Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Крэдыт «Удалае абнаўленне»

до 7 лет

Тэрмін крэдыту

17%

Стаўка

Перавагі

Максімальны памер крэдыту вызначаецца без уліку плацяжоў па рэфінансуемым крэдыце

Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах.

Магчымасць афармлення заяўкі на крэдыт без паручыцеляў і страховак

Адсутнасць дадатковых камісій і плацяжоў за карыстанне крэдытам.

Удобные способы погашения кредита (в отделениях и устройствах самообслуживания банка, с использованием систем Интернет-банкинг, М-Банкинг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), Автооплата), датэрміновае пагашэнне – без абмежаванняў і камісій.

Умовы

Для рэфінансавання спажывецкіх крэдытаў у беларускіх рублях, атрымліваемых у іншых банках

Памер крэдыту

у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 200,0 беларускіх рублёў

Працэнтная стаўка

 стаўка рэфінансавання НБРБ + 7.75 п.п.(переманная стаўка)1

1 Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБРБ налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава устаноўленай стаўкі рэфінансавання НБРБ.

Спосаб прадастаўлення крэдыту:

безнаяўным пералічэннем на пагашэнне асноўнага доўгу па рэфінансуемым(ых) крэдыце(ах)

Узнагароджанне (плата) за пералічэнне грашовых сродкаў не спаганяецца.

Тэрмін крэдыту

да 7 гадоў

Тэрмін прадастаўлення крэдыту

не пазней за 30 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора і прадстаўлення крэдытаатрымальнікам забеспячэння выканання абавязацельстваў у адпаведнасці з крэдытным дагаворам, на падставе заявы і дакументаў да аплаты i Пералічэнне ажыццяўляецца да 16.00, у пятніцу да 15.00 (у перадсвяточныя дні названы час скарачаецца на гадзіну)

Парадак пагашэння крэдыту і працэнтаў

на працягу 7 гадоў:

– асноўны доўг – штомесячна, роўнымі долямі пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту;

– працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце

 Спосабы пагашэння крэдыту і працэнтаў

– наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ «ААБ Беларусбанк»;

– у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, праз устройствы самаабслугоўвання банка

Узнагароджанне (плата) за ажыццяўленне аперацый па пагашэнні крэдыту не спаганяецца.

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

няўстойка*, паручыцельства фізічных асоб

Памер крэдыту пад няўстойку для грамадзян ва ўзросце да 60 гадоў не можа перавышаць 50000,0 беларускіх рублёў на дату рэгістрацыі заявы-анкеты (для грамадзян, якія знаходзяцца ва ўзросце ад 60 да 65 гадоў – 100 базавых велічыняў на дату рэгістрацыі заявы-анкеты).

Максімальная сума крэдыту з прыняццем у забеспячэнне вяртання крэдыту няўстойкі, з улікам раней атрыманых крэдытаў пад няўстойку ў ААТ «ААБ Беларусбанк», не можа перавышаць 50000,0 беларускіх рублёў.

* Для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 65-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты. Грамадзянам, якія дасягнулі 65-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства) крэдыт прадастаўляецца пад паручыцельтва фізічных асоб.

Кошт абавязковых платных паслуг, якія аказваюцца банкам пры заключэнні дагавораў у мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

адсутнічае

Інфармацыя аб дадатковых платных паслугах

адсутнічае

Тэрмін разгляду пакета дакументаў

не пазней наступнага працоўнага дня

Датэрміновае пагашэнне

можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам

Мэтавае выкарыстанне авердрафтнага крэдыту

адсутнічае

Ацэнка крэдытаздольнасці (плацежаздольнасці) заяўніка (паручыцеля)

Ацэнка плацежаздольнасці ажыццяўляецца на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля) за 3 апошнія месяцы (па даручэнні кліента можа фарміравацца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход без прадастаўлення іншага дакумента).

Заявителем (поручителем) могут не предоставляться документы, подтверждающие размер заработной платы, в случае указания в заявлении-анкете поручения о подтверждении Банком размера заработной платы на основании сведений, содержащихся в базе Фонда социальной защиты населения. Заявителем (поручителем), получающим денежное довольствие, могут не предоставляться документы, подтверждающие размер денежного довольствия, за исключением физических лиц, достигших общеустановленного пенсионного возраста. В этом случае оценка кредитоспособности осуществляется исходя из среднемесячного дохода, не превышающего 30 базовых величин на дату регистрации заявки на кредит.

Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі і 50% сярэднямесячнай заработнай платы пасля выліку абавязковых утрыманняў за апошнія тры месяцы – калі пенсіянер ажыццяўляе працоўную дзейнасць, сярэднямесячнага даходу пасля выліку абавязковых утрыманняў, дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем даходаў за шэсць месяцаў – у выпадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Пры разліку плацежаздольнасці заяўніка (паручыцеля) вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка (паручыцеля) за вычетом обязательных удержаний из дохода Заявителя (поручителя), установленных законодательством (при наличии), пасля выплаты плацяжоў па дзеючых і прадастаўляемым крэдыце, каб пазначаны чысты даход заяўніка (паручыцеля) складаў не менш памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.

При расчете платежеспособности учитывается наличие у Заявителя обязательств по договорам поручительства.

Адказнасць за невыкананне (неналежнае выкананне) умоў крэдытнага дагавора

За невыкананне (неналежнае выкананне) грашовых абавязацельстваў па вяртанні (пагашэнні) крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім:

– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту – пеня ў памеры 1/365(366) ад 0,3 працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;

– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) працэнтаў – пеня ў памеры 1/365(366) працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;

– у выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы няўстойкі пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу і (або) працэнтах – няўстойка ў памеры 1/365 (366) ад 0,5 дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванага доўгу і пратэрмінаваных працэнтаў.

За невыкананне (неналежнае выкананне) іншых абавязацельстваў, якія вынікаюць з крэдытнага дагавора:

– несвоечасовае інфармаванне аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, у тым ліку прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства; адраса рэгістрацыі па месцы жыхарства; месца працы; тэлефоннага нумара (адреса электронной почты (при наличии)) – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне крэдытам – штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні, за кожны выпадак парушэння ўмоў крэдытнага дагавора;

– несвоечасовае прадастаўленне дакументаў для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння крэдытнага дагавора – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні.

Парадак датэрміновага вяртання крэдыту
  • па ініцыятыве кліента:

    • крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора. Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты, роўныя розніцы паміж сумай налічаных працэнтаў з дня, наступнага за днём выдачы крэдыту, па дзень поўнага яго вяртання (пагашэння) (уключна), зыходзячы з фактычна склаўшайся штодзённай запазычанасці па крэдыце, і сумай працэнтаў, выплачанай крэдытаатрымальнікам у перыяд карыстання крэдытам.

    • дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам. Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка крэдыту залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце або пры звароце крэдытаатрымальніка ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору з пазначэннем сум плацяжоў па крэдыце, пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і застаўшайся колькасці плацежных перыядаў.

  • па ініцыятыве банка:

    У сувязі з невыкананнем (неналежным выкананнем) абавязацельстваў па крэдытным дагаворы крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць (пагасіць) крэдыт не пазней пятага чысла месяца, наступнага за месяцам заканчэння трохмесячнага тэрміну з дня атрымання паведамлення банка аб неабходнасці датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту.

    Падставы для датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту:

    • несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту і (або) выплаты працэнтаў за карыстанне ім;

    • у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Афармленне крэдыту

Заявка на кредит может быть оформлена в отделениях банка с последующим заключением кредитного договора в учреждении банка или в электронном виде через каналы ДБО1.

[1] К каналам ДБО относятся корпоративный веб-сайт банка i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) с использованием биометрических данных (фотоподтверждение) в случае заключения кредитного договора в электронном виде , системы Интернет-банкинг i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) с использованием биометрических данных (фотоподтверждение) в случае заключения кредитного договора в электронном виде , М-Банкинг, Онлайн-банк Belarusbank (в телефоне), Онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия) i при идентификации заявителей в межбанковской системе идентификации (МСИ) , Онлайн-банк Belarusbank (на компьютере).

Выдача кредита

Выдача кредита в счет открытой кредитной линии осуществляется путем безналичного перечисления на основании заявления кредитополучателя и справки(-ок) из банка(-ов), предоставившего(-их) кредиты(-ы), подлежащий(-ие) рефинансированию.

Заявление для перечисления кредита в счет открытой кредитной линии оформляется в учреждениях банка.

Крэдыт прадастаўляецца:

  • дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)) i У залежнасці ад спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы , якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь, в том числе доход, получаемый через представительство иностранного юридического лица, находящегося на территории Республики Беларусь, или в организациях Российской Федерации (других государств), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.
  • дееспособным физическим лицам (гражданам Республики Беларусь, иностранным гражданам (лицам без гражданства)), постоянно проживающим в Республике Беларусь и имеющим доход в организациях Российской Федерации, предоставившим в обеспечение возврата кредита поручительство дееспособных физических лиц, постоянно проживающих в Республике Беларусь и имеющих постоянный доход в Республике Беларусь.

Як аформіць крэдыт

Ва ўстанове банка

  • Крок 1

    Падрыхтуйце загадзя неабходны пакет дакументаў для афармлення крэдыту.
  • Крок 2

    Выберыце зручнае для вас аддзяленне банка, якое працуе са спажывецкімі крэдытамі.
  • Крок 3

    Звярніцеся да супрацоўніка банка для кансультацыі і афармлення заяўкі на крэдыт. Прадастаўце пакет дакументаў і запоўніце неабходныя формы. Заключэнне крэдытнага дагавора адбываецца ў гэтым жа аддзяленні либо в каналах ДБО (корпоративный веб-сайт банка, Интернет-банкинг, М-Банкинг) при условии идентификации в МСИ с использованием биометрических данных (фотоподтверждение)..
  • Крок 4

    Пасля прыняцця станоўчага рашэння аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленне з далейшымі інструкцыямі. Усё проста — спецыялісты дапамогуць вам на кожным этапе!
Дакументы для атрымання крэдыту і ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка (паручыцеля)
  • дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля).
  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля) за 3 апошнія месяцы: даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход) i за выключэннем асобных катэгорый заяўнікаў (паручыццеляў), для якіх вызначаны іншы пералік дакументаў, якія пацвярджаюць даход . Заяўнікам (паручыцелем) могуць не прадастаўляцца дакументы, якія пацвярджаюць памер заработнай платы (грашовага забеспячэння), за выключэннем фізічных асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.
  • згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка (па форме банка).
  • согласие заявителя (поручителя) на обработку персональных данных при оказании электронной услуги ОАИС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы (па форме банка).
  • згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС (па форме банка).
  • даведка(-і) з банка(-аў), які прадаставіў (- лі) крэдыт (-ы), які падлягае(-юць) рэфінансаванню, якая змяшчае наступныя звесткі:
  • – аб крэдытаатрымальніку (П.І.І., асабісты (ідэнтыфікацыйны) нумар);

    – аб крэдытным дагаворы (дагаворы аб выкарыстанні карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання) (нумар і дата заключэння);

    – аб відзе крэдыту (спажывецкі крэдыт; авердрафтнае крэдытаванне);

    – аб суме запазычанасці па асноўным доўгу;

    – аб спосабе прадастаўлення крэдыту (адзінаразова; крэдытная лінія; іншы спосаб);

    – аб адсутнасці (наяўнасці) астатку нявыкарыстанай крэдытнай лініі (па авердрафтных крэдытах – аб заканчэнні (спыненні) тэрміну прадастаўлення авердрафту);

    – аб адсутнасці (наяўнасці) непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу і (або) працэнтах;

    – аб спыненні (заканчэнні) аднаўлення крэдытнай лініі (па крэдытах з аднаўляльнай крэдытнай лініяй);

    – аб рэквізітах банка для пагашэння асноўнага доўгу па рэфінансуемым крэдыце.

    Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Дакументы, якія пацвярджаюць даходы для асобных катэгорый заяўнікаў (паручыцеляў)

Для індывідуальных прадпрымальнікаў
  • звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);
  • даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку;
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам*.

* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, рамесную дзейнасць, дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам
  • звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Дакументы, якія пацвярджаюць даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, даходы ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці
  • даведкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;
  • копія квітанцыі сельскагаспадарчых, нарыхтоўчых арганізацый аб суме сродкаў, выплачаных за здадзеную прадукцыю (з прад’яўленнем арыгінала);
  • копія дагавора найму жылых памяшканняў, арэнды іншай нерухомай маёмасці, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку (з прад’яўленнем арыгінала);
  • звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка).

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).

Дакументы для скачвання
Даведка для атрымання крэдыту (афармлення паручыцельства) у ААТ "ААБ Беларусбанк"
Звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка Рэспублікі Беларусь (рамесніка, фермера/селяніна, асобы, якая ажыццяўляе іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка) для атрымання крэдыту
Бланк згоды на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Бланк згоды на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС
Бланк згоды на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС
Агульныя ўмовы крэдытнага дагавора з фізічнай асобай па спажывецкім крэдыце
Крэдытны дагавор (індывідуальныя ўмовы) пры адзінаразовай выдачы спажывецкага крэдыту путем открытия кредитной линии для безналичного перечисления на счета третьих лиц
Дагавор паручыцельства (па крэдытах на спажывецкія патрэбы)
Предложение на заключение кредитного договора по потребительскому кредиту с использованием каналов дистанционного банковского обслуживания путем открытия кредитной линии для безналичного перечисления на счета третьих лиц с принятием в обеспечение неустойки
Предложение на заключение кредитного договора по потребительскому кредиту с использованием каналов дистанционного банковского обслуживания путем открытия кредитной линии для безналичного перечисления денежных средств на счета третьих лиц с принятием в обеспечение кредита поручительств(а) физических(ого) лиц(а)

Пытанне-адказ

Якая колькасць паручыцеляў патрабуецца для атрымання крэдыту ў банку?
Колькасць паручыцеляў па крэдытным дагаворы для забеспячэння выканання абавязацельстваў па ім вызначаецца непасрэдна банкам і залежыць ад сумы атрымоўваемага крэдыту, плацежаздольнасці паручыцеляў.
Ад чаго залежыць максімальны памер крэдыту на спажывецкія патрэбы, які можа прадаставіць банк крэдытаатрымальніку?

Да заключэння крэдытнага дагавора банк ажыццяўляе ацэнку крэдытаздольнасці заяўніка.

Пры правядзенні ацэнкі крэдытаздольнасці аналізуюцца крэдытная гісторыя заяўніка, у тым ліку наяўнасць запазычанасці па крэдытах, пазыках, лізінгу, факторынгу і іншых абавязацельствах у іншых банках, мікрафінансавых, лізінгавых арганізацыях, арганізацыях гандлю (сэрвісу). Вывучаюцца звесткі аб выкананні абавязацельстваў па рэгулярных плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя паслугі, а таксама іншыя акалічнасці, здольныя паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Таксама вывучаецца яго плацежаздольнасць (даходы з улікам абавязковых утрыманняў з заработнай платы, плацяжы па выканаўчых лістах, аліментах).

Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, такім чынам, каб доля штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам (уключаючы плацяжы па раней атрыманых крэдытах) у суме сярэднямесячных даходаў заяўніка не перавышала ўстаноўлены банкам паказчык.

Акрамя таго, пры разліку плацежаздольнасці заяўніка па крэдытах на спажывецкія патрэбы, таксама вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, які павінен складаць не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.
Якія наступствы магчымы для паручыцеля па крэдытным дагаворы?

Паручыцельства – адзін з самых распаўсюджаных спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытах фізічных асоб.

Адносіны паміж паручыцелем і банкам афармляюцца дагаворам паручыцельства.

Прымаючы рашэнне стаць паручыцелем, грамадзяне, яшчэ да заключэння дагавораў паручыцельстваў, павінны ў поўнай меры ўсведамляць узнікаючыя рызыкі і дакладна вызначыцца, ці гатовы яны, у выпадку неабходнасці, пагашаць плацяжы па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім замест таго чалавека, за якога яны паручаліся.

У практычнай рабоце маюць месца выпадкі, калі паручыцелі ў момант заключэння дагавору паручыцельства не валодаюць звесткамі аб наяўнасці ў крэдытаатрымальніка запазычанасці па раней атрыманых крэдытах у іншых банках (у тым ліку пратэрмінаванай), або інфармаваны толькі аб крэдытных дагаворах, заключаных крэдытаатрымальнікам у банку, дзе плануецца афармленне дагавору паручыцельства.

Разам з тым, для ацэнкі ступені прымаемых рызык патэнцыяльныя паручыцелі да заключэння дагавору паручыцельства маюць права самастойна атрымаць з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка інфармацыю аб крэдытнай гісторыі крэдытаатрымальніка, за якога паручаюцца, пры ўмове наяўнасці яго пісьмовай згоды.

У адпаведнасці з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi крэдытаатрымальнікам забяспечанага паручыцельствам абавязацельства, паручыцель і крэдытаатрымальнік нясуць салідарную адказнасць перад крэдыторам.

Такім чынам, паручыцель нароўні з крэдытаатрымальнікам абавязаны забяспечыць пагашэнне крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім, а таксама кампенсаваць судовыя выдаткі па спагнанні доўгу і іншыя страты крэдытора, у выпадку невыканання або неналежнага выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

У выпадку невыканання даўжнiком абавязацельстваў па крэдытным дагаворы банк звяртаецца ў натарыяльную кантору для спагнання запазычанасці з крэдытаатрымальніка і паручыцеляў у прымусовым парадку. Пасля ўчынення выканаўчага надпісу ў рамках выканаўчага вядзення, спагнанне абарачаецца на грашовыя сродкi i iншую маёмасць не толькі крэдытаатрымальніка, але і паручыцеля. Акрамя таго, за невыкананне без уважлівых прычын маёмасных абавязацельстваў перад банкам можа быць часова абмежавана права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу, паручыцелі, якія выканалі абавязацельствы па крэдытным дагаворы, у адпаведнасці з арт. 345 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць права ў судовым парадку патрабаваць ад крэдытаатрымальніка пакрыцця страт, панесеных пры пагашэнні крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім.
У якіх выпадках можа быць спынены (скасаваны) дагавор паручыцельства?

Пералік падстаў спынення паручыцельства рэгламентаваны арт. 347 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

Паручыцельства можа быць спынена ў выпадках:

– дастатковай крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка для выканання ім абавязацельстваў па крэдытным дагаворы і дастатковасці іншага забеспячэння;

– замены аднаго паручыцеля на іншага;

– дастатковага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;

– прадастаўлення крэдытаатрымальнікам іншага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Што такое крэдытны рэгістр?

Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.

Установы банка прадастаўляюць і атрымліваюць звесткі з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб крэдытных гісторыях крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленых згодна з дадаткам 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 №291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».

У далейшым, пры суправаджэнні выдадзеных крэдытаў, установы банка накіроўваюць у Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні крэдытаатрымальнікамі (паручыцелямі) заключаных крэдытных дагавораў.
Як аплаціць крэдыт ААТ «ААБ Беларусбанк», ці можна аплаціць крэдыт праз АРІП?

Платежи по кредиту, уплата процентов за пользование кредитом осуществляются путем внесения наличных денежных средств в кассу ОАО «АСБ Беларусбанк», в безналичном порядке, в том числе с использованием систем Интернет-банкинг, М-Банкинг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), через устройства самообслуживания (инфокиоски, инфокиоски, оборудованные модулем приема наличных денежных средств Cash-in, банкоматы-ресайклеры).   

Кредитополучатели – держатели платежных карточек ОАО «АСБ Беларусбанк», имеют возможность оплачивать платежи по кредиту и процентам посредством систем Интернет–банкинг, М-Банкинг, онлайн-банк Belarusbank (PWA-версия/ приложение, веб-версия), а также через устройства самообслуживания ОАО «АСБ Беларусбанк».

Трымальнікі плацежных картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь маюць магчымасць аплачваць плацяжы па крэдыце і працэнтах па крэдытах, выдадзеных ААТ «ААБ Беларусбанк», ва ўстройствах самаабслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк». Пры аплаце з дапамогай гэтых паслуг неабходна ўвесці нумар крэдытнага дагавора, а таксама пазначыць тры апошнія лічбы нумара дакумента, які сведчыць асобу. Узнагароджанне за ажыццяўленне названай аперацыі банкам не спаганяецца.

У сістэме АРІП укаранёна паслуга па аплаце крэдыту ААТ «ААБ Беларусбанк» за бягучы перыяд у беларускіх рублях (за выключэннем пратэрмінаваных плацяжоў, поўнага пагашэння крэдыту, у тым ліку бягучага плацяжу, які адначасова з’яўляецца апошнім плацяжом, а таксама плацяжоў будучых перыядаў). Аплата даступна з 3-га працоўнага дня па 25 чысло месяца ўключна праз каналы іншага банка, РУП «Белпошта», іншыя інтэрнэт-сэрвісы, якія прадастаўляюць магчымасць аплаты паслуг з дапамогай АІС «Разлік» (АРІП).

Дакумент, які сведчыць асобу (для атрымання крэдыту)?
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 №294 "Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь", дакументамі, якія сведчаць асобу, з’яўляюцца: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Што значыць «3 п.п.»?

Працэнтны пункт – адзінка, якая прымяняецца для абазначэння змяненняў стаўкі працэнта.

Напрыклад, калі працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (3 п.п.), гэта значыць, што пры стаўцы рэфінансавання НБ РБ у памеры 9% гадавых, павялічанай на 3 п.п., стаўка па крэдыце складзе 12% гадавых.

Дзеянні кліента па актуалізацыі персанальных даных па крэдытах (авердрафтах)

Згодна з крэдытным дагаворам крэдытаатрымальнік абавязаны праінфармаваць банк аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), грамадзянства, працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электронай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя Банка аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Кліенты – фізічныя асобы для змянення асабістых даных могуць звярнуцца ў любое падраздзяленне банка, пры гэтым даныя кліента актуалізуюцца па ўсіх яго банкаўскіх прадуктах (уклад, банкаўская плацежная картка, крэдыт).

Пры звароце ў аддзяленне кліент інфармуе банк у пісьмовай форме шляхам падпісання адпаведнага паведамлення, а пры звароце ў Іпатэчныя офісы (па крэдытах на нерухомасць) на падставе адвольнай заявы.

Паколькі адносіны паміж банкам і кліентам будуюцца на дагаворных прынцыпах – крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, у т. л. у частцы пісьмовага інфармавання крэдытадаўца аб змяненні персанальных даных.

Калькулятар

Разлік

Атрымаць разлік

Вынік разліку

Максімальны памер крэдыту

Штомесячны плацеж, усяго