Замежная бязвыплатная дапамога
У мэтах удасканалення парадку рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі, якая прадастаўляецца замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі арганізацыямі і грамадзянамі, асобамі без грамадзянства і замежнымі ананімнымі ахвярадаўцамі, а таксама кантролю за атрыманнем і мэтавым выкарыстаннем такой дапамогі 25.05.2020 г. быў выдадзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» (далей – Дэкрэт).
Дэкрэтам устаноўлена, што замежнай бязвыплатнай дапамогай  ;(далей – дапамога) з'яўляюцца грашовыя сродкі ( у том ліку выдзяляемыя замежнымі заснавальнікамі для фінансавання створаных імі ўстаноў, узносы замежных заснавальнікаў (членаў) некамерцыйных арганізацый, беспрацэнтныя пазыкі, за выключэннем грашовых сродкаў, выдзяляемых замежным заснавальнікам юрыдычнай асобы у якасці ўзносу (укладу) у статутны фонд, а таксама працэнтаў, атрыманых ад размяшчэння грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) у банках ) і тавары (маёмасць), бязвыплатна перадаваемыя (прадстаўляемыя) адпраўшчыкамі атрымальнікам ва ўласнасць , карыстанне, валоданне і  ;(або) распараджэнне.
Адпраўшчыкі - замежныя дзяржавы у асобе іх дзяржаўных органаў або дыпламатычных прадстаўніцтваў, міжнародныя арганізацыі, міждзяржаўныя ўтварэнні, замежныя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволаў на пастаяннае пражыванне у Рэспубліцы Беларусь, а таксама замежныя ананімныя ахвярадаўцы.
Атрымальнікі - юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя у Рэспубліцы Беларусь, якія атрымалі дапамогу ад адпраўшчыкаў , а таксама фізічныя асобы, якія атрымалі дапамогу ад адпраўшчыкаў і звярнуліся за яе рэгістрацыяй.
Другасныя (наступныя) атрымальнікі - фізічныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы, якія атрымалі дапамогу ад атрымальнікаў (другасных атрымальнікаў) згодна з планам мэтавага выкарыстання дапамогі у мэтах яе выкарыстання, а таксама для далейшай перадачы дапамогі фізічным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам у мэтах яе выкарыстання.
Фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова або пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.
АТРЫМАННЕ ЗАМЕЖНАЙ ДАПАМОГІ
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія атрымліваюць замежную бязвыплатную дапамогу (далей - атрымальнікі), абавязаны адкрыць у банку дабрачынны рахунак (у замежнай валюце або беларускіх рублях).
Дапамога, якая паступае ў выглядзе грашовых сродкаў, залічваецца на дабрачынны рахунак.
Дапамога, атрыманая наяўнымі грашовымі сродкамі, у тым ліку ў замежнай валюце, падлягае ўнясенню атрымальнікамі на рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь на працягу 3 банкаўскіх дзён з дня яе атрымання або ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
РЭГІСТРАЦЫЯ ДАПАМОГІ Ў ВЫГЛЯДЗЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ
Дэкрэтам устаноўлена, што дапамога, атрыманая юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рэгіструецца па заявах атрымальнікаў у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент), які размяшчаецца па наступным адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 7.
Афіцыйны сайт Дэпартамента - dha.gov.by
Для рэгістрацыі дапамогі юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі - атрымальнікі звяртаюцца у Дэпартамент не пазней трох месяцаў пасля яе атрымання.
Дакументам, які пацвярджае рэгістрацыю дапамогі, з'яўляецца пасведчанне аб рэгістрацыі дапамогі (далей – пасведчанне), якое выдаецца Дэпартаментам.
Выкарыстанне дапамогі, якая падлягае рэгістрацыі, да атрымання пасведчання забараняецца.
ВЫКАРЫСТАННЕ ДАПАМОГІ
Дапамога не падлягае выкарыстанню з дабрачынных рахункаў у банку да прадстаўлення ў банк наступных дакументаў:
атрымальнікамі дапамогі - копіі пасведчання, копіі плана мэтавага выкарыстання дапамогі (далей – план), засведчанага штампам Дэпартамента, копіі дакумента, які пацвярджае ўнясенне (пералік) грашовых сродкаў на дабрачынны рахунак, на якім прастаўлены штамп Дэпартамента з пазначэннем нумара і даты пасведчання, да якога яны прыкладаюцца;
другаснымі (наступнымі) атрымальнікамі - засведчанай атрымальнікам копіі пасведчання, копіі вытрымкі з плана .
Пералік (зняцце) дапамогі з дабрачынных рахункаў ажыццяўляецца толькі на мэты, вызначаныя Дэкрэтам і названыя ў копіі плана.
Банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі ( далей - банкі) адмаўляюць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам у пералічэнні (выдачы) грашовых сродкаў з дабрачынных рахункаў у выпадках непрадстаўлення атрымальнікамі (другаснымі (наступнымі) атрымальнікамі) дакументаў, названых вышэй, а таксама адсутнасці (неадпаведнасці) у плацежных інструкцыях на пералічэнне грашовых сродкаў, заявах на акцэпт , заяв ах на атрыманне наяўных грашовых сродкаў нумара і даты пасведчання, мэт выкарыстання дапамогі, відаў і памеру выдаткаў.
ЗАБАРОНЕНА ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ ДАПАМОГУ ДЛЯ:
- ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам, або фінансавання палітычных партый, саюзаў (асацыяцый) палітычных партый;
- падрыхтоўкі або правядзення выбараў, рэферэндумаў, адклікання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў, арганізацыі або правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікетавання, забастовак, вырабу або распаўсюджвання агітацыйных матэрыялаў;
- арганізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на правядзенне палітычнай і агітацыйна-масавай работы сярод насельніцтва.