Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Рэзерваванне нумара рахунку

1

Садзейнічае дасягненню мэты ўстойлівага развіцця
№8 «Годная праца і эканамічны рост»

Бясспрэчныя перавагі рэзервавання нумара рахунку:

1. хуткасць. Бізнесмены ведаюць, што часам каштоўная кожная хвіліна. Гэта выратаванне, калі няма часу збіраць дакументы для адкрыцця рахунку ў выпадках:

  • Вам спатрэбілася тэрмінова накіраваць рэквізіты рахунку контрагенту;
  • Вам неабходна арандаваць памяшканне і для гэтага пазначыць у дагаворы нумар рахунку;
  • Вы ўдзельнічаеце ў тэндары, але няма часу на паўнавартаснае адкрыццё рахунку;
  • патрабуецца запасны рахунак для падстрахоўкі -- каб абараніцца ад форс-мажору;
  • Вы жадаеце максімальна скараціць колькасць вашых наведванняў банка пры адкрыцці разліковага рахунку.

2. даступнасць з любой кропкі. Дзякуючы сэрвісу, памяншаецца бюракратычная валакіта. Няма неабходнасці ехаць у банк -- першы крок у адкрыцці свайго рахунку можна зрабіць, не выходзячы з хаты або офіса: дастаткова мець доступ у Інтэрнэт.

3. апавяшчэнне. Банк прапануе сістэму інфармавання аб
рэквізітах зарэзерваванага нумара рахунку, даце і тэрміне рэзервавання, аб адмове ў рэзерваванні нумара рахунку пазначаецца інфармацыя аб прычынах
немагчымасці рэзервавання нумара рахунку.

4. камфорт. Выбраць зручны для наведвання офіс (для адкрыцця і вядзення рахунку) можна непасрэдна падчас падачы заяўкі на сайце.

Хто можа зарэзерваваць нумар рахунку анлайн:

Кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі

Як адкрыць рахунак праз сайт банка:

1. Зайдзіце на афіцыйны сайт банка.

2. Запоўніце за 1-3 мінуты кароткую заяўку прама на сайце.

3. Адпраўце заяўку.

4. Дачакайцеся, пакуль банк дашле вашы банкаўскія рэквізіты на электронную пошту.

5. Скачайце з сайта спіс неабходных дакументаў для адкрыцця рахунку. Ваш рэзерв будзе трымацца нядоўга (5 дзён з даты рэзервавання) і будзе ануляваны, калі Вы так і не адкрыеце рахунак.

6. Заяўку на адкрыццё рахунку можна таксама запоўніць на сайце. Пасля адпраўкі формы ў зручны для Вас час званка з Вамі звяжацца спецыяліст банка і Вы абмяркуеце дэталі (забраніруеце сустрэчу ў банку, удакладніце спіс дакументаў і г. д.).

7. Вы прыязджаеце ў банк з пакетам дакументаў.

Якія даныя неабходны для рэзервавання нумара рахунку:

Для простага рэзервавання спатрэбіцца абмежаваны набор даных аб Вас як пра ІП або аб кампаніі. Шмат у чым дзякуючы гэтаму забяспечваецца хуткасць апрацоўкі заявак. Пералічым пункты:

  • П.І.І. імя заяўніка;
  • прававая форма: ІП або юрыдычная асоба (выбар з выпадаючага спісу);
  • назва ЮА або П.І.І. ІП;
  • тып контрагента: камерцыйная або некамерцыйная арганізацыя, ІП (выбар з выпадальючага спісу);
  • УНП;
  • кантактныя даныя (тэлефон, e-mail);
  • зручная для адкрыцця і вядзення рахунку ўстанова банка (выбар з выпадаючага спісу).

Што трэба ведаць пры рэзерваванні нумара рахунку анлайн:

  • Банк праводзіць рэзерваванне нумара рахунку бясплатна.
  • Зарэзерваваны нумар рахунку да свайго адкрыцця носіць інфармацыйны характар. Яго можна пазначаць у пагадненнях з партнёрамі, у іншых дакументах, але па ім нельга здзяйсняць аперацыі.
  • Нумар рахунку застанецца нязменным і пасля яго адкрыцця.
  • Рэзерваванне не абавязвае банк адкрыць гэты рахунак. У некаторых выпадках банк мае права адмовіць кліенту: у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) адсутнічаюць звесткі аб кліенце, унесены запіс аб ліквідацыі або аб выключэнні кліента з АДР, як аб спыніўшым дзейнасць; у Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве ўтрымліваюцца звесткі аб кліенце.
УМОВЫ прадастаўлення паслугі "Анлайн рэзерваванне нумара рахунку"
Форма заяўкі на рэзерваванне нумара рахунку