Спецыяльная прапанова банка «Падтрымка рэгіянальнага бізнесу» для суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
Спецыяльная прапанова банка «Падтрымка рэгіянальнага бізнесу» - гэта магчымасць:
- скарыстацца крэдытнай падтрымкай банка ў рамках інвестыцыйнага крэдытавання (за выключэннем магчымасці набыцця легкавых аўтамабіляў (акрамя выпадкаў набыцця новых легкавых аўтамабіляў маркі BELGEE у дылераў СЗАТ «БЕЛДЖЫ» щ памеры, які не перавышае 50 000 базавых велічыняў на наступных умовах:
- працэнтная стаўка – стаўка рэфінансавання НБ РБ;
- крэдыт прадастаўляецца суб’ектам МСБ, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць сваю дзейнасць (за выключэннем дзейнасці сухапутнага транспарту) на тэрыторыі рэспублікі, за выключэннем тэрыторыі гарадоў, якія з’яўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей, г.Мінска і Мінскага раёна.
- скарыстацца крэдытнай падтрымкай банка ў рамках прадстаўляемых мікракрэдытаў «Бізнес-рашэнне» на мэты фінансавання бягучай і (або) фінансавай, «Мікра-Бізнес Старт», «Мікра-Бізнес Абарот» «Мікра-Бізнес Авердрафт», «Хуткі крэдыт – Авердрафт», «Хуткі крэдыт Неаднаўляльны», «Хуткі крэдыт – Аднаўляльны» на наступных умовах:
працэнтная стаўка – стаўка РВСР*, паменшаная на 2 п. п.
крэдыт прадастаўляецца суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць сваю дзейнасць выключна на тэрыторыі населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек уключна (за выключэннем населеных пунктаў Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага і Магілёўскага раёнаў).
*РВСР – разліковая велічыня стандартнай рызыкі па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем крэдытаў, прадастаўленых на льготных умовах па рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, інвестыцыйных крэдытаў).