Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Валютна-абменныя аперацыі

ААТ «ААБ Беларусбанк», займаючы вядучае месца сярод банкаў Рэспублікі Беларусь на рынку валютна-абменных аперацый з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прапануе наступныя віды паслуг:

  • На пазабіржавым валютным рынку:

- купля-продаж;

- канверсія (абмен) замежнай валюты.

  • На таргах ААТ «БВФБ»:

- купля замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;

- продаж замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў.

Валютна-абменныя аперацыі ажыццяўляюцца усімі ўстановамі ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках заключаных з банкам кліентам дагавораў на падставе заявак (плацежных інструкцый) кліентаў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Пры здзяйсненні валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку кліентам пры афармленні плацежных даручэнняў на перавод з купляй/продажам/канверсіяй (абменам), заявак на куплю/продаж/канверсію (абмен) курс аперацыі неабходна пазначаць у суадносінах 1:1, г. зн. за 1 адзінку замежнай валюты.

У ААТ «ААБ Беларусбанк» валютна-абменныя аперацыі здзяйсняюцца ў адпаведнасці з Умовамі ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Умовы).
Кліент далучаецца да гэтых Умоў шляхам прадстаўлення ў Банк запоўненай заявы па форме згодна з дадаткам 1 да Умоў або іншага дакумента па форме, вызначанай Банкам.

Валютна-абменныя аперацыі на пазабіржавым валютным рынку

У ААТ «ААБ Беларусбанк» можна ажыццявіць:

  • куплю замежнай валюты;
  • продаж замежнай валюты;
  • канверсію (абмен) замежнай валюты;
  • перавод з купляй замежнай валюты;
  • перавод з продажам замежнай валюты;
  • перавод з канверсіяй замежнай валюты;
  • залічэнне з купляй банкам паступіўшай на карысць кліента замежнай валюты;
  • залічэнне з канверсіяй (абменам);
  • залічэнне з продажам замежнай валюты кліенту;
  • куплю/продаж/канверсію (абмен) замежнай валюты без адкрыцця рахунку ў ААТ "ААБ Беларусбанк".

Пры здзяйсненні валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку камісійнае ўзнагароджанне не спаганяецца.

Абменны курс пры правядзенні валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку ўстанаўліваецца па дамоўленасці паміж удзельнікамі здзелкі, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам. Пры ўстанаўленні курсаў на пазабіржавым валютным рынку да кожнага кліента прымяняецца індывідуальны падыход.

Узгадненне курсаў для здзяйснення валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку можа ажыццяўляцца з дапамогай сістэмы " Электронная гандлёвая пляцоўка " ў рэжыме онлайн.

У мэтах хеджавання валютных рызык ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе з кліентамі здзелкі куплі, продажу або канверсіі (абмену) замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку на ўмовах спот, форвард, своп.

Валютна-абменныя аперацыі з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на біржавым валютным рынку

Віды аперацый, якія ажыццяўляюцца на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа":

  • купля замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;
  • продаж замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў.

Заяўкі кліентаў на куплю і продаж замежнай валюты ў гандлёвай сістэме ААТ «БВФБ» будуць выконвацца ААТ "ААБ Беларусбанк" па курсах попыту/прапановы, якія складваюцца ў ходзе таргоў на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» падчас гандлёвай сесіі ў момант здзяйснення здзелкі, з улікам устаноўленых кліентам у заяўцы курсавых абмежаванняў.

Заяўка кліентаў у ходзе таргоў можа быць выканана адной або некалькімі здзелкамі. Разлікі ААТ "ААБ Беларусбанк" з кліентам ажыццяўляюцца па фактычных курсах здзелак на таргах, здзейсненых пры выкананні канкрэтнай заяўкі кліента. Незадаволеныя ў ходзе таргоў заяўкі і астатак ад часткова задаволеных заявак пераносяцца на наступныя таргі або могуць быць адкліканыя кліентамі.

За аперацыі на таргах ААТ "БВФБ" банк мае права спаганяць узнагароджанне ў беларускіх рублях у адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ "ААБ Беларусбанк". Па аперацыях са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў узнагароджанне банка не спаганяецца.

Пры куплі і продажы замежнай валюты банк мае права прымяняць дыферэнцыраваны памер узнагароджання, а таксама індывідуальныя тарыфы ў парадку, устаноўленым ААТ "ААБ Беларусбанк".

Хеджаванне валютных рызык

Хеджаванне — гэта нейтралізацыя рызыкі змянення кошту актыву ў будучыні за кошт правядзення пэўных фінансавых аперацый.
Хеджаванне дазваляе кампаніям, схільным да валютнай рызыкі:

  • пазбегнуць фінансавых страт пры неспрыяльным змяненні валютнага курсу ў будучыні;
  • спрасціць для кампаній працэс планавання асноўных фінансавых паказчыкаў гаспадарчай дзейнасці за кошт магчымасці зафіксаваць будучае значэнне валютнага курсу.

Каб застрахаваць свае рызыкі ад змянення курсу валюты ў будучыні - заключыце форвардную здзелку з фіксацыяй курсу на пэўную дату.

Форвардная здзелка або форвардная аперацыя — гэта здзелка па абмене адной валюты на іншую па загадзя ўзгодненым курсе, якая заключаецца сёння, але дата выканання кантракту адкладзена на пэўны тэрмін у будучыні.
Гэта паслуга будзе запатрабавана:
- арганізацыямі - экспарцёрамі Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць выручку ў замежнай валюце і ажыццяўляюць продаж яе на валютным рынку Рэспублікі Беларусь для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці;
- арганізацыямі - імпарцёрамі Рэспублікі Беларусь, якія набываюць замежную валюту на валютным рынку для разлікаў за тавары і паслугі.

Даведачна :
Спот – здзелка куплі, продажу або канверсіі (абмену) замежнай валюты з датай валютавання не пазней другога працоўнага дня ад даты заключэння здзелкі.
Форвард – здзелка куплі, продажу, канверсіі (абмену) замежнай валюты з датай валютавання не раней трох працоўных дзён пасля даты заключэння здзелкі па курсах, устаноўленых бакамі ў дагаворы.
Своп – здзелка куплі, продажу або канверсіі (абмену) замежнай валюты на ўмовах спот з адначасовым заключэннем зваротнай здзелкі на больш познюю дату па курсах, устаноўленых бакамі ў дагаворы.

Вы можаце звязацца са спецыялістамі Банка па тэлефонах
8 (017) 309 04 37, 8 (017) 309 01 78
для:
- атрымання больш падрабязнай інфармацыі па вышэйназваных аперацыях;
- паведамлення аб намеры заключыць тэрміновую валютна-абменную здзелку;
- запыту інфармацыі аб каціроўках на ажыццяўленне валютна-абменнай здзелкі на пазабіржавым валютным рынку на вышэйназваных умовах.

Формы дакументаў

Заява аб згодзе з Умовамі ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк»

Згода на ажыццяўленне валютна-абменнай аперацыі ў ААТ «ААБ Беларусбанк»

Заяўка на куплю замежнай валюты на пазабіржавым рынку

Заяўка на продаж замежнай валюты на пазабіржавым рынку

Заяўка на канверсію (абмен) замежнай валюты

Заяўка на куплю замежнай валюты на таргах ААТ «БВФБ»

Заяўка на продаж замежнай валюты на таргах ААТ «БВФБ»