацыйна-распарадчых дакументах Банк вызначае:
– пералік службовых асоб, упаўнаважаных выказвацца і (або) даваць каментары прадстаўнікам СМІ ад імя Банка (упаўнаважаныя службовыя асобы);
– службовых асоб і (або) падраздзяленне, адказнае за каардынацыю ўзаемадзеяння Банка з прадстаўнікамі СМІ і за кантроль эфектыўнасці гэтых узаемадзеянняў.
Паўнамоцтвы работнікаў Банка ў пытаннях узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі вызначаюцца ўнутранымі дакументамі Банка.
Банк зацікаўлены ў атрыманні высокіх рэйтынгавых і рэнкінгавых (памер крэдытнага партфеля, кошт чыстых актываў, рэсурсная база) ацэнак, адэкватных яго фінансава-эканамічнаму стану і памерам яго дзейнасці на рынок банкаўскіх паслуг, а таксама ў давядзенні гэтай інфармацыі да мэтавых аўдыторый.
ПЕРАЛІК РАСКРЫВАЕМАЙ ІНФАРМАЦЫІ
Пералік інфармацыі раскрываемай Банкам у парадку, устаноўленым заканадаўствам і ўнутранымі дакументамі Банка:
– агульнадаступная інфармацыя і дакументы, якія падлягаюць прадастаўленню ўсім зацікаўленым асобам;
– інфармацыя на афіцыйным карпаратыўным сайце Банка;
– інфармацыя ў рэспубліканскіх СМІ (раскрываецца ў выпадках, аб'ёме, парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам);
– інфармацыя, якая падлягае прадастаўленню акцыянерам і іх прадстаўнікам па іх патрабаванні.
– інфармацыі на рынку каштоўных папер, у тым ліку на адзіным інфармацыйным рэсурсе рынку каштоўных папер на базе адзінага партала фінансавага рынку.
ДОБРААХВОТНА РАСКРЫВАЕМАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Добраахвотнаму асвятленню ў сродках масавай інфармацыі, як друкаваных, так і электронных, падлягаюць падзеі ў жыцці Банка, якія маюць цікавасць для грамадскасці і спрыяюць фарміраванню пазітыўнага іміджу Банка (інфармацыйная падстава), з дапамогай каналаў і інструментаў, вызначаных ўнутранымі дакументамі Банка.
КАНТРОЛЬ ЗА ВЫКАНАННЕМ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПАЛІТЫКІ
Кантроль за выкананнем інфармацыйнай палітыкі Банка ажыццяўляе Назіральны савет Банка.
Рэалізацыя Iнфармацыйнай палітыкі Банка ажыццяўляецца Праўленнем Банка.
Інфармацыйная палітыка Банка, а таксама ўсе змяненні і (або) дапаўненні, якія ўносяцца ў яе, зацвярджаюцца Наглядальным саветам Банка.