Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Крэдытаванне юрыдычных асоб

Крэдыты, мікракрэдыты, авердрафты

Наш банк прадастаўляе крэдытныя рэсурсы ІП і юрыдычным асобам як на доўгатэрміновай, так і на кароткатэрміновай аснове. Выдача крэдытаў можа праводзіцца самымі рознымі шляхамі: адзінаразовае пералічэнне сродкаў, праз адкрыццё крэдытнай лініі, авердрафт.

У залежнасці ад мэты ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе крэдыты:

1. на фінансаванне бягучай і (або) фінансавай дзейнасці..

Крэдытаванне ажыццяўляецца адзінаразова або шляхам адкрыцця крэдытных ліній (у тым ліку аднаўляльных).

Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з патрэбы карпаратыўнага кліента ў пазыковых сродках, якая вызначаецца шляхам аналізу плануемых грашовых патокаў, з улікам вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці, а таксама наяўнасці ў дастатковым памеры ліквіднага забеспячэння.

Тэрміны вяртання крэдыту ўстанаўліваюцца зыходзячы з працягласці вытворчага цыкла, абарачальнасці абаротных актываў, дагаворных тэрмінаў рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) і тэрмінаў паступлення выручкі, іншых эканамічна абгрунтаваных тэрмінаў.

Склад пакета дакументаў

2. інвестыцыйныя крэдыты (крэдыты на стварэнне (рух) доўгатэрміновых актываў, на рэфінансаванне запазычанасці па інвестыцыйных крэдытах, для приобритения маёмасці з мэтай яе наступнай перадачы ў лізінг, прадастаўленыя на падставе рашэнняў Кіраўніка дзяржавы).

Тэрмін крэдыту ўстанаўліваецца зыходзячы з перыяду акупнасці, іншых эканамічна абгрунтаваных тэрмінаў.

Склад пакета дакументаў

Стаўкі

Discount Circle.png Крэдыт у беларускіх рублях::

1. прадстаўляемыя на мэты бягучай дзейнасці па 30.06.2026, - у памеры СР*, павялічанай на 2,61 працэнтнага пункта, a прадстаўляемыя з 01.07.2026 - у памеры РВСР**.

2. прадстаўляемыя ў рамках авердрафтнага крэдытавання і на мэты інвестыцыйнай дзейнасці, - у памеры РВСР**.

* СР - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей - НБ РБ)
** РВСР - адпаведная разліковая велічыня стандартнай рызыкі па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, прадастаўленых юрыдычным асобам. Памеры РВСР па інвестыцыйных і іншых крэдытах размяшчаюцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Discount Circle.png Крэдыт у кітайскіх юанях: ад 8,0%

Discount Circle.png Крэдыт у расійскіх рублях: не менш ключавой стаўкі Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі, павялічанай на 3 п. п.

Авердрафты і мікракрэдыты

Авердрафт — гэта той жа крэдыт, які кліент выкарыстоўвае для аплаты разліковых дакументаў у тым выпадку, калі грошай на рахунку няма або іх недастаткова.

Мікракрэдыт —  гэта крэдыт на суму да 25 000 б.в., які прадастаўляецца па спрошчанай працэдуры.


Авердрафт

Атрымальнік: юрыдычная асоба, ІП.
Патрабаванні да атрымальніка: знаходжанне на РКА ў банку, паступленні на рахунак «Беларусбанка» сродкаў на працягу апошніх 3-х месяцаў (12 месяцаў – у выпадку сезоннага характару дзейнасці заяўніка), адсутнасць пратэрмінаваных запазычанасцей у банку.
Тэрмін: да 3-х гадоў.
Сума: у межах устаноўленага банкам ліміту (залежыць ад сумы паступленняў на рахунак заяўніка).

Мікракрэдыты
Для атрымання мікракрэдыту кліент павінен мець рахунак у нашым банку (у валюце, у якой гэты крэдыт запытвае), а таксама штомесячныя паступленні на бягучыя рахункі ва ўсіх банках на працягу апошніх 3-х месяцаў. На дату звароту за крэдытам не павінна быць пратэрмінаванай запазычанасці перад банкамі, НКФА, лізінгавымі кампаніямі.

Бізнес-рашэнне

Мэта: можа быць прадастаўлены як інвестыцыйны крэдыт, а таксама крэдыт на фінансаванне бягучай і / або фінансавай дзейнасці;
Валюта: беларускія рублі / расійскія рублі / кітайскія юані;
Тэрмін: на мэты фінансавання бягучай і / або фінансавай дзейнасці: да 1 года (пры адзінаразовай выдачы), да 3-х гадоў (пры выдачы траншамі ў рамках крэдытнай лініі), інвестыцыйны крэдыт да 7 гадоў.
Сума: не больш за 25 000 базавых велічыняў.

Склад пакета дакументаў

Дадатковая інфармацыя:

адзіны нумар 147 або ў любым падраздзяленні банка.