Спецыяльная прапанова банка «Справа маладых» для суб’ектаў маладзёжнага прадпрымальніцтва
Спецыяльная прапанова банка «Справа маладых» — гэта магчымасць скарыстацца крэдытнай падтрымкай банка па зніжанай працэнтнай стаўцы.
Удзельнікі спецыяльнай прапановы i адначасовае выкананне ўсіх умоў
- Суб’екты маладзёжнага прадпрымальніцтва:
- асобы ва ўзросце да 31 года, зарэгістраваныя ў Беларусі ў якасці ІП;
- камерцыйныя арганізацыі, 50% і больш акцый якіх у сукупнасці знаходзіцца ва ўласнасці юрыдычнай асобы прыватнай формы ўласнасці (аднаго або некалькіх) і фізічных асоб, пры ўмове, што 25% і больш акцый у сукупнасці знаходзяцца ва ўласнасці фізічных асоб ва ўзросце да 31 года.
- зарэгістраваныя і ажыццяўляючыя дзейнасць у Беларусі, акрамя гарадоў, якія з’яўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей, Мінска і Мінскага раёна;
- фінансуемая дзейнасць не адносіцца да аптовага і рознічнага гандлю або дзейнасці сухапутнага і трубаправоднага транспарту.
Паніжаная працэнтная стаўка ў памеры СР* - 0,5 п.п. дзейнічае на крэдыты:
*СР - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
|
|
Мэта |
Сума |
Тэрмін |
Выдача |
Адтэрміноўка |
Забеспячэнне |
Дадатковыя патрабаванні |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Мікра-Бізнес Старт (на бягучую дзейнасць) |
фінансаванне бягучай і фінансавай дзейнасці (за выключэннем выплаты заработнай платы) |
да 2000 базавых велічыняў
|
да 3 гадоў |
- на рахункі трэціх асоб, - на рахункі па ўліку акрэдытываў |
дапускаецца |
паручыцельства фізасобы |
без прад’яўлення патрабаванняў да моманту рэгістрацыі і перыяду паступленняў на бягучы рахунак
|
|
Мікра-Бізнес Старт (на інвестыцыйную дзейнасць) |
стварэнне (рух) доўгатэрміновых |
да 2000 базавых велічыняў
|
да 3 гадоў |
- на рахункі трэціх асоб, - на рахункі па ўліку акрэдытываў, - на рахункі банка ў выпадку пералічэння сродкаў на набываемую ў банка маёмасць |
дапускаецца |
паручыцельства фізасобы |
- без прад'яўлення патрабаванняў да моманту рэгістрацыі і перыяду паступленняў на бягучы рахунак; - без прадастаўлення бізнес-плана і ТЭА
|
|
Мікра-Бізнес Абарот |
- у бягучую дзейнасць (акрамя выплаты зарплаты), - рэфінансаванне запазычанасці
|
3 сярэднямесячныя аб’ёмы чыстых паступленняў на рахункі ва ўсіх банках i разлічваецца за 3 месяцы, , не больш за 25 000 базавых велічыняў |
да 3 гадоў |
- на рахункі трэціх асоб, - на рахункі па ўліку акрэдытываў |
адсутнічае |
паручыцельства фізасобы |
|
|
Мікра-Бізнес Авердрафт |
без вызначэння мэтавага выкарыстання |
1 сярэднямесячны аб’ём паступленняў на рахункі ў банку i разлічваецца за 3 або 12 месяцаў для прадпрыемстваў з сезонным характарам дзейнасці не больш за 25 000 базавых велічыняў |
да 3 гадоў |
на рахункі трэціх асоб |
адсутнічае |
паручыцельства фізасобы |
|