Карта растэрміноўкі «Магніт»

карта растэрміноўкі

 

Карта растэрміноўкі «Магніт» (Mastercard, BYN, тэрмін дзеяння карткі - 3 гады) – гэта лёгкае і выгаднае рашэнне любых фінансавых задач: разлікі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой як за кошт уласных сродкаў, так і за кошт сродкаў банка (авердрафту).

 

Заяўка на овердрафт

Заказать картку па тэлефоне

Карта растэрміноўкі «Магніт» – гэта

  • міжнародная бескантактавая картка Mastercard Standard;
  • валюта рахунку – беларускі рубель;
  • тэрмін дзеяння карткі – 3 гады;
  • магчымасць хуткага афармлення карткі без нанясення імя яе трымальніка.

Растэрміноўка да 12 месяцаў пры набыцці пакупак у магазінах-партнёрах

У выпадку калі на карце адсутнічаюць уласныя грашовыя сродкі, купля ажыццяўляецца за кошт авердрафтнага крэдыту з прадастаўленнем растэрміноўкі да 12 месяцаў.

Тэрмін растэрміноўкі плацяжу

Ад 1 да 12 месяцаў у залежнасці ад умоў дагавору аб супрацоўніцтве з арганізацыямі гандлю (сэрвісу) у рамках партнёрскай праграмы

Працэнтная стаўка растэрміноўкі

0,0001%

У выпадку калі на карце растэрміноўкі «Магніт» акрамя сродкаў авердрафтнага крэдыту размешчаны ўласныя грашовыя сродкі, купля ажыццяўляецца ў першую чаргу за кошт уласных сродкаў.

За здзейсненую аперацыю на рахунак вяртаецца да 12% ад сумы кожнай пакупкі ў рамках праграмы лаяльнасці «Ваш бонус».

Тэрмін адлюстраваня агульнай сумы вяртання грашовых сродкаў па рахунку кліента – апошні працоўны дзень месяца.

Сума вяртання падлягае падаткаабкладанню ва ўстаноўлены дзеючым падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь памеры.

Банк вызваляецца ад абавязку і можа не ажыццяўляць у рамках партнёрскай (бонуснай) праграмы выплату бонуса ў выпадках, прадугледжаных Правіламі праграмы «Ваш бонус».

Калькулятар разліку кэшбэка па карце растэрміноўкі «Магніт»

Сумма операции, бел.руб. Размер кэшбэка, % Сумма кэшбэка, бел.руб.      
   
Итого:

Гэты разлік з'яўляецца арыенціровачным і не з'яўляецца абавязацельствам банка па выплаце кэшбэка ў названай суме. Сума вяртання адлюстравана з улікам дзеючага падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Авердрафт на выгадных умовах пры ажыццяўленні пакупак у арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка. Grace-перыяд.

У выпадку калі на карце размешчаны як уласныя грашовыя сродкі, так і авердрафтны крэдыт, купля ажыццяўляецца ў першую чаргу за кошт уласных грашовых сродкаў.

У выпадку адсутнасці ўласных грашовых сродкаў купля ажыццяўляецца за кошт авердрафтнага крэдыту.


Тэрмін пагашэння авердрафту

Не пазней за 6 месяцаў, наступных за справаздачным

Працэнтная стаўка авердрафту (% гадавых)

Стаўка рэфінансавання НБ РБ + 5,4 п.п.

Памер ліміту авердрафту

У межах плацежаздольнасці кліента, не менш за 50 беларускіх рублёў, але не больш за 10000 беларускіх рублёў (памер ліміту авердрафту вызначаецца зыходзячы з сярэднямесячнага даходу кліента (з улікам утрыманняў) за апошнія тры месяцы, што папярэднічаюць месяцу звароту кліента за прадастаўленнем авердрафтнага крэдыту)

Умовы авердрафтнага крэдытавання

Калькулятар разліку магчымага памеру авердрафту па карце растэрміноўкі «Магніт»


Уважаемые клиенты банка!

Расчет максимального размера кредита производится исходя из среднемесячных доходов и расходов кредитополучателя.

Шаг 1 из 4: Расчет размера овердрафта, возможного к получениюКалькулятор расчета возможного размера овердрафта по карте рассрочки "Магнит"

Cреднемесячные доходы за последние 3 месяца *

Основной среднемесячный доход после обязательных удержаний (подоходный налог, отчисления в фонд социальной защиты населения, профсоюзные взносы и др.)

Cреднемесячные расходы за последние 3 месяца *

Платежи по ранее выданным кредитам(овердрафтам) и др.
в рублях, без копеек

* в случае наличия доходов и расходов в иностранной валюте, размер расходов в белорусских рублях определяется по курсу Национального банка Республики Беларусь на последний рабочий день месяца их уплаты


Пры здзяйсненні першай расходнай аперацыі за кошт авердрафтных сродкаў у арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка (у тым ліку зняцце грашовых сродкаў у банкаматах/установах банка, здзяйсненне пераводаў, плацяжоў, аплата камунальных і іншых паслуг (у тым ліку ў сістэме «Разлік» (АІС АРІП)), прадастаўляецца grace-перыяд.

Grace-перыяд – перыяд выплаты працэнтаў за карыстанне авердрафтным крэдытам па льготнай стаўцы.

 

Працягласць grace-перыяда

30 каляндарных дзён з даты адлюстравання па рахунку першай расходнай аперацыі

Перыядычнасць grace-перыяду

Аднаразова за перыяд дзеяння рахунку

Працэнтная стаўка авердрафту ў перыяд дзеяння grace-перыяду

0,0001% гадавых

Сэрвісы, прадастаўляемыя трымальнікам карты растэрміноўкі «Магніт» без спагнання дадатковай платы

  1. Змена ПІН-кода карткі;
  2. Інфармаванне шляхам накіравання SMS-паведамленняў і (або) паведамленняў на электронную пошту (e-mail-паведамленняў) аб памеры штомесячнага плацяжу па авердрафце і працэнтах за карыстанне ім.

перавагі карты магніт

Папаўненне карты растэрміноўкі «Магніт»

Папаўненне карты растэрміноўкі «Магніт» (пагашэнне запазычанасці) ажыццяўляецца ў наступных каналах:

з выкарыстаннем карткі Беларусбанка:
- М-банкінг,
- Інтэрнэт-банкінг,
- інфакіёскі,
- банкаматы,
- у аддзяленнях банка

з выкарыстаннем карткі, эмітаванай іншымі банкамі-рэзідэнтамі:
- інфакіёскі

без выкарыстання карткі:
- інфакіёскі (з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў),
- банкаўскі перавод у аддзяленнях банка

Пры пагашэнні запазычанасці па карце растэрміноўкі «Магніт» можа спатрэбіцца нумар рахунку ў фармаце IBAN, які можна даведацца:

  • ва ўстанове ААТ «ААБ Беларусбанк», у якім адкрыты рахунак, пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу;
  • у штомесячнай выпісцы па рахунку, якая накіроўваецца на адрас электроннай пошты;
  • у Інтэрнэт-банкінгу ў раздзеле «Рахункі з карткай»;
  • у М-банкінгу пры запыце выпіскі за перыяд.

Сума запазычанасці бягучага месяца павінна быць пагашана не пазней апошняга дня бягучага месяца. З прычыны спецыфікі правядзення аперацый з карткамі рэкамендуем папаўняць рахунак загадзя, г.зн. не пазней, чым за 3 працоўныя дні да чарговага тэрміну пагашэння (у выпадку папаўнення без выкарыстання карткі непасрэдна ў касе ўстановы банка па месцы адкрыцця рахунку - не пазней за апошні працоўны дзень бягучага месяца).  

Тарыфы і ўмовы абслугоўвання

Адзінаразовае спагнанне ўзнагароджання за абслугоўванне карты растэрміноўкі «Магніт» (Mastercard Standard)

4,00 бел. руб.

Штомесячнае спагнанне ўзнагароджання за абслугоўванне карты растэрміноўкі «Магніт» (Mastercard Standard)1

Ўзнагароджанне спаганяецца пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам афармлення карткі, па месяц, у якім заканчваецца тэрмін дзеяння карткі ўключна. У месяцы, у якім аб'ём адлюстраваных па ліку безнаяўных расходных аперацый з выкарыстаннем карткі ці яе рэквізітаў у арганізацыях гандлю (сэрвісу) складае 50,00 руб. і больш, штомесячнае ўзнагароджання за абслугоўванне карткі не спаганяецца.

1,00 бел.руб.

Памер працэнтаў, налічваемых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку

0,5% годовых

Поўны пералік памераў узнагароджанняў па карце растэрміноўкі «Магніт» (Mastercard Standard)

1 У выпадку скасавання дагавора аб выкарыстанні карткі ці пастаноўкі карткі ў стоп-ліст па ініцыятыве кліента без яе перавыпуску да заканчэння тэрміну дзеяння карткі ўзнагароджанне за яе абслугоўванне, якое падлягае штомесячнай выплаце, спаганяецца аднаразова за ўвесь пакінуты перыяд дзеяння карткі (прымяняецца ў частцы спагнання ўзнагароджання пры скасаванні дагавора аб выкарыстанні карткі - па картках, аформленых з 15.08.2018, у частцы спагнання ўзнагароджання пры пастаноўцы ў стоп-ліст - па картках, аформленых з 01.05.2018).

Аформіць карту растэрміноўкі «Магніт» могуць дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць і маюць пастаяннае месца працы ў Рэспубліцы Беларусь.

Афармленне карткі

Аформіць карту растэрміноўкі «Магніт»  могуць дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства), якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў ў Рэспубліцы Беларусь.

Да рахунку кліента афармляецца толькі адна асноўная картка.

Афармленне карты растэрміноўкі «Магніт» ажыццяўляецца пасля запаўнення заяўкі на прадастаўленне авердрафтнага крэдыту і прыняцця банкам канчатковага  станоўчага рашэння аб яго прадастаўленні.

Пакінуць заяўку на прадастаўленне авердрафтнага крэдыту можна тут.

Іншыя каналы афармлення заяўкі на прадастаўленне авердрафту:  установа банка, М-банкінг,  Інтэрнэт-банкінг,  тэлефонны званок у Кантакт-цэнтр  на нумар 147.

Атрымайце карту растэрміноўкі «Магніт» і Вашы пакупкі прынясуць не толькі задавальненне, але і выгаду!